толкну́ться

1. (столкнуться) сту́кнуцца;

2. (постучаться) разг. пасту́каць;

3. перен. (попытаться найти доступ куда-л.) су́нуцца, паткну́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

выцяцца, ударыцца, стукнуцца; рэзнуцца, разануцца, трэснуцца (разм.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

сту́кацца несов.

1. сту́каться, ударя́ться;

2. (друг с другом) ста́лкиваться;

1, 2 см. сту́кнуцца;

3. (пытаться войти) стуча́ться;

с. ў дзве́ры — стуча́ться в дверь

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

рэ́знуцца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; зак.

Разм. Моцна стукнуцца аб што‑н., у што‑н. Ды так рэзнуўся [жарнавік] аб прыдарожны камень, што аж у сярэдзіне ў яго нешта трэснула. Якімовіч. Вол як рэзнуўся лбом у вароты, дык тыя хруснулі, а сам ён і асеў на пярэднія ногі. Марціновіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

трэ́снуцца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; зак., чым і без дап.

Разм. Моцна стукнуцца, ударыцца. Той [швед] трэснуўся ў калідоры галавой аб сценку ды неўзабаве пасля гэтага кінуў хадзіць у школу. Кулакоўскі. [Мужчына] падчапіў нагой тачку і з сілай, разлічана шпурнуў яе ў дуб, аб які яна трэснулася і развалілася на часткі. Ракітны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

да́цца, да́мся, дасі́ся, да́сца; дадзі́мся, дасце́ся, даду́цца; да́ўся, дала́ся, дало́ся; да́йся; зак.

1. Дазволіць што-н. з сабой зрабіць; паддацца.

Конь не даўся Сяргею.

2. Засвоіцца, паддацца асваенню.

Матэматыка яму далася лёгка.

3. Стукнуцца чым-н. аб што-н. (разм.).

Моцна даўся галавой аб вушак.

4. Стаць прадметам увагі (разм.).

Даўся табе гэты пустаслоў.

Дацца ў знакі (разм.) — даняць, надоўга запомніцца.

Дзіву дацца — моцна здзівіцца.

|| незак. дава́цца, даю́ся, дае́шся, дае́цца; даёмся, даяце́ся, даю́цца (да 1 і 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Бу́кіш ’удар ілбом’ (Нас., Сцяц.), ’стукнуцца лбамі ў бойцы (пра бараноў)’ (Янк. III); букіш: (чорт) даў мне букіш пад ногі, што аж я перакінуўся (Федар., 1). Параўн. польск. дыял. bukisz ’тс’. Бясспрэчна, ад *bukati (параўн. бел. бу́кацца ’біцца лбамі’, рус. бу́каться). Бу́кіш < *buk‑yšь (суфікс *‑yšь). Зыходзячы з геаграфіі слова, можна думаць і пра запазычанне з польск. bukisz (якое па паходжанню гукапераймальнае, гл. Варш. сл., 1, 230).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тала́хкаць ’стукаць, грукаць’ (ТС), толоха́ты ’балбатаць, малоць языком’ (бяроз., Шатал.), талахну́ти ’крутануць; узбоўтаць’ (Клім.), тало́хнуцца ’штурхануць, стукнуцца’ (Ласт.). Ад гукапераймальнага імітатыва *талах (гл. талых), аналагічнага тарах, тарарах (гл.), першапачаткова, відаць, з талала́хаць, гл. Сюды ж талахлі́вы ’паспешлівы, неразважлівы’, талахава́ты ’дураслівы, нявытрыманы’ (Сцяшк. Сл.). Параўн. чэш. tlachati ’балбатаць, малоць языком’, славац. tláchať ’тс’, якія Махэк₂ (644) разглядае як “ch‑інтэнсівы” ад tlapati ’ступаць, крочыць’ (гл. толапень).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

шара́хнуцца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; зак.

1. Ад спалоху, нечаканасці і пад. рэзка кінуцца, падацца ўбок. Ваявода і афіцэры, убачыўшы магутную постаць каваля, шарахнуліся назад у вагон. Пестрак. Вырываючы з рук павады, шарахнуліся канчаткова спалоханыя коні. Брыль.

2. Разм. Моцна ўдарыцца, стукнуцца аб што‑н. Ногі ў .. [Кашына] запляталіся. І, як здалося Яўгену, раз ён нават пахіснуўся, шарахнуўся плечуком аб ферму. Карпаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гры́мнуцца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; зак.

Разм.

1. З грукатам упасці, паваліцца. І раптам — гром скалануў паветра: збіты «месер» грымнуўся побач. Якімовіч. Патапчык спыніўся, выхапіў з кішэні рэвальвер і, не цэлячыся, стрэліў. Конь з ходу грымнуўся на зямлю. Чарнышэвіч.

2. Ударыцца, стукнуцца аб што‑н. Валодзька з размаху грымнуўся аб ганак, моцна збіўшы калена. Гамолка. Алік за штосьці зачапіўся і грымнуўся спіною аб зямлю. Шашкоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)