Скасці́цьсапсаваць’ (Нас.), ‘вылаяць’ (Касп.). Гл. касціць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

обезобра́зить сов. (искалечить) абязве́чыць, зняве́чыць; (лишить красоты) сапсава́ць, збры́дзіць, зга́дзіць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

перазалі́ць, ‑залю, ‑золіш, ‑золіць; зак., што.

Спец. Сапсаваць празмерным заленнем. Перазаліць шкуру. Перазаліць бялізну.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

скалупа́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Разм. Калупаючы, садраць, сапсаваць што‑н. Скалупаць сцяну.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пашко́дзіць, -джу, -дзіш, -дзіць; -джаны; зак.

1. гл. шкодзіць.

2. што. Сапсаваць (паламаць, параніць і пад.).

П. кабель.

П. руку.

|| незак. пашко́джваць, -аю, -аеш, -ае (да 2 знач.).

|| наз. пашко́джанне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

наглумі́ць, ‑глумлю, ‑глуміш, ‑глуміць; зак., чаго.

Разм. Зрабіць непрыгодным, сапсаваць у нейкай колькасці. Наглуміць паперы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

спе́сціць, спешчу, спесціш, спесціць; зак., каго-што.

Сапсаваць празмернымі пяшчотамі; зрабіць распешчаным, капрызным. Спесціць дзяцей.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

загубі́ць, -ублю́, -у́біш, -у́біць; -у́блены; зак.

1. каго-што. Пагубіць, давесці да смерці.

З. чалавека.

З. чыё-н. жыццё (сапсаваць жыццё каму-н., зрабіць няшчасным).

2. што. Марна патраціць (разм.).

З. многа грошай.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

разла́дзіць, -ла́джу, -ла́дзіш, -ла́дзіць; -ла́джаны; зак., што.

1. Вывесці з рабочага стану (спец.).

Р. станок.

2. Расстроіць, парушыць што-н.

Р. справу.

Р. вяселле.

3. Сапсаваць (пра здароўе).

|| незак. разла́джваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Зно́дацьсапсаваць, знішчыць’ (мядз., Нар. словатв.). Ад нодаць ’псаваць’ (Касп.). Параўн. занодаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)