Вантрабя́нкастраўнік або тоўстая кішка, начыненая вантробамі’ (БРС, Вешт., Інстр. I); ’каўбаса з вантробаў’ (КСТ). Утворана марфолага-сінтаксічным спосабам ад вантрабяная (каўбаса).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Нестрыва́лы ’нястраўны’: Нестрывалае нешта зьеў (Касп.). Відаць, да стравіць ’ператравіць (пра страўнік)’, гл. страва, ці не пад уплывам стрываць ’сцярпець’ (гл. трываць)?

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Трыбу́х (трабу́х, трябу́х) ‘страўнік’ (ТСБМ, Федар. 4, Бяльк., Касп., Варл., Сцяшк., Сл. Брэс., Пятк. 2, Растарг.), ‘страўнік у жывёл’ (Сл. ПЗБ, ЛА, 1), ‘кіндзюк; страўнік жывёлы, начынены грэцкай кашай са шкваркамі альбо з кавалачкамі сала’ (Ласт., Малч.), ‘вантробы’ (Байк. і Некр., Др.-Падб., Сл. Брэс.), ‘сальцісон’ (Сл. Брэс.), трыбухі́ ‘вантробы (страўнік, кішкі і інш.)’ (Нас., Гарэц., ТСБМ, Ласт., Пятк. 2, Байк. і Некр., Мат. Гом., Мат. Маг., Юрч. Вытв.), трыбухе́ ‘тс’ (Скарбы), трыбушкі́ ‘ўнутранасці дробных жывёл, якія ўжываюцца ў ежу (парасячыя, індычыя, рыбныя)’ (Нас.), трыбу́х/трыбушо́к ‘пуп у птушак’ (гродз., ЛА, 1), трыбу́х ‘пуза, чэрава’ (ТСБМ, Нас., Бяльк., Байк. і Некр., Вруб.), ‘вялікі жывот’ (Сл. ПЗБ, Скарбы, Жд. 1); ст.-бел. требухи ‘трыбухі, вантробы’ (ГСБМ), ц.-слав. трибухъстраўнік, жывот’; сюды ж трыбуха́ч ‘пузаты чалавек’ (в.-дзв., Шатал., Сцяц.; маладз., Янк. Мат.; клец., Нар. лекс., ТСБМ, Сцяшк., Сл. Брэс.), ‘чалавек з вялікім жыватом’ (карэліц., ЖНС; гарад., Сл. ПЗБ); трыбухле́й ‘брухач, пузан’ (зэльв., Нар. словатв.; івац., Сл. ПЗБ); трыбушы́шча ‘таўстун’ (Юрч. СНЛ); трыбушы́на ‘цела, тоўстае чэрава’ (Нас.), трыбу́шнік ‘падчарэўе (сала з ніжняй часткі свіной тушы)’ (дзятл., ЛА, 4), трыбушня́ ‘трыбухатая’ (Сцяц.), трыбуха́тасць ‘тлустасць’ (Юрч. СНЛ). Укр. требу́х ‘чэрава’, ‘страўнік’, ‘вантробы жывёлы’, ‘свіны страўнік, начынены мясам і правялены’, требу́ха́ ‘тс’, трибу́х ‘тс’, трембуха́ч ‘пузан’; рус. требуха́ ‘вантробы’, польск. дыял. trybuch, terbuch ‘чэрава, пуза’, н.-луж. tarbuch ‘тс’, усх.-чэш. terboch ‘тс’, ст.-чэш. teřbuch, teřich (у якім ‑řich пад уплывам břich ‘пуза, чэрава, жывот’), славац. terbuch, trebucha ‘падбародак’, ‘вялікае пуза, чэрава’, славен. trébuh ‘жывот, пуза, кішэчнік’, trebûšec, trebûšek, trebûšič ‘тс’, рэз’ян. tríbu, trebuh, treibuh ‘чэрава, пуза’ (XVI ст.), харв. tr̀buh, чак. trbȕh, серб. тр́бух ‘жывот, кішэчнік’, ‘пуза’, тр́бастраўнік’, тр́бу, трбу̏а ‘тс’, балг. тръбу́х, тъ́рбух ‘жывот, пуза’, макед. трбув ‘жывот; страўнік’, ст.-слав. тръбухъ ‘рэшткі з вантробаў’, ‘кішэчнік’. Этымалогія і рэканструкцыя праславянскай формы няпэўныя (ESJSt, 17, 995). Прасл. *tьrbuch, згодна з Карскім (1, 188), адпавядае найбольш распаўсюджанай форме беларускага слова; рус. требух таксама можна вывесці з прасл. *tьrbuxъ; да апошняга ўзводзяцца некаторыя паўд.-слав. лексемы. Для славенскай мовы адпаведным з’яўляецца *trěbuxъ (Сной у Бязлай, 4, 217–218), для н.-луж. характэрна *tъrb‑ , а для зах.-слав. моў — *terb‑ (пасля метатэзы плаўных з *treb‑). Дапускаючы прасл. *terbuxъ/*tьrbuxъ, Куркіна (ОЛА, Исследов. 