скразны́, -а́я, -о́е.

1. Які праходзіць наскрозь.

Скразная рана.

2. Які перамяшчаецца прама ад аднаго пункта да другога, без перасадак і перагрузак.

С. цягнік.

3. Які распаўсюджваецца на ўсе моманты вытворчай дзейнасці, на ўвесь прадмет.

Скразная загартоўка дэталей.

4. Рэдкі, ажурны; праз які праходзіць святло.

Скразныя фіранкі.

5. Пра вецер, што дзьме праз адтуліны, якія знаходзяцца насупраць адна адной.

С. вецер.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Ро́шча ’гай’ (стаўб., Прышч. дыс.), ’малады бярэзнік’ (крыч., Яшк.), ’расліннасць’ (Гарэц., Стан.), ’гадаваны ўчастак лісцевага лесу каля населенага пункта’, ’гарадскі парк’ (рэч., слаўг., Яшк.), ’могілкі’ (маг., Яшк.); ’гародніна’ (Жыв. НС); ’працэс росту, рост, развіццё’ (Клім., Сцяц., Ян.; кобр., Нар. лекс.; брэсц., Жыв. сл.; Сл. Брэс., ТС), ’рост у вышыню’ (Скарбы), ’прарослае збожжа’ (Ян.). З прасл. *orst‑ja < *orsti > расці (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

дыспе́тчар, ‑а, м.

Работнік, які рэгулюе рух транспарту або ход работы прадпрыемства з аднаго цэнтральнага пункта. На пульце кіравання, ля якога сядзіць дыспетчар і які аддалены на многа метраў ад варот шлюза, ёсць ключ аўтаматычнага кіравання са шкалой. «Маладосць».

[Англ. dispatcher.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́лазка, ‑і, ДМ ‑зцы; Р мн. ‑зак; ж.

1. Выхад за межы свайго размяшчэння для нападу на ворага.

2. Разм. Прагулка за межы населенага пункта. Лыжная вылазка. Вылазка ў лес.

3. перан. Нечаканы варожы выпад. Вылазка класавага ворага. Нацыяналістычная вылазка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ву́скідзь ’вывернутае дрэва’ (Байк. і Некр., Куч.). Параўноўваецца з назвай населенага пункта на тэрыторыі в.-луж. гаворак Wuskidź у якасці спецыфічнай беларуска-лужыцкай ізалексы (Трубачоў, Слав. языкозн., 5, 189). Фанетыка бел. і в.-луж. слоў сведчыць, аднак, пра другасны характар гэтых форм, узнікшых у выніку лабіялізацыі, паколькі формы з вы‑ вядомы на больш шырокай тэрыторыі (рус. выскидь, чэш. výskyď і г. д.). Гл. выскадзь, выскідзь ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Канча́лі ’крайнія вуліцы ў вёсцы; канец вуліцы, край населенага пункта’ (Яшк.). Вузкі бел. рэгіяналізм (з суфіксам ‑аль, які ўтварае назоўнікі з называннем прасторавых паняццяў, як круеаль ’кругавая дарога’, гл. Сцяцко, Афікс. наз., 146–147). Сюды ж кабальны ’канчатковы’ (Гарэц., Др.-Падб.). Падобнае ўтварэнне ў лексемы канчулянец ’жыхар канца вёскі’ (карэліц., Нар. словатв.) і канчанец ’тс’ (Янк. ©), канчані (мн.) ’тс’ (бялын., Янк. Мат.). Гл. таксама канчар.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

каменда́нт, -а, М -нце, мн. -ы, -аў, м.

1. Начальнік войск крэпасці або ўмацаванага раёна.

2. Вайсковы начальнік, які наглядае за дысцыплінай, парадкам і правільным нясеннем службы ў гарнізоне.

К. горада.

К. лагера.

3. Асоба, адказная за які-н. грамадскі будынак.

К. інтэрната.

|| прым. каменда́нцкі, -ая, -ае.

Каменданцкая гадзіна — забарона без спецыяльнага дазволу з’яўляцца на вуліцы населенага пункта ў пэўны час пры аб’яўленні ваеннага або асаднага становішча.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перахва́тчык, ‑а, м.

Той, хто перахватвае што‑н. Самалёт-перахватчык. □ — Падняць перахватчыкаў... — усхвалявана загадаў начальнік галоўнага каманднага пункта. Алешка. Быў знаёмы з плытагонамі, прыходзіў у захапленне ад перахватчыкаў, смелых і дужых людзей, якія дапамагалі плытагонам прыстаць да берага, а потым правесці каравая плытоў пад мост. Маўзон.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вышыня́, -і́, мн. вышы́ні, вышы́нь, ж.

1. гл. высокі.

2. Прастора і адлегласць ад якога-н. пункта або зямлі ўверх.

Глядзець у вышыню.

Ляцець на вялікай вышыні.

Узняць на вялікую вышыню што-н. (таксама перан.)

3. Узвышша, пагорак.

Заняць вышыню.

Авалодаць вышынямі ваеннага майстэрства (перан.).

4. У матэматыцы: адрэзак прамой, які злучае вяршыню геаметрычнай фігуры з яе асновай (або прадаўжэннем асновы) і перпендыкулярны ёй.

В. трохвугольніка.

Быць на вышыні (разм.) — адпавядаць самым строгім патрабаванням.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прыла́ддзе, ‑я, н., зб.

Разм. Сукупнасць прылад для выканання якога‑н. аднаго працэсу, аднаго напрамку работ. Рыбацкае прыладдзе. □ Пад паліцаю вісіць на іржавых цвіках усё прыладдзе вясковай капэлы: дзве скрыпкі і бубен. Чорны. [Качан] затрымаўся быў трохі ў памяшканні пункта, дзе надзяваў.. рабочы камбінезон і браў сваё прыладдзе. Васілёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)