абжы́цца, -жыву́ся, -жыве́шся, -жыве́цца; -жывёмся, -жывяце́ся, -жыву́цца; -жы́ўся, -жыла́ся, -ло́ся;
1. Набыць, нажыць усё неабходнае на новым месцы жыхарства.
2. Прывыкнуць да жыцця на новым месцы, звыкнуцца з новымі ўмовамі.
||
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)