Па́стар1, па́стыр ’пратэстанцкі святар’, ’кіраўнік паствы’ (ТСБМ, Яруш., Др.-Падб., Касп.), ст.-бел. пастеръ, пастэръ ’тс’ (1580 г.) запазычаны са ст.-польск. paster, якое праз ням. Pastor з лац. pastor ’які пасе, пастух’ — дзеепрыметніка ад дзеяслова pascere ’пасці’ (Праабражэнскі, 2, 24; Фасмер, 3, 214; Голуб-Ліер, 362; Булыка, Лекс. запазыч., 173).

П́астар2старэйшы пастух’ (браг., Шатал.). Да пасты́р (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

заро́бак, ‑бку, м.

Разм.

1. Тое, што і заработак (у 1 знач.). [Механік] паведамляў, што працуе на трактарным заводзе ў Харкаве. Работа па душы, заробак — дай бог! Алешка.

2. звычайна мн. (заро́бкі, ‑аў). Тое, што і заработак (у 2 знач.). Старэйшы брат Васіля, які штогод выязджаў на заробкі ў Данбас, прывёз летам гармонік. Кавалёў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Лічма́н1 ’ордэн’, ’медальён’ (Ян., Растарг.), лічба́н ’манета ў прывесках на каралях’ (Нас.). Укр. личма́нстарэйшы пастух авечак’, ’буйная металічная аздоба, якую жанчыны носяць на шыі’, рус. новарас. ли́чманстарэйшы пастух авечак’, перм. ’чалавек з крупным тварам’, бран. ’жэтон’, зах.-бран. ’ордэны, медалі’, курок., арханг. ’вельмі дробная манета’. Фасмер (4, 242–243) мяркуе, што ўкр. і рус. лексемы запазычаны з польск. liczman ’металічная бляха, пры дапамозе якой лічылі’, ’металічная бляшка, якая замяняе капейкі ў гульні’, ст.-польск. ’рахункавод’ — а гэта (ад liczyć ’лічыць’) можа быць частковай калькай лац. calculus ’каменьчык для лічэння’. Да лічы́ць (гл.). Аб суфіксе ‑ман гл. Сцяцко (Афікс. наз., 54). Трубачоў (Эт. сл., 15, 85) прасл. ličьmanъ выводзіць з likъ, ličiti > лічы́ць (гл.). Суфікс ‑man‑ да і.-е. *‑men‑.

Лічма́н2 ’чалавек з тварам у высыпцы і струпах’ (М. Шаховіч, в. Сакі (бельск., ПНР) // Наша ніва. № 16. 1978. С. 4) — у выніку пераносу семантыкі лічма́н1 ’круглыя металічныя манеты, якія падобны да струпоў’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

больша́к обл.

1. (дорога) гасці́нец, -нца м., бальша́к, -ка́ м., шлях, род. шля́ху м., тракт, род. тра́кту м.;

2. (хозяин) гаспада́р, -ра́ м.; (старший сын) старэ́йшыо́льшы) сын.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

распараджа́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да распарадзіцца.

2. Кіраваць, ведаць кім‑, чым‑н. [Навучэнка:] — Калі б я распараджаўся .. [Рабушкам], а то ён сабе гаспадар, што захоча, тое і робіць. Новікаў. Праўда, сам Базыль ужо не мог упраўляцца з лодкаю, ёю распараджаўся старэйшы сын Паўлюк. Колас. // Весці сябе як гаспадар, камандзір; камандаваць. [Аксіння] ніколькі не здзівілася таму, што .. [Шашура] распараджаецца, і паслухмяна пайшла дахаты. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

скула́сты, ‑ая, ‑ае.

З пукатымі скуламі ​1. Скуласты твар. □ У чалавека трэсліся рукі, а па скуластых абветраных шчоках цяклі слёзы. Асіпенка. // Які мае такі твар. На пажоўклай ад часу паперы захаваўся здымак: двое маладых хлопцаў стаялі побач. Адзін, крыху старэйшы, скуласты, амаль бязбровы, а другі — худзенькі, з далікатным, як у дзяўчыны, тварам, высокі. Хомчанка. Слова папрасіў русы, скуласты, з чырвоным тварам чалавек. Ермаловіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чарцяня́ і чарцянё, ‑няці; мн. ‑няты, ‑нят; н.

1. Паводле народнай міфалогіі — дзіцяня чорта; маленькі чорт. Разявілі чарцяняты раты. Паглядзеў дзед і ўбачыў у аднаго з іх у роце недаедзены праснак. Якімовіч.

2. перан. Разм. Пра гарэзлівае, свавольнае дзіця. — Ідзі гуляй, чарцянё ты маленькае, — усміхнуўся старэйшы брат. Ваданосаў. З крутога адхону з’язджаюць у роў на лыжах хлапчукі. Кідаюцца, чарцяняты, як у бездань. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прасвятля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; незак.

1. Незак. да прасвятліць.

2. каго. Распаўсюджваць сярод каго‑н. веды, культуру. — Я не студэнт, а толькі вучань вячэрніх тэхнічных курсаў, — запярэчыў Сяргей. — Усё роўна вучоны, а калі так, дык прасвятляй іншых. Гурскі. Старэйшы і самы дасціпны з нас .. быў Хведзька Баброў, кандуктараў сын. Ён прасвятляў нас наконт таго, як [пабудаваны] гэты свет і што ў жыцці самае галоўнае. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мужчы́на, ‑ы, м.

1. Асоба, процілеглая жанчыне па полу. Пара людзей — мужчына і жанчына — неўзабаве адсталі і павярнулі назад. Чорны. У сям’і павага ў нас мужчынам! Дзед тапіў дзянікінцаў у Доне, Бацька ўзводзіў горад на Амуры, Брат старэйшы штурмаваў Берлін. Гілевіч. // Асоба гэтага полу, якая вызначаецца мужнасцю. [Таццяна:] — Будзьце мужчынам. Не да твару камандзіру гаварыць такое. Пальчэўскі.

2. Дарослы чалавек мужчынскага полу ў адрозненне ад юнака, хлопчыка. Па хатах збіралася моладзь, мужчыны. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шмана́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., без дап., на каго-што і з дадан. сказам.

У выразе: (і) не шманае — не звяртае ніякай увагі, не рэагуе на каго‑, што‑н., захоўвае поўны спакой. — І дзе ты гэтак налупіўся, Каб ты смалы ўжо быў напіўся. Ото натура! — жонка лае, А ён [Міхал] смяецца, не шманае. Колас. Старэйшы [сын] і не шманае, што заўтра на вайну пойдзе, а меншы — дзіцё... Чарнышэвіч. І не шманаюць [жывёлы], што плывуць. Вада, а страху — ані знаку. Лужанін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)