Пяры́на1 ’пухавік; пухавая коўдра’ (ТСБМ, Нас., Ян.; віл. Сл. ПЗБ; Варл., міёр. Нар. словатв.; Сержп.), перы́ны ’тс’ (ТС), перына́ ’тс’ (ашм., Стан.); укр. пери́на ’тс’, рус. пери́на, польск. pierzyna, каш. ṕéřena, ṕeřna, чэш. peřina, славац. perina, серб.-харв. пе̏рина, славен. perína, балг. пери́на. Прасл. *perina, вытворнае ад *pero (гл. пяро), параўн. Фасмер, 3, 241; Махэк₂, 363; БЕР, 5, 173.

Пяры́на2 ’асобнае пяро; ліст цыбулі; плаўнік’ (паст. Сл. ПЗБ; Жд.; астрав. Сл. ПЗБ), перы́на, пэры́на ’тс’ (ТС; лун., Шатал.). Да пяро (гл.) з суфіксам адзінкавасці ‑іна/‑ына.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

крэ́мзаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., што і без дап.

Разм. Неакуратна, невыразна пісаць або чарціць. Некалькі разоў .. [Алесь] браўся за пяро, хмурыў лоб, доўга крэмзаў, рваў паперу і пачынаў пісаць зноў. Броўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

спіса́цца, спішу́ся, спі́шашся, спі́шацца; спішы́ся; зак.

1. Звязацца з кім-, чым-н. праз перапіску.

С. са сваімі аднакурснікамі.

2. У маракоў, авіятараў і пад.: звольніцца, выйсці ў запас (спец.).

С. з карабля.

3. Зрасходавацца пры пісьме; прыйсці ў непрыгоднасць (пра аловак, пяро і пад.).

Стрыжань спісаўся.

|| незак. спі́свацца, -аюся, -аешся, -аецца.

|| наз. спіса́нне, -я, н. (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Пёрлышка ’плаўнік у рыб’ (астрав., Жыв. сл.) — у выніку кантамінацыі лексем крылца, крылка і пёрышка (гл. пёры, пяро).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прылама́цца, ‑ломіцца; зак.

1. Атрымаць трэшчыну, надламацца. Пяро прыламалася.

2. перан. Разм. Прывучыцца да чаго‑н. Пакуль прыламаўся да кельнерскіх функцый — не раз апарваўся, носячы па дзве талеркі з гарачым супам... Таўлай.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ве́чны, ‑ая, ‑ае.

1. Які існуе заўсёды, не мае ні пачатку ні канца (у часе). Вечная матэрыя. // Які не перыстае існаваць. Вечныя снягі. Вечная мёрзлага. // Не абмежаваны тэрмінам. Акт на вечнае карыстанне зямлёй.

2. Які пастаянна паўтараецца, бесперастанны. Вечныя спрэчкі.

•••

Вечны агонь гл. агонь.

Вечны рухавік гл. рухавік.

Вечнае пяро гл. пяро.

Вечная гісторыя гл. гісторыя.

Вечная памяць гл. памяць.

Вечны спакой гл. спакой.

Заснуць вечным сном гл. заснуць.

На векі вечныя гл. век.

Спаць вечным сном гл. спаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прычыкіля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; зак.

Разм. Тое, што і прычыкільгаць. Прычыкіляўшы (дзеепрысл.) на адной назе ад тапчана, дзе ён ляжаў, да стала, «майстар на ўсё» ўзяў на покуце стары сшытак, пяро, чарніліцу. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Па́параць ’шматгадовая травяністая расліна аддзела папарацепадобных’, па́паратнік. Агульнаславянскае: рус. па́пороть, па́поротник, укр. па́пороть, ст.-рус. папороть, польск. paproć, серб.-харв. па̏прат і г. д. Прасл. paportь. Роднасныя ў і.-е. мовах: літ. papártis, papartỹs ’папараць’, лат. papar̂de, paparkste, paparksts ’тс’, ст.-інд. parṇám ’крыло, пяро’, авесц. parena — н. р. ’крыло, пяро’, ст.-в.-ням. faru ’папараць’, ірл. raith ’тс’ (*prati‑) (гл. Траўтман, 206; Мейе–Эндзелін, 3, 80; Фасмер, 3, 202; Махэк, Jména rostl., 32). Аналагічная семантыка ў грэч. πτερίς ’папараць’ < πτερόν ’крыло’, параўн. яшчэ літ. spar̃nas, лат. spárns ’крыло’, ст.-слав. перѧ ’лячу’. Мяркулава (Очерки, 118), падкрэсліваючы ўстойлівасць семантычнай мадэлі ’пяро’ — ’папараць’, указвае яшчэ на рус. дыял. па́пороток ’крыло птушкі’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

гусі́ны гуси́ный;

г. шма́лец — гуси́ный жир;

~ная ску́ра — гуси́ная ко́жа;

~нае пяро́ — гуси́ное перо́;

г. крок — гуси́ный шаг

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

аўтаручка; самапіска (разм.) □ вечнае пяро

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)