абры́с, ‑у, м.
Малюнак прадмета адной вонкавай рыскай; контур. Я помніць буду скал абрысы І вашу песню, кіпарысы! Пушча. Навакольныя прадметы набывалі ранейшыя, знаёмыя абрысы. Навуменка. // перан. Агульная характарыстыка, беглы агляд чаго‑н. У хадзе распрацоўкі трох тэм, якія ўзніклі яшчэ на зары творчасці, Танк намаляваў у агульных абрысах вобраз новага станоўчага героя. У. Калеснік.
[Ням. Abriss.]
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
◎ Кне́я ’лясны гушчар, нетры, пушча’ (Яшк.). Рус. кнея, польск. knieja ’тс’. Трэба адзначыць, што ў іншых славянскіх мовах захавалася толькі ў тапаніміцы (ст.-чэш. Kniejě, серб.-харв. Kneja, славен. Kneja). Традыцыйна лічыцца праславянскім словам: kъněja (Слаўскі, 2, 287) да kъnъ < *kъmn‑ ’пень’. Але, па-першае, словаўтварэнне kъněja (< kъn-ěja) вельмі ненадзейнае, па-другое, само слова kъnь трэба выводзіць з kъmn-; па-трэцяе, семантыка лексемы кнея далёкая ад той, якую бачаць у прасл. къnъ. Таму пытанне аб крыніцы рэальна існуючых беларускіх, рускіх і польскіх слоў патрабуе дадатковых фактаў і аргументаў.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
звяк 1, ‑у, м.
Рэзкі металічны ці шкляны гук. У тры рады павозкі, На сотні вёрст абоз: Дубовых спіцаў лёскат, І звяк старых атос. Пушча. У пакой урываецца свежы подых паветра, востры пах зямлі і зеляніны, шкляны звяк кропель і — радасць. Скрыган.
звяк 2, выкл. у знач. вык.
Разм. Ужываецца ў значэнні дзеясловаў звякаць і звякнуць.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
пастудзі́ць, ‑студжу, ‑студзіш, ‑студзіць; зак.
1. што. Зрабіць халодным або халаднейшым. Раздзімаюць [коні] цёплыя храпы, Не даюць застаяцца льду, — Быццам ім захацелася раптам Пастудзіць густую ваду. Барадулін. — Апякуся — дык пастуджу тое месца, — сказаў .. [Пятро] і раптам памкнуўся да яе, расставіўшы рукі, каб абняць. Марціновіч.
2. на каго-што. Разм. Падзьмуць. Звіснуць патроны на грудзі, Вецер на раны пастудзіць. Пушча.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
прыво́льны, ‑ая, ‑ае.
1. Які шырока, вольна раскінуўся (пра мясцовасць, прастору і пад.). Ёсць штось незвычайна прыгожае ў гэтых прывольных старасвецкіх шляхах Беларусі. Колас. Прывольная, цёмная пушча: Вялізныя ліпы, дубы, Асінніка, ельніка гушча, Між хвоі апаўшай грыбы. Багдановіч.
2. перан. Вольны, нічым не абмежаваны (пра ўмовы жыцця). Раслінны свет быў багаты, корму для .. [зуброў] хапала, жыццё было прывольнае. В. Вольскі.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
згі́нуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.
Знікнуць, прапасці. Дзень няма козліка, другі няма, цэлы тыдзень няма. Мы ўжо так і падумалі, што ён згінуў назаўсёды. Брыль. // Перастаць існаваць у выніку разбурэння, знішчэння. Дзе была адна пустыня — Елкі ды бярозкі, — Поле будзе, пушча згіне, Стануць хаты, вёскі. Купала. // Загінуць, памерці. Лепей згінуць у змаганні за сваю волю, за права будаваць сваё жыццё па-свойму, чым прызнаць панскую ўладу і панскую волю. Колас.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
це́рні, ‑яў; адз. няма.
1. Уст. і кніжн. Пра калючыя расліны, а таксама калючкі на іх. Сонца ўзыдзе прыгожае, Цемра адхлыне варожая, Церні завянуць калючыя, Раны загоім балючыя. Пушча. — Зірні, — паказаў ёй [Лесі] Мяржынскі. — Усё заглушыў шэры камень: Дубы, непакорныя церні, А кветка прабіла яго. Жычка.
2. перан. Цяжкасці, пакуты, якія сустракаюцца на жыццёвым шляху чалавека (паэта, мастака, вучонага і пад.). [Ярошка:] — Раз ты такі самакрытычны, то будзь гатовы да ўсяго: да лаўраў і да церняў. Дамашэвіч.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
вая́ка, ‑і, м.
Разм. Воін, баец; салдат. Вунь чорны слуп-маяк, Там тысячы сыноў, Там тысячы ваяк Заснулі вечным сном. Пушча. На гэты ж пясок упаў Сёмка-матрос, камандзір партызанскіх атрадаў, слаўны ваяка і бальшавік... Лынькоў. // Іран., пагард. Той, хто не апраўдвае звання воіна, байца. Карп паклаў сваю жылістую руку на руку паліцэйскага, загадаў спакойна, але сурова: — Пакладзі дзіця! Ваяка! Шамякін. // перан. Іран., жарт. Задзіра, забіяка. — А ты бо вельмі ваяка, — кажа.. [бабуля Толіку]. — Ну, не плач. Брыль.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
кро́чыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; незак.
1. Ісці цвёрда і шырока ступаючы. Узяўшы вуду і лапату, На рэчку першым крочыць дзед. Непачаловіч. // Хадзіць, ісці размерным крокам. Шарэнгамі крочыць пяхота. Аўрамчык. Сёння ў першамайскай калоне горда крочаць побач былыя воіны і партызаны. «Звязда».
2. перан. Прасоўвацца, развівацца ў пэўным кірунку. Мы шляхам ленінскім ідзём, Ніколі з яснага не збочым, У нашых дзён маяк відзён, Наперад мужна крочым. Пушча. Камуністычныя ідэі шырока крочылі па ўсёй зямлі, не прызнаючы ніякай граніцы. Паслядовіч.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
міра́ж, ‑у, м.
1. Аптычная з’ява ў атмасферы, пры якой на гарызонце ўзнікаюць уяўныя адлюстраванні далёкіх наземных прадметаў або ўчасткаў неба ў выніку заломвання сонечных праменняў у нераўнамерна нагрэтых слаях атмасферы. І раптам Засмужац перад сабой убачыў агеньчык. Ён не паверыў, нават напалохаўся, з трывогай падумаў, што гэта міраж. Мележ.
2. перан. Тое, што не адпавядае рэчаіснасці, тое, што не можа здзейсніцца. Штодзень святлей, шырэй разлогі, І гэта не міраж. Ідуць-бягуць шляхі-дарогі, змяняецца пейзаж. Пушча.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)