се́мя

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз.
Н. се́мя
Р. се́мя
се́мені
Д. се́мю
се́мені
В. се́мя
Т. се́мем
се́менем
М. се́мі
се́мені

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

се́мя, се́мя і се́мені, Д се́мю і се́мені, В се́мя, Т се́мем і се́менем, М (аб) се́мі і се́мені, н.

1. Зачатак расліны, які складаецца з зародка і абалонкі, зерне.

Льняное с.

2. перан. Зародак, крыніца чаго-н.

С. навукі засявай!

3. Тое, што і сперма.

|| памянш. се́мечка, -а, мн. -і, -чак, н. (да 1 знач.).

|| прым. се́мявы, -ая, -ае (да 1 і 3 знач.).

Семявыя залозы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

се́мя (род. се́мя и се́мені, дат. се́мю и се́мені, вин. се́мя, тв. се́мем и се́менем, предл. (аб) се́мі и (аб) се́мені) ср., в разн. знач. се́мя;

с. развіва́ецца з семяза́вязісе́мя развива́ется из семяпо́чки;

ільняно́е с. — льняно́е се́мя;

цытво́рнае с. — цитва́рное се́мя

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

се́мя

1. бот. се́мя, -мя и -мені ср.; (семена) насе́нне, -ння ср., мн. нет; (льняное) се́мя, -мя и -мені ср.; (зерно) зе́рне, род. зярня́ці ср.;

се́мя развива́ется из семяпо́чки се́мя развіва́ецца з семяза́вязі;

расте́ние да́ло́ семена́ раслі́на дала́ насе́нне;

2. биол. се́мя, -мя и -мені ср.;

3. перен. зе́рне, род. зярня́ці ср.; насе́нне, -ння ср.;

зарони́ть се́мя (чего) пасе́яць насе́нне (чаго), кі́нуць зе́рне.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

се́мя, семя і семені, Д семю і семені, В семя, Т семем і семенем, М (аб) семі і (аб) семені, н.

1. Зачатак расліны, які складаецца з зародка і абалонкі. // зб. Зародкі расліны, якія ўжываюцца ў ежу ці для якіх‑н. патрэб. Ільняное семя.

2. перан. Зародак, пачатак, крыніца чаго‑н. Навукі семя засявай! Колас.

3. Уст. Патомства, род. Не, не пакіну я гэтай штукі, — Трафімыч патрос аўтаматам, — аж пакуль да канца не вынішчу дурное семя [фашыстаў]. Краўчанка. // Разм. лаянк. Вырадак. Чортава семя.

•••

Цытворнае семя — тое, што і цытвора.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Се́мя ‘насенне’, ‘род, племя’ (ТСБМ, Нас., Бяльк.), ‘насенне льну’ (Ласт., Шат., Варл., Сл. ПЗБ), се́мʼе ‘тс’ (ТС, Сержп. Прымхі), сюды ж семяно́, семяна́ ‘насенне’ (Сл. ПЗБ, ЛА, 2), ст.-бел. сѣмѧ ‘насенне’, ‘род, племя’ (Альтбаўэр). Укр. сі́мʼя, рус. се́мя, Р. скл. се́мени, ст.-рус. сѣмасемя; нашчадак’, польск. siemię, в.-луж. symjo, н.-луж. semje, чэш. кніжн. semě, símě, semeno, славац. semeno, серб.-харв. сје̏ме, славен. sẹ́me, балг. се́ме, макед. семе ‘насенне’, ст.-слав. сѣма ‘насенне’, ‘род’. Прасл. *sěmę, *semene. Роднасныя: ст.-прус. semenсемя’, літ. sémens, sémenys ‘ільняное семя’, лац. sēmenсемя, род, патомства’, ст.-в.-ням. sâmô; гл. Траўтман, 253 і наст.; Мюленбах-Эндзелін, 3, 832; Вальдэ-Гофман, 2, 512. Да і.-е. sēmen, якое з суф. ‑men утворана ад кораня *sē‑ (гл. сеяць). Гл. яшчэ Фасмер, 3, 600; Сной₁, 561, БЕР, 6, 606–607; Шустар-Шэўц, 1399–1400; Борысь, 546.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

семя...

Першая састаўная частка складаных слоў са знач.: які мае адносіны да семя (у 1 і 3 знач.), напр.: семявывяржэнне, семядольны, семязавязь, семязліццё, семяправод, семяўваход, семяўтварэнне.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

канапля́ны конопля́ный;

~наесе́мя конопля́ное се́мя

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

лупі́на, -ы, мн. -ы, -пі́н, ж.

1. Вонкавая абалонка плода, семя.

2. толькі мн. Адходы пасля ачысткі бульбы, пладоў, семя; шалупіны.

Кош лупін.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

се́мечка, -а, мн. -і, -чак, н.

1. гл. семя.

2. Адно семя ў плодзе якой-н. расліны; зярнятка.

С. гарбуза.

С. грушы.

|| прым. се́мечкавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)