◎Найме́нна ’абавязкова’ (ашм., Сцяшк. Сл.), найіменна ’абавязкова, дакладна’ (маладз., Янк. Мат.). Са спалучэння *на іменне, параўн. іменне, іменне ’імя’ (Нас.), якое магло значыць ’на імя (ведаць)’, г. зн. ’дакладна, пэўна’, тады канцавое ‑а пад уплывам адпаведных прыслоўяў. Цікавую семантычную паралель, якая можа сведчыць у карысць версіі, даюць іменна (ад імя) і менавіта (< польск. mianowicie ад miano ’імя’), згодна з Брукнерам (329), першаснае значэнне ’называючы (па імёнах)’. Гл. наступнае слова.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)