Клі́нчыкі ’макуха, выжымкі льнянога семя’ (Сцяшк.). Да клінцы (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

макацёр, макатра, м.

Гліняная пасудзіна, вузкая ўнізе і шырокая зверху, у якой звычайна труць мак, ільняное і канаплянае семя і інш. [Арына] пякла ячменныя бліны і разам церла ў макатры мак. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Зе́рка ’ядро арэха’, ’семя садавіны’. Ад асновы зерне: *зернко з выпадзеннем ‑н‑.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ко́стачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.

1. гл. косць.

2. Цвёрдае ядро, семя ў некаторых пладах.

К. персіка.

К. слівы.

3. Тое, што і шчыкалатка.

У рацэ вады па костачкі.

4. Гібкая пласцінка, што ўшываецца ў карсет гарсэт, сукенку і пад.

|| прым. ко́стачкавы, -ая, -ае (да 2 знач.; спец.).

Костачкавыя плады.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Насе́нне, насі́нне, насе́не, насе́нё, насе́ня, насе́нья, насе́ньня (Мал., Гарэц., Булг., Сл. ПЗБ, Бяльк., Растарг., Сцяшк.), насе́ньесемя’, ’яечкі, расплод’ (ТС), укр. насі́ння. Запазычана з польск. nasienie, мн. л. nasiona, аддзеяслоўны назоўнік ад nasiać ’насеяць’, г. зн. ’тое, чым сеюць, засяваюць’, спрадвечная назва — семя (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кліне́ц ’клінападобныя жамерыны з канаплянага семя пасля выціскання алею’ (Нас.). Гл. клін©.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

зе́рне (род. зярня́ці, мн. зярня́ты, -ня́т) ср.

1. зерно́; (семя бобовых — ещё) боб м., бобо́к м.;

ячме́ннае з. — ячме́нное зерно́;

кака́вавыя зярня́ты — кака́овые бобы́;

2. (мелкая частица, крупинка) зерно́;

3. перен. зерно́; се́мя;

з. пра́ўды — зерно́ и́стины;

здаро́вае з. — здоро́вое зерно́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Клі́нцы ’макуха, выцісні з ільнянога семя пасля выганкі алею’ (Бяльк., Рам., Нар. сл., Грыг.). Гл. клінец.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Каму́ха ’рэшткі семя пасля выціскання з яго алею’ (навагр., Сл. паўн.-зах.) — у выніку перастаноўкі⇉да макуха (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

лён, лёну, ільну́ і (пасля галосных) льну, мн. ільны́ і (пасля галосных) льны, ільно́ў (льно́ў), м.

1. Травяністая расліна сямейства лёнавых, са сцёблаў якой атрымліваюць валакно, а з семя — алей.

Цвітуць ільны.

2. Пасевы, усходы гэтай расліны.

3. Валакно, якое вырабляецца са сцёблаў гэтай расліны.

Прасці л.

|| памянш.-ласк. ляно́к, -нку́, м.

|| прым. ільняны́ і (пасля галосных) льняны́, -а́я, -о́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)