прастаду́шны, ‑ая, ‑ае.

Няхітры, просты, даверлівы. Як я і памятаю, то мой бацька быў вельмі прастадушны. Бажко.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Праста́к ’дурань’, ’неахайны’ (Ян.), сюды ж прастакава́ты ’праставаты, ніякаваты’ (Нас., Ян.). Рус. проста́к ’прасцяк’, укр. проста́кпросты чалавек’, польск. prostak ’прасцяк, неадукаваны чалавек, просты чалавек’, чэш. prostáček ’прасцяк’, серб.-харв. проста́к ’прасцяк, неадукаваны, нявыхаваны чалавек’, славен. prosták ’звычайны, просты чалавек’, балг. проста́к ’неадукаваны, нявыхаваны чалавек’, макед. простак ’тс’. Ад просты з суф. ‑ак. Суфікс яшчэ праславянскі, гл. Слаўскі (SP, 1, 89), але першапачаткова слова, відаць, мела значэнне ’просты чалавек’ у процілегласць высакароднаму, што гаворыць аб самастойным утварэнні ў розных славянскіх мовах, параўн. Банькоўскі, 2, 788; Сной₂, 586 і інш.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

гла́дкі, -ая, -ае.

1. Роўны, без упадзін і выступаў.

Г. стол.

Гладкая пляцоўка.

2. перан. Просты, лёгкі для разумення (пра мову, верш, думкі і пад.).

Г. стыль.

Лектар гаварыў гладка (прысл.).

3. Сыты, адкормлены (разм.).

Гладкія коні.

Г. пан.

|| наз. гла́дкасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

простонаро́дье ср., собир., уст. про́стыя лю́дзі, про́сты наро́д, простанаро́ддзе, -ддзя ср.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

манафто́нг, ‑а, м.

У мовазнаўстве — просты галосны гук, які ў працэсе свайго гучання не распадаецца на два элементы.

[Ад грэч. mónos — адзін і phthongos — гук.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Про́ставар ’вакса’ (Касп.). Утварэнне ад кораня прост‑ (гл. просты) і вар, якое, мусіць, як і ў рус. вар, мае тут значэнне ’шавецкая смала’. Просты, магчыма, меў значэнне ’самаробны’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

радавы́², -а́я, -о́е.

1. Які нічым не вызначаецца сярод іншых; просты, звычайны.

Р. работнік.

Р. член арганізацыі.

2. Які не належыць да каманднага, начальніцкага складу.

Р. баец.

3. у знач. наз. радавы́, -о́га, мн. -ы́я, -ы́х, м. Тое, што і салдат (у 1 знач.).

Гвардыі р.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прасце́йшы, ‑ая, ‑ае.

1. Выш. ст. да прым. просты (у 2 знач.).

2. у знач. наз. прасце́йшыя, ‑ых. Тып аднаклетачных жывёлін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хрэстаматы́йны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да хрэстаматыі, які з’яўляецца хрэстаматыяй. Хрэстаматыйны матэрыял. // Такі, як у хрэстаматыі; вельмі просты. Хрэстаматыйная дакладнасць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

невзыска́тельный

1. (нетребовательный) непатрабава́льны; (неразборчивый) неперабо́рлівы;

2. (обыкновенный) звыча́йны; (простой) про́сты; (скромный) сці́плы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)