све́жы

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. све́жы све́жая све́жае све́жыя
Р. све́жага све́жай
све́жае
све́жага све́жых
Д. све́жаму све́жай све́жаму све́жым
В. све́жы (неадуш.)
све́жага (адуш.)
све́жую све́жае све́жыя (неадуш.)
све́жых (адуш.)
Т. све́жым све́жай
све́жаю
све́жым све́жымі
М. све́жым све́жай све́жым све́жых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

све́жы, -ая, -ае.

1. Толькі што падрыхтаваны або атрыманы, не сапсаваны, а таксама такі, якога не кранула апрацоўка (вэнджанне, саленне, кансерваванне і пад.).

Свежыя кветкі.

Свежыя ягады.

С. чай.

Свежае мяса.

2. Які не быў у карыстанні, ва ўжыванні.

Свежыя фіранкі.

3. Пра ваду, паветра: чысты, нічым не забруджаны, які часта абнаўляецца.

У хаце свежае паветра.

Свежая вада.

4. Халаднаваты, не вельмі цёплы.

Вечар досыць с.

С. вецер.

5. Які не страціў сваёй яркасці, натуральнай афарбоўкі.

Фарба на сценах не пажухла, была як свежая.

Свежае сена (ярка-зялёнае).

6. Выразны, новы або арыгінальны.

Свежыя ўражанні.

Свежая думка.

С. погляд на праблему.

7. Поўны сіл, энергіі, здаровы (пра чалавека).

Са свежымі сіламі працаваць (адпачыўшы, паспаўшы).

8. Які нядаўна ці толькі што з’явіўся; новы.

С. нумар штотыднёвіка.

Свежыя чуткі (пакуль нікому невядомыя).

|| наз. све́жасць, -і, ж.

Не першай свежасці (не свежы).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

све́жы в разн. знач. све́жий;

с. хлеб — све́жий хлеб;

~жая ры́ба — све́жая ры́ба;

~жае паве́тра — све́жий во́здух;

с. след — све́жий след;

~жая бялі́зна — све́жее бельё;

с. вы́гляд тва́ру — све́жий вид лица́;

~жыя наві́ны — све́жие но́вости;

с. чалаве́к — све́жий челове́к;

~жыя сі́лы — све́жие си́лы;

пада́нне ~жае, але паве́рыць ця́жка — свежо́ преда́ние, а ве́рится с трудо́м;

па ~жых сляда́х — по све́жим следа́м;

на ~жую галаву́ — на све́жую го́лову;

на ~жую па́мяць — на све́жую па́мять;

на ~жае во́ка — на све́жий глаз;

~жая капе́йка — све́жая копе́йка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

све́жы, ‑ая, ‑ае.

1. Які не страціў сваіх натуральных якасцей. Свежае мяса. Свежае малако. Свежы сыр. // Толькі што прыгатаваны (пра ежу, напіткі). І адкуль на стале тваім Бохан свежага хлеба пахучы. Барадулін. [Бацька:] — Ці не час нам падсілкавацца? Давай свежага чайку заварым. Шыловіч. // Такі, якога не закранула апрацоўка (вэнджанне, саленне, кансерваванне і пад.); які застаўся ў натуральным выглядзе. У каго толькі ўзыходзяць, а ў яго, у Нічыпара Кавалёнка, як звалі бацьку, ужо свежыя агуркі. Кавалёў. Першыя сотні кілаграмаў свежых грыбоў былі адпраўлены на прадпрыемствы.. Мінска. «Звязда». // Толькі што, нядаўна зрэзаны, сарваны (пра расліны, плады). Зноў мы слаўна пагуляем, Свежых ягад назбіраем. Колас. На грэблю кожную вясну накідвалі рознага ламачча, свежага яловага і хваёвага галля, а найбольш зыбкія мясціны высцілалі жэрдзем. Дуброўскі. // Нядаўна або толькі што зроблены, падрыхтаваны, атрыманы. Свежыя стагі. □ Ды прайшла па золкіх росах На сінім досвітку чуць свет, Дзе пахнуць свежыя пракосы, пакінуўшы мне босы след. Матэвушаў. Сцены ў пакоі былі зроблены са свежых дошак, шчыліны паміж імі свяціліся. Карпюк.

