прына́длівы, ‑ая, ‑ае.

Які прыладжвае; прываблівы; прынадны. Як свежы калач, увесь горад прапах тым пахам духмяным мядовым. Лез вораг на гэты прынадлівы пах. Не знаў, што калач наш сталёвы. Зарыцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Све́жані́на, свежына́ ‘свежае мяса, сала’, ‘мяса толькі што забітай жывёлы’ (ТСБМ, Нас., ТС, Сл. ПЗБ, Мат. Гом., Мат. Маг., Сл. Брэс., Нар. словатв., З нар. сл.). Укр. свіжина́, рус. свежени́на, свежина́. Да свежы; Фасмер, 3, 571.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

панакле́йваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што і чаго.

Наклеіць што‑н. у розных месцах, наклеіць многа чаго‑н. Панаклейваць маркі. □ У чырвоным кутку.. [Яндшак] вывесіў свежы «баявы лісток» і панаклейваў шмат плакатаў. Дайліда.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сырадо́й, ‑ю, м.

Толькі што надоенае, яшчэ неастылае малако. [Гарбач:] — Будзем піць малако. Толькі што з-пад каровы... Свежы сырадой. Мурашка. Як заўсёды, на золку [маці] даіла карову, працэджвала малако, налівала нам сырадою. Кухараў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

папо́ўніцы, прысл.

Разм. На поўны рот, прагна (есці). Смачна апёкшы рот і ўсё нутро пахучай, моцнай вадкасцю, Іван пачаў жаваць папоўніцы. Брыль. Яўхім і Даніла слухалі гаворку і ўміналі папоўніцы свежы пшанічны хлеб. Пальчэўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Сыраве́ц ’квас’ (Бяльк., Мат. Гом.), ’нямочаны ў вадзе лён’ (Сцяшк.). Параўн. укр., сиріве́ц ’хлебны квас’, дыял. ’сырамятная скура’, рус. дыял. сырове́ц ’белы, неўвараны квас’. Да вырыянтнай асновы *syrovъ/*surovъ ’сыры, неапрацаваны; свежы, мокры’ (гл. сыравы, суравы). З суф. ‑ец, параўн. сырэц.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

адне́куль, прысл.

З нейкага, не вельмі вядомага месца; з невядомай дакладна крыніцы. Аднекуль, як па сігналу, пачынае збірацца сям’я. Скрыган. Ужо аднекуль з лесу ці з саду на ржышча пад свежы сноп заляцеў жоўты лісток. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыхапі́цца, ‑хопіцца; зак.

Разм.

1. Пашкодзіцца ад дзеяння чаго‑н. (марозу, агню і пад.).

2. Прымацавацца, прыклеіцца да чаго‑н. [Міхля] моцна прыціснула двума пальцамі да яго губы свежы кавалачак чорнай .. воўны. Так і трымала, пакуль не прыхапілася воўка. Баранавых.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падсо́хлы, ‑ая, ‑ае.

Які злёгку высах, стаў больш сухім. У пакоях свежа пахла падсохлай фарбай. Мележ. Дзьмуў свежы вецер, на падсохлым асфальце ўжо курыўся пыл. М. Стральцоў. // Які часткова засох. Каля плоту, што адгароджваў сад ад двара, стаяла падсохлая чарэшня. Лобан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

малады́, -а́я, -о́е.

1. Юны, які не дасягнуў сталага ўзросту.

Маладое пакаленне.

2. Уласцівы маладому ўзросту, маладым людзям.

М. задор.

Маладая душа.

3. Які нядаўна пачаў расці, існаваць, нядаўна ўтварыўся.

Маладое дрэўца.

4. Які нядаўна вырас, свежы.

Маладая бульба.

5. Нядаўна прыгатаваны (аб напітках, прадуктах).

Маладое піва.

6. у знач. наз. малады́, -о́га, м., малада́я, -о́й, ж., мн. малады́я, -ы́х. Жаніх і нявеста пасля заручын і ў час вяселля.

Віншаваць маладых.

|| памянш.-ласк. маладзе́нькі, -ая, -ае (да 1 і 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)