1984, 275) тлумачыць семантыку слова як ‘вантробы забітага звера, з якіх даставалі (“выцярэблівалі”) ‘мяса’, гл., аднак, супрацьлеглае дзеянне ў трабі́ць ‘набіваць у трыбух’: трабіць і трабіць трабух (Мова Сен.). Экспрэсіўная суфіксацыя, як у *kъlbuxъ (Глухак, 637), параўн. каўбу́хстраўнік жывёлы’ (Сл. ПЗБ), гл. коўб2. Іншыя версіі з’яўляюцца менш пераканаўчымі. Сюды ж, відаць, таксама трыбушно́ ‘сытна, трывала’ (ТС).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жаро́нцы ’каменьчыкі ў страўніку птушак’ (брасл., Нар. словатв., 134), жаронцы, жаронкістраўнік у птушак, пуп’ (Сл. паўн.-зах.). Рус. пск. жаронки, смал., пск., калін. жерёнки, кастр. жерновки́, калуж. жёрны ’птушыны страўнік’. Значэнне ’каменьчыкі…’ можа мець другасны народна-этымалагічны характар. Першасны, відаць, пераносны (па функцыі ’перамолвання’ ежы) ад жаро́н (гл.). Цікава ў гэтым плане, што ў дыялектах вядома рус. жерновки́ ’каменьчыкі ў рака каля страўніка’, польск. żarna ’сківіца рака’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ва́нтух ’мех’ (КЭС). Праз польск. wantuch, wańtuch ’грубае палатно’ < ням. Wagentuch (Брукнер, 601). Гл. таксама лантух ’мех; трыбух, жывот, страўнік’ (Бяльк.). Параўн. Рудніцкі, 1, 310; Брукнер, 601.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ксеньстраўнік у шчупака’ (ТС). Бліжэйшая паралель: ст.-чэш. ksenci (< *kъš‑en‑ьcь) ’вывадак земнаводных, малькі’. Параўн. кішэць (гл.). Семантычныя суадносіны беларускага і чэшскага слоў не зусім выразныя.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пілімо́, пільма ’вялікі страўнік’ (паст., лаг., Сл. ПЗБ), ’жывот’ ці ’морда’ (полац., Нар. лекс.). Балтызм. Параўн. літ. pylimas ’месца, куды што-небудзь наліваюць’ (Грынавяцкене, Сл. ПЗБ, 3, 517).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ры́ндзіць ’гаварыць без патрэбы’, ’плесці абы-што’ (Сл. Гродз.). Няясна. Ад трындзець > рындзець > рындзіць. ? укр. закарпац. ри́ндзастраўнік цяляці’ ? ст.-бел. рендзикъ, рендик ? рус. дыял. ры́ндик ’здаравяк, маладзец’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Матраб’я́нка ’мясны фарш’ (рэч., Мат. Гом.). Відавочна, з польск. wątrobianka, якое на Палессі азначала ’зельц’, ’страўнік жывёлы, тоўстая кішка, начыненая свінымі вантробамі’. Мена в > м (параўн. рус. ватрушкаматрушка).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

На́шча ’не еўшы нічога’ (Нас., Мядзв., Шпіл., Грыг., Гарэц., Бяльк., Растарг., Сл. ПЗБ), ’на пусты жывот пасля начнога сну’ (полац., Нар. сл.), на́шчо ’тс’ (мін., Шн. 2, навагр., Сл. ПЗБ), na czczo ’тс’ (Федар.), сюды ж нашчако́м ’тс’ (дзятл., Сл. ПЗБ), на́шчы ’які з раніцы не прымаў ежы, пусты’ (Нас.), на́шчыцца ’есць што-небудзь на галодны страўнік, закусваць пасля выпіўкі’ (Нас.), ’апахмяляцца’ (Яўс.; мсцісл., З нар. сл.), укр. наще́ ’на галодны страўнік; дарэмна’, польск. naczczo ’нічога не еўшы з раніцы’, балг. наще́ ’тс’. З больш ранняга натшча (натще), зафіксаванага яшчэ ў Насовіча, дзе т выпала «ў выніку вялікага збегу зычных» (Карскі, 1, 356), што ў сваю чаргу з на‑тъщ‑ѣ (Шуба, Прыслоўе, 116), або на тъште (Карскі 2-3, 73) ад прасл. *tъštь, гл. тшчы, тошчы ’пусты; чысты; дарэмны’, параўн. славен. teščè ’на пусты страўнік’, пры tèšč ’пусты, парожні’. Гл. нашчэ́серца.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)