вычыры́кваць

‘абзывацца пэўнымі гукамі, падобнымі на "чырык-чырык", спяваць такім чынам (вычырыкваць прыгожы матыў і без прамога дапаўнення)’

дзеяслоў, пераходны/непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. вычыры́кваю вычыры́кваем
2-я ас. вычыры́кваеш вычыры́кваеце
3-я ас. вычыры́квае вычыры́кваюць
Прошлы час
м. вычыры́кваў вычыры́квалі
ж. вычыры́квала
н. вычыры́квала
Загадны лад
2-я ас. вычыры́квай вычыры́квайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час вычыры́кваючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

спява́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -а́ецца; незак.

1. гл. спецца.

2. Узнаўляцца, выконвацца голасам.

Песні таленавітага кампазітара спяваюцца моладдзю.

3. безас. Пра наяўнасць жадання, настрою спяваць.

Сёння чамусьці мне не спявалася.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

спеў, спе́ву, мн. спе́вы, спе́ваў, м.

1. гл. спяваць.

2. Песня.

С. салаўя.

За рэчкай чуліся спевы дзяўчат.

3. Выкананне песень, арый і пад. як мастацтва.

Высокі ўзровень харавых спеваў.

|| прым. спе́ўны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

тэсіту́ра, ‑ы, ж.

Размяшчэнне гукаў у музычным творы адносна дыяпазону голасу або інструмента. Спяваць у сваёй тэсітуры.

[Іт. tessiture.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дыфіра́мб, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. У старажытных грэкаў: урачыстая харавая песня ў гонар бога Дыяніса.

2. перан. Перабольшаная пахвала; усхваленне.

Спяваць дыфірамбы каму-, чаму-н.

|| прым. дыфірамбі́чны, -ая, -ае.

Дыфірамбічныя вершы (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

алілу́я, выкл.

Хвалебны малітоўны выгук у набажэнствах іудзейскай і хрысціянскай рэлігій. / у знач. наз. алілу́я, нескл. Спяваць алілуя.

[Грэч. alliluia ад стараж.-яўр. halelü Jah — хваліце Іегову.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

раката́ць, -качу́, -ко́чаш, -ко́ча; -качы́; незак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Утвараць раскацістыя гукі.

Ракоча і пеніцца мора.

Трактар ракоча.

2. Гаварыць, спяваць нізкім раскацістым голасам.

За дзвярыма ракатаў начальніцкі бас.

|| наз. раката́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гаманкі́, ‑ая, ‑ое.

Разм. Тое, што і гаманлівы. [Рыгор] стаў вельмі гаманкім і павесялеў так, што нават спрабаваў спяваць. Сіняўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гугня́віць, ‑няўлю, ‑нявіш, ‑нявіць; незак.

Гаварыць або спяваць у нос. Стары Макар гартае псалтыр і нешта гугнявіць пад нос. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

акампанеме́нт, -у, М -нце, м.

1. Музычнае суправаджэнне спеваў, дэкламацыі і пад.

Спяваць пад а. раяля.

2. З’явы, падзеі, якія суправаджаюць што-н., ствараюць гукавы фон чаму-н.

Пад а. дажджу (перан.: пад шум дажджу).

|| прым. акампанеме́нтны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)