ба́нкаўскі ба́нковский;
б. капіта́л — ба́нковский капита́л;
б. — прыбы́так ба́нковская при́быль;
б. раху́нак — ба́нковский счёт;
○ б. біле́т — ба́нковский биле́т
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
прыахво́ціцца, ‑вочуся, ‑воцішся, ‑воціцца; зак.
Развіць у сабе ахвоту, жаданне рабіць што‑н., займацца чым‑н. Прыахвоціцца да спорту. □ Таму і да палявання... [Ладуцька] прыахвоціўся, што, акрамя асалоды, яно давала яшчэ і прыбытак. Арабей.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
фонд, -у, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.
1. Грашовыя сродкі або матэрыяльныя каштоўнасці дзяржавы, прадпрыемства і пад.
Ф. заработнай платы.
Залаты ф. (таксама перан.: лепшая частка чаго-н.).
2. Рэсурсы, запасы чаго-н.
Насенны ф.
Жыллёвы ф.
3. толькі мн. Каштоўныя паперы, якія даюць прыбытак.
Банкаўскія фонды.
|| прым. фо́ндавы, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Зыск ’выгода, карысць’ (Сцяц., Шат.), ’права спагнання’ (Нас.). Рус. перм., свярдл. зыск ’іск’, укр. зиск ’прыбытак’, польск. zysk ’прыбытак’, ’карысць’, чэш., славац. zisk ’тс’. Ст.-бел. зыскъ (XV ст.) < польск. (Булыка, Запазыч., 124). У карысць разгляду бел. слова як паланізма — яго семантыка. Польск. zysk < vъziskъ (са стратай пачатковага vъ‑) бязафікснага наз. ад дзеяслова vъz‑iskati, дзе корань *isk‑ < *jьsk‑ (параўн. іск).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прафі́т ’прыбытак, польза’ (ТСБМ), про́фіт ’харчаванне’ (Гіст. мовы, 2, 264), дыял. прахві́т, про́хвіт ’мізэрнае штодзённае харчаванне’. Калі браць пад увагу акцэнтуацыю, то запазычанне адбывалася двума шляхамі: праз рус. профи́т (> прафіт, прахвіт) і польск. profit (профіт, прохвіт). Крыніца слова ў франц. profit ’прыбытак’, якое ўзыходзіць да лац. profectus, дзеепрым. ад proficere ’ісці на карысць’ (Голуб-Ліер, 395; Банькоўскі, 2, 780–781).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
вы́гадны, ‑ая, ‑ае.
1. Які дае выгаду, прыбытак, прыносіць карысць. Выгадны спосаб вядзення гаспадаркі. Выгаднае пагадненне.
2. Які мае перавагу; зручны, спрыяльны, добры. Выгаднае становішча. □ Месца для купання.. [хлопцы], на іх думку, выбралі самае выгаднае. Чарнышэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
га́ндаль, ‑длю, м.
Гаспадарчая дзейнасць, звязаная з абаротам, купляй і продажам тавараў. Гандаль таварамі шырокага ўжытку. Дзяржаўны гандаль. Знешні гандаль. □ У буднія дні на рынку людзей бывае мала, і гандаль мануфактурай дае Алтару невялікі прыбытак. Чарнышэвіч.
[Ням. Handel.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
◎ Наспара́цца ’набрацца, назапасіцца’ (віл., Жыв. сл.). Калі гэта не апіска (гл. настарицца), то хутчэй за ўсё да спор ’прыбытак, нарашчэнне’, параўн. наспарыць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Рэ́бахі мн. л. ’махлярскія даходы’ (Нас.). Магчыма, з ідыш reveh ’даход, прыбытак’. Польск. арг. rebucha ’хабар’, rebuszka ’гасцінчык’ выводзяць з ст.-яўр. rebuchem ’хабар’ (Каня, Słownik, 188).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
нажы́цца, -жыву́ся, -жыве́шся, -жыве́цца; -жывёмся, -жывяце́ся, -жыву́цца; зак.
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Быць набытым у выніку практыкі.
Вопыт з гадамі нажывецца.
2. на чым. Атрымаць прыбытак, абагаціцца.
Н. на чужым горы.
Н. на махінацыях.
3. Пражыць доўгі час, многа пажыць (разм.).
Нажыўся за свой век, усяго пабачыў.
|| незак. нажыва́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца (да 1 і 2 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)