паабвы́кнуцца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; пр. паабвыкся, ‑выклася; зак.

Разм. Прывыкнуць паступова да каго‑, чаго‑н., дзе‑н. Людзі трохі паабвыкліся, асмялелі. Сачанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прызвыча́іцца, -а́юся, -а́ішся, -а́іцца; зак.

1. Прывыкнуць да чаго-н. як да звычайнага; звыкнуцца.

П. да новых умоў.

П. да цемры.

2. Набыць навык да чаго-н., прывучыцца рабіць што-н.

П. да цяжкай працы.

|| незак. прызвыча́йвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абжы́цца, -жыву́ся, -жыве́шся, -жыве́цца; -жывёмся, -жывяце́ся, -жыву́цца; -жы́ўся, -жыла́ся, -ло́ся; зак.

1. Набыць, нажыць усё неабходнае на новым месцы жыхарства.

А. ў новай кватэры.

2. Прывыкнуць да жыцця на новым месцы, звыкнуцца з новымі ўмовамі.

А. ў горадзе.

|| незак. абжыва́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пляво́к, пляўка, м.

Выкінуты, выдалены з рота згустак сліны, макроты і пад. І да крывавых пляўкоў.. [Галіна Адамаўна] не магла прывыкнуць за ўсе пятнаццаць год сваёй работы. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зжы́цца, зжыву́ся, зжыве́шся, зжыве́цца; зжывёмся, зжывяце́ся, зжыву́цца; зжы́ўся, зжыла́ся, -ло́ся; зак.

1. з кім. Жывучы разам, звыкнуцца, здружыцца.

З. з новымі таварышамі.

2. перан., з чым. Прывыкнуць.

З. з абставінамі.

З. з вобразам (пра акцёра: пераўвасобіцца ў мастацкі вобраз).

|| незак. зжыва́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

асе́дзецца, аседжуся, аседзішся, аседзіцца; зак.

Разм. Надоўга застацца жыць на адным месцы; прывыкнуць да яго. [Алімпа] і раней думала, што маці не вельмі аседзіцца там, на хутары. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прыстака́ніцца ’прыжыцца; прывыкнуць, прызвычаіцца’; ’прыладзіцца’; ’далучыцца, прысуседзіцца’ (рагач., Мат. Гом.; в.-дзв., шуміл., круп., Сл. ПЗБ). Да стакана́, стакані́цца (гл.) з пашырэннем семантыкі пад уплывам рус. стака́н (гарэлкі).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

насаба́чыцца, ‑чуся, ‑чышся, ‑чыцца; зак.

Груб., фам. Налаўчыцца, прывыкнуць што‑н. рабіць. [Варанецкі:] — Вы думаеце, што я ў сельскай гаспадарцы акадэмік?.. Гэта цяпер я крыху насабачыўся. А тады... Дуброўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аго́йтацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Разм. Прывыкнуць да чаго‑н., асвойтацца. Каменнаму трэба быць, каб жыць у сям’і Верамейчыкаў.. Ды агойталася [Зося] ужо трохі за колькі год, прывыкла да грызні. Крапіва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыручы́цца, ‑ручуся, ‑ручышся, ‑ручыцца; зак.

1. Стаць ручным, прывыкнуць да каго‑, чаго‑н. Алень хутка прыручыўся. □ Прыручыўся [заяц], стаў дваровы, У шкоду больш не пабяжыць. Калачынскі.

2. перан. Разм. Стаць даверлівым, паслухмяным.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)