2. Такі, які не быў у карыстанні, ва ўжыванні. Асцярожна, каб лішне не прымаць свежую пасцель, Усцін Тарасавіч прысеў на краёк свайго ложка. Марціновіч. Кузьма сеў на кучу свежай саломы, з якой ва ўсе бакі пырснулі маленькія конікі, і задумаўся. Дуброўскі. / Пра новае і чыстае адзенне, бялізну. Свежая прасціна. □ Трафім Зіновіч падшыў да сваёй салдацкай гімнасцёркі свежы каўнерык. Кірэйчык.

3. Чысты, нічым не забруджаны, які часта абнаўляецца (пра ваду, паветра). Дзеці слухаюць сваю настаўніцу і старанна наліваюць градкі свежай, прынесенай з калодзежа, вадзіцай. Барашка. Грудзі яго [Мацуты] з палёгкай удыхалі свежае, халоднае паветра. В. Вольскі.

4. Халаднаватыя досыць халодны. З поля дзьмула свежым халадком, прабірала вільгаццю. Гартны. Раніца была свежая, і буйная раса шчыпала босыя ногі. Чарнышэвіч. Па дварэ быў вецер — дзьмуў на ганак — сухі, свежы, аж холадна стала ў грудзі. Пташнікаў.

5. Які не страціў сваёй сілы, бляску, яркасці ці натуральная афарбоўкі. Ён [трамвай] бяжыць з вясёлымі Званкамі, Афарбоўкай свежай зіхаціць. Броўка. Доўгі кароўнік,.. бялеўся новымі сасновымі сценамі, чырванеўся свежай чарапіцай. Якімовіч. // Ярка-зялёны, малады (пра траву, дрэвы і пад.). Свежая трава. □ Свежай зелянінай.. разгарнуліся вузкія палоскі аўса. Бядуля. Яшчэ дацвіталі сады, і дужа яркай была зелень свежага лісця на маладых бярозах. Машара. // перан. Выразны, ясны, незабыты. Усе дзяліліся свежымі ўражаннямі, усе апавядалі адзін аднаму пра новыя цікавыя падзеі. Зарэцкі. Прарасло жалеза Вострымі шыпамі, Будзе вечна свежай Аб салдаце памяць. Вітка.

6. Здаровы, поўны сіл, энергіі, запалу (пра чалавека). Якія.. [Богуш і Цымбал] здаровыя і свежыя, нібы прынеслі з сабою другі свет. Скрыган. Быў.. [Адам] спакойны, свежы і, лёгкі. Мо ад вады, мо ад цішыні і сонца. Вышынскі. // Які выражае такі стан, сведчыць пра яго. Смяялася кожная рыса.. [Дашынага] твару: свежыя паўнаватыя вусны, роўненькія, адзін у адзін, зубы. Васілевіч. Свежы румянец на твары прадвяшчаў поўнае выздараўленне. Кавалёў. // Звонкі, чысты (пра голас, смех і пад.). Голас у яе [Ядвісі] быў малады, свежы, сакавіты. Колас.

7. Не стомлены, не знясілены. Праціўнік пад вечар з яшчэ большай ярасцю кінуўся ў атаку. У бой уступілі свежыя часці. Гурскі. // перан. Адноўлены, абноўлены (сном, адпачынкам). Узяцца за справу са свежымі сіламі. □ Рыгор прачнуўся бадзёрым, свежым. Гартны.

