келе́йны, -ая, -ае.

1. гл. келля.

2. перан. Тайны, сакрэтны, скрыты ад іншых.

Келейныя справы.

Вырашаць пытанне келейна (прысл.).

|| наз. келе́йнасць, -і, ж. (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ка́верзны, -ая, -ае (разм.).

1. Які робіць каверзы, схільны да іх.

К. чалавек.

2. Які заключае ў сабе каверзу; заблытаны, складаны.

Каверзнае пытанне.

|| наз. ка́верзнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нявы́вучаны, ‑ая, ‑ае.

Які не падвергся вывучэнню, даследаванню. Нявывучанае пытанне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паку́тлівы, -ая, -ае.

1. Які прычыняе пакуты, мукі.

П. кашаль.

Пакутлівае пытанне.

2. Які выяўляе пакуту, муку; выкліканы пакутай, мукай.

П. твар.

Пакутлівыя слёзы.

|| наз. паку́тлівасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

недасле́даваны, ‑ая, ‑ае.

Які не быў вывучаны шляхам даследавання. Недаследаванае пытанне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

альтэрнаты́ўны, ‑ая, ‑ае.

Які дапускае адну з дзвюх магчымасцей. Альтэрнатыўнае пытанне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

злабадзённы, ‑ая, ‑ае.

Важны, істотны для пэўнага моманту; надзённы. Злабадзённае пытанне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

уразуме́лы

1. см. зразуме́ты;

2. поня́тный;

~лае пыта́нне — поня́тный вопро́с

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

магчы́ма.

1. прысл. да магчымы (у 2 знач.).

2. пабочн. сл. Можа быць, можа.

Я, м., успомню.

3. безас., у знач. вык. Не выключана магчымасць.

Пытанне гэта м. разгледзець неадкладна.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рыто́рыка, -і, ДМ -рыцы, ж.

1. Тэорыя аратарскага мастацтва.

2. Напышлівая і беззмястоўная гаворка.

Голая р.

|| прым. рытары́чны, -ая, -ае.

Рытарычнае пытанне (прыём аратарскай мовы — сцвярджэнне ў форме пытання).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)