масі́раваны 1, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад масіраваць ​1.

масі́раваны 2, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад масіраваць ​2.

2. у знач. прым. Спец. Сканцэнтраваны, сабраны ў адно месца (пра войскі, авіяцыю, артылерыйскі агонь і пад.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зво́дка, ‑і, ДМ ‑дцы; Р мн. ‑дак; ж.

Дакумент, у якім сабраны і зведзены разам звесткі пра што‑н. Зводка пагоды. Аператыўная зводка. □ І Лялькевіч мусіў пераказваць апошнія зводкі Саўінфармбюро, якія тыдзень назад Анатоль прынёс з атрада. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

радыёпрыёмнік, ‑а, м.

Прылада для прыёму радыёсігналаў або натуральных выпрамяненняў і ператварэння іх для выкарыстання змешчанай у іх інфармацыі. // Апарат для прыёму радыёвяшчальных перадач. Транзістарны радыёпрыёмнік. Уключыць радыёпрыёмнік. □ У тумбачку, што стаяла ў спальні, Валодзя Кунько ўманціраваў маленькі, сабраны ім самім радыёпрыёмнік. Васілеўская.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разнаро́дны, ‑ая, ‑ае.

З неаднолькавымі, рознымі прыкметамі, уласцівасцямі. Тавар быў разнародны: камплекты абмундзіравання, бялізна, сукно,.. скуры, медыкаменты. Самуйлёнак. Сабраны натоўп байцоў быў разнародны па складу і выгляду. Машара. Кухонная соль утвараецца пры хімічным узаемадзеянні двух абсалютна разнародных рэчываў — металу натрыю і газу хлору. «Маладосць».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Мяжэніна ’самы гарачы час у сярэдзіне лета’ (Нас.), мяжэніннысабраны ў гэты час’ (там жа), мяжэнный дзянёк ’дзень у летнюю гарачую пару’ (паўн.-усх., КЭС) прымыкаюць да рус. моўнай тэрыторыі (у асноўным паўн. і зах.-рус. — гл. СРНГ, 18, 82–85), дзе меженный, меженный, межёнина звязаны са значэннем ’летні’, ’гарачы летні час, самае лета’. Узыходзяць да мяжа ’сярэдзіна’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

непрыбра́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Які не прыведзены ў парадак. Непрыбранае пасцель. □ Галава .. была схілена, сонца паблісквала ў шаўкавістых валасах, пасма якіх, непрыбраная, звешвалася на лоб. Мележ.

2. Не сабраны, не звезены ў адно месца. Па некаторых загонах з мінулага года валяўся непрыбраны ператлелы бульбоўнік. Мележ. Яркім вогнішчам успыхвае куча непрыбранага ламачча. Гавеман.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

картатэ́ка, ‑і, ДМ ‑тацы; Р мн. ‑так; ж.

1. Сістэматызаваны збор картак аднолькавага памеру з якой‑н. даведачнай ці ўліковай інфармацыяй. Бібліятэчная картатэка. □ Каб даць каму-небудзь характарыстыку, .. [Іван Іванавіч] звяртаўся да сваёй картатэкі, дзе былі сабраны біяграфічныя [даныя] на кожнага супрацоўніка. Карпюк.

2. Скрынкі з такімі карткамі. З невялікай картатэкі, прымайстраванай да стала, Собіч дастаў картку. Скрыган.

[Ад слова карта і грэч. thēke — скрынка.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падця́гнуты, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад падцягнуць.

2. у знач. прым. Упалы, уцягнуты (пра жывот, бакі).

3. у знач. прым.; перан. Знешне акуратны, унутрана сабраны, стрыманы. І раптам.. [завуч] з’явіўся на заняткі ў простым, новым, старанна адпрасаваным гарнітуры, у кепачцы, без кія, рухавы І падцягнуты, як добры афіцэр. Шамякін. Уся.. [Надзея] была нейкая падцягнутая, строгая, па натуры спакойная і ўраўнаважаная. Васілёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сканцэнтрава́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад сканцэнтраваць.

2. у знач. прым. Сабраны, згрупаваны ў адным якім‑н. месцы. // Скіраваны ў адно месца. Наносіць сканцэнтраваныя ўдары.

3. перан.; у знач. прым. Скіраваны на што‑н. Сканцэнтраваная воля. □ Ніколі дагэтуль мы не бачылі [паэта] такім засяроджаным, сканцэнтраваным у вырашэнні праблем грамадскіх і асабістых. Бярозкін. Увага рабочых і інжынерна-тэхнічных работнікаў сканцэнтравана на ўкараненні новай тэхнікі. «Беларусь».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чабаро́вы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да чабару. Чабаровы водар перабіваў кіслы толавы пах, які кружыў галаву. Алешка.

2. Прыгатаваны з чабару; сабраны з кветак чабару. Чабаровы настой. □ Пасля лазні Віця забег на кухню, дзе Маша пачаставала яго духмяным чабаровым чаем, а адтуль падаўся ў клуб. Корзун.

3. Які парос чабаром. На чабаровых узлесках прыпякала сонца, і зграі аваднёў неслі над коньмі варту. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)