8. Які нядаўна або толькі што з’явіўся, узнік; новы. Свежы след. Свежая рана. Свежы нумар газеты. □ Яшчэ пяскі магілы свежай Пад сонцам Крыма не цвілі... Трус. За школаю едкім, удушлівым гарам пахла свежае пажарышча, і ў тонкай сасне маладою цягучаю смалою заплываў незаржавелы асколак ад бомбы. Адамчык. // Які ўпершыню з’явіўся дзе‑н.; чужы, дагэтуль тут невядомы. А вось свежы чалавек — той абавязкова спыніцца, каб паглядзець на дзве вуліцы [вёскі] ў садах. Ракітны. Увага мужчын была сканцэнтравапа на паспеўшых прыехаць у час — па свята — Міхала і Васіля, свежых людзей. Васілевіч. // Які пакуль нікому невядомы; самы новы, апошні. Свежыя навіны. □ [Вадзім Іванавіч:] — Добра, што вы заўтра выступіце. Свежае слова пра Маскву нам цяпер патрэбна як паветра. Гэта вельмі важна зараз... перад баямі. Дзенісевіч. У дзядзькі ўжо некалькі сшыткаў, у якіх ён запісвае казкі і песні, прыказкі, прымаўкі, свежыя словы, свае ўражанні і думкі. Брыль. // перан. Які ўпершыню сфармуляваны, выказаны, выкарыстаны; арыгінальны. Свежая думка. Свежая рыфма. □ Няма вычарпаных вершаваных форм і няма памераў, якія можна было б выкінуць як старызну: яны кожны раз становяцца свежымі, калі да іх дакранаецца сапраўдны талент. «Маладосць».

•••

Глянуць свежым вокам гл. глянуць.

На свежае вока гл. вока.

На свежую галаву гл. галава.

Па свежых слядах гл. след.

Свежае вока гл. вока.

Свежая капейка гл. капейка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Све́жы ‘які не страціў сваіх натуральных якасцей’, ‘халаднаваты, досыць халодны’, ‘які не быў у выкарыстанні, ва ўжыванні’ (ТСБМ, Ласт., Бяльк., ТС), ‘новы; нетутэйшы’ (валож., красл., паст., Сл. ПЗБ). Укр. сві́жий, рус. све́жий, стараж.-рус. свѣжь, польск. świeży, чэш. літар. svěžíпольск.Махэк₂, 596), славац. svieži, славен. svê̥žрус.Сной₁, 623), балг. свеж (мабыць, з рус.БЕР, 6, 536), макед. свеж, ст.-слав. свежь. Прасл. *svěžь. І.‑е. адпаведнікі: гоц. swikns ‘чысты, цнотны’, ст.-ісл. sykn ‘нявінны’, літ. sveĩkas ‘здаровы’ (Траўтман, 294; Mikala, IF, 23, 126). Лат. svaigsсвежы’ лічыцца пераўтварэннем славянскага *svěžь (Мюленбах-Эндзелін, 3, 1141; Фрэнкель, 1044; Скок, 3, 373). Сной₁ (623) узводзіць да і.-е. *su̯oi̯gh‑io‑ ‘вільготны, не засушаны’. Махэк₂ (там жа) параўноўвае славянскія словы з лац. vigere ‘быць поўным жыцця’. Агляд літ-ры гл. яшчэ Фасмер, 3, 571. Борысь (623) і.-е. праформу лічыць пашырэннем і.-е. *su̯ei̯‑ ‘згінаць, круціць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

све́жасць, -і, ж.

1. гл. свежы.

2. Халаднаватае, чыстае паветра; прахалода.

У акно дыхнула свежасцю.

3. Свежы, здаровы выгляд.

С. шчок.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

со́чнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Хлебабулачны выраб з тварожнай начынкай.

Свежы с.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

свежевы́печенный то́лькі што спе́чаны, свежаспе́чаны, све́жы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

свежеиспечённый прям., перен. то́лькі што спе́чаны, све́жы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

све́жий

1. све́жы;

све́жий хлеб све́жы хлеб;

све́жая ры́ба све́жая ры́ба;

на све́жем во́здухе на све́жым паве́тры;

све́жее бельё све́жая бялі́зна;

све́жий след све́жы след;

све́жий цвет лица́ све́жы ко́лер тва́ру;

све́жие но́вости све́жыя наві́ны;

све́жие си́лы све́жыя сі́лы;

све́жий челове́к све́жы чалаве́к;

2. (прохладный) я́драны, халаднава́ты, све́жы;

све́жий ве́тер халаднава́ты (све́жы) ве́цер;

све́жая волна́ мор. (даво́лі) мо́цная хва́ля;

свежо́ в па́мяти до́бра по́мніцца;

свежо́ преда́ние, а ве́рится с трудо́м мно́га чу́ецца, ды ма́ла ве́рыцца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)