го́ман, ‑у, м.

Бязладны шум мноства галасоў. — На шчасце маладым! — урачыста падняўся сват, калі гоман і шум зноў крыху улёгся. Васілевіч. // перан. Пра спалучэнне прыродных гукаў. Беларусам, якія не дома, Пэўна, сніцца бароў нашых гоман. Лось. Раніца была ясная, росная, з птушыным гоманам і гудзеннем пчол. Хомчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пужну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак., каго-што.

1. Аднакр. да пужаць (у 2 знач.).

2. Прыстрашыць, прыпужнуць. [Жагула:] Я ўзяў стрэльбу, разы два пужнуў, то .. [сабакі] і супакоіліся. Крапіва. Зубра ж не чуваць. Пужнуў ад сябе назолу-чалавека і, пэўна, застаўся стаяць у сваёй велічнай адзіноце. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хусці́на, ‑ы, ж.

Разм. Тое, што і хустка. Прылеглі ля школьнага ганка цяжкія каменныя львы. Слязу выцірае сялянка, хусціну зняла з галавы. Вялюгін. Ад калыскі знаёмыя рэчы Ён па-іншаму ў хаце заве. Маці туліць хусцінаю плечы: «Што ж, і пэўна... не ў вёсцы жыве». Гілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паштаві́к, ‑а, м.

Разм.

1. Той, хто працуе на пошце. Ён перакінуў некалькі пісем і падаў адно Лабановічу. — Пэўна гэтага чакалі? — пасміхнуўся паштавік. Колас.

2. Паштовы голуб. [Віктару] таксама хацелася пахваліцца, што ён перабудаваў галубятню, нечакана пазнаёміўся з галубятнікам з суседняй вёскі, тутэйшым настаўнікам, і выменяў у яго пару рэдкіх паштавікоў. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́гараваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак.

1. што. Дабіцца чаго‑н. цяжкай працай.

2. Многа пагараваць, нагаравацца.

3. што. Дамагчыся чаго‑н. пасля доўгіх пакут і намаганняў. [Купала:] — А зямля наша — будзе. Пэўна ж, не такая краіна, як цяпер, але з усім добрым, што выгараваў і выкаваў народны дух, які жыве ў яе імені. Лужанін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́мыць, ‑мыю, ‑мыеш, ‑мые; зак., каго-што.

1. Мыючы, зрабіць чыстым. Вымыць хворага. Вымыць падлогу, кашулю.

2. Вынесці, вылучыць што‑н. цякучаю вадою. У .. яме, аднак, той чорнай скрынкі не знайшлі. Пэўна, вадой вымыла і пагнала па плыні. Паўлаў. // Размыўшы вадою зямлю, утварыць паглыбленне. Паводка вымыла роў. На павароце рака вымыла глыбокія ямы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ха́мскі, ‑ая, ‑ае.

1. Уст. Які мае адносіны да хама (у 1 знач.). Усюды бог гасціў З сваёю ласкаю, Толькі крыў, мінуў Ніву хамскую. Купала. [Міхась:] — І зараз, пэўна, [Галена Мнішак] хамскі дух парфумай выкурвае, каб не пахла хамам у яе панскіх пакоях. Машара.

2. Разм. Уласцівы хаму (у 2 знач.); грубы, бесцырымонны. Хамскія паводзіны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Найме́нна ’абавязкова’ (ашм., Сцяшк. Сл.), найіменнаабавязкова, дакладна’ (маладз., Янк. Мат.). Са спалучэння *на іменне, параўн. іменне, іменне ’імя’ (Нас.), якое магло значыць ’на імя (ведаць)’, г. зн. ’дакладна, пэўна’, тады канцавое ‑а пад уплывам адпаведных прыслоўяў. Цікавую семантычную паралель, якая можа сведчыць у карысць версіі, даюць іменна (ад імя) і менавіта (< польск. mianowicie ад miano ’імя’), згодна з Брукнерам (329), першаснае значэнне ’называючы (па імёнах)’. Гл. наступнае слова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

намудрава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак.

Разм.

1. Прыдумаць шмат чаго‑н. новага. Яно што праўда, то праўда: гуртам рабіць ямчэй.. Буйная гаспадарка — пэўна што: машыны, угнаенне, севазварот, адным словам — тэхніка. Тут табе такога можна намудраваць, што ого-го! Зарэцкі.

2. Вельмі ўскладніць якую‑н. справу, зрабіць, сказаць што‑н. вельмі замыславата, але не заўсёды зразумела.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пага́ліцца, ‑люся, ‑лішся, ‑ліцца; зак., на каго-што.

Абл. Паквапіцца, пагнацца на каго‑, што‑н., пажадаць займець, захапіць. [Аўгіня:] — Пэўна ж, я сама вінавата: на багацце пагалілася. Колас. [Клёст:] — Неўзабаве шэсцьдзесят стукне. Якая кабета пагаліцца на такога кавалера? Шашкоў.

пагалі́цца, ‑галю́ся, ‑го́лішся, ‑го́ліцца; зак.

Пагаліць сябе; пабрыцца. Мне трэба было пагаліцца, і я пайшоў у цырульню. Гамолка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)