немудрёный

1. няхі́тры; (незамысловатый) немудраге́лісты, немудра́шчы; (нетрудный) лёгкі, няця́жкі; (простой) про́сты;

немудрёный прибо́р няхі́тры прыбо́р;

немудрёный узо́р про́сты (немудраге́лісты) узо́р;

немудрёная зада́ча лёгкая (про́стая) зада́ча;

2. (простодушный, неумный) разг. прастаду́шны, прастава́ты.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Гана́плечка ’кароткая кашуля са складкамі каля каўняра’ (Шат.), ганапле́чка ’мужчынская кашуля са складкамі каля каўняра’ (Жд. 1). Гэта — складанае слова. Другая яго частка да плячо, а аб першай (гана‑) можна меркаваць толькі параўноўваючы лексему гана́пле́чка з другой, паходжанне якой зусім празрыстае. Гл. у Бялькевіча: галаплёка (гылаплёка) ’падбіўка ў верхняй кашулі або сукенцы’, галаплёчка (гылаплёчка) ’кашуля з галаплёкай, падбіўкай’. Этымалогія гэтых апошніх слоў вельмі простая: *golo‑pleka, *golo‑plečьka да *golъ ’голы’ і *plek‑ ’плячо’. Што датычыцца ганаплечкі, то гэта слова ўзнікла пры дысіміляцыі плаўных л — л > н — л. Адносна *plek‑ параўн. утварэнне з гэтай асновай у рус. мове: подоплека унутраны сэнс’ (спачатку падбіўка сялянскай кашулі’; гл. Фасмер, 3, 299).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ка́ўка ’галка’ (Касп., Сцяшк. МГ). Паводле Сл. паўн.-зах., 2, 439, запазычанне з польск. мовы. У якасці крыніцы выстаўляецца польск. kawka ’тс’. Для дзеяслова ка́ўкаць ’мяўкаць’, ’каркаць’ (Сл. паўн.-зах. прыводзіць іншую крыніцу — літ. kaūkti ’выць’ (гл. падрабязна пад ка́ўкаць). Але справа не такая простая. Паколькі гэта лексема гукапераймальнага характару (параўн. польск. kawa, kawka, укр. дыял. ка́ва, літ. kóvas ’галка, грак’, чэш. kavka, серб.-харв. kȃvka, славен. kȃvka і г. д.), то падобныя ўтварэнні могуць узнікаць незалежна ў розных мовах. Гл. агляд Трубачова, Эт. сл., 9, 165–166, які мяркуе, што прасл. *kavъka ўтворана ад *kava ’тс’. Гл. яшчэ Фасмер, 2, 152; Слаўскі, 2, 108–109.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прастарэ́ка ’той, хто многа гаворыць пра пустое; гаварун, жартаўнік’, ’малы, які гаворыць, як дарослы’ (ТСБМ, Шат.; глус., Янк. Мат.), ’балбатун’ (“трапло”) (Воўк-Лев., Татарк., 182), ’які паволі гаворыць пустое, няважнае’ (Нас.), ’прастак’ (Янк. 1), ’скамарох; крыўляка’ (полац., Садоўскі, вусн. паведамл.), параўн. укр. просторі́кати ’многа гаварыць’, рус. просторечи́вый ’той, хто гаворыць проста’, просторе́чиепростая мова’, чэш. prostořeký ’той, хто гаворыць занадта шчыра’. Аддзеяслоўны назоўнік ад *прастарэ́каць ’гаварыць пра пустое, балакаць’, якое ад про́сты і э́каць (гл. урачы). Аднак адсутнасць фіксацыі зыходнага дзеяслова (прастарэ́каваць ’гаварыць несур’ёзнае, пустое’ ад прастарэ́ка) прымушае дапусціць уплыў літ. prieštariẽkas, якое паводле Атрэмбскага (Gramatyka, 2, 284), з’яўляецца nomen agentis ад prieštaráuti ’працівіцца, пярэчыць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пряма́я

1. мат. прама́я, -мо́й ж.;

провести́ пряму́ю праве́сці праму́ю;

2. в др. знач. прама́я, -мо́й ж.; (без изгибов — ещё) про́сты;

расстоя́ние по прямой адле́гласць па прамо́й;

3. грам. про́сты;

пряма́я речь про́стая мо́ва.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

брусо́к, ‑ска, м.

1. Памянш. да брус (у 1, 2 знач.). [Майстар] бярэ чатырохкантовы брусок жалеза і тлумачыць, якім чынам і дзе тут трэба пракруціць навылётны канальчык. Кулакоўскі. Стаяў асобна ў місцы скорам Сяго-таго для верашчакі. Хоць невялікія прысмакі — Цыбуля, перчык, ліст бабкоў Ды сальца некалькі брускоў. Колас.

2. Тачыльны, шліфавальны камень, звычайна ў форме плоскага прадаўгаватага чатырохгранніка. Шліфоўка інструментаў — рэч і не простая і не звычайная. Трэба ведаць, які брусок — ці цвёрды, ці мяккі, ці гладкі, ці крупчаты — пад[ы]ходзіць да кожнага начыння. Бядуля. Гаспадар на ганку точыць бруском сякеру. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

меха́ніка, ‑і, ДМ ‑ніцы, ж.

1. Раздзел фізікі, які вывучае законы перамяшчэння цел у прыродзе. Механіка ў больш шырокім або вузкім сэнсе слова ведае толькі колькасці, яна аперыруе хуткасцямі і масамі і, у лепшым выпадку, аб’ёмамі. Энгельс. // Галіна тэхнікі, якая распрацоўвае пытанні скарыстання вучэння аб руху і сілах для практычных задач. Прыкладная механіка.

2. Разм. Тое, што і механізм (у 1 знач.). Механіка гэтага ўзрыва[льніка] была даволі простая. Карпюк.

3. перан. Складаная сутнасць, будова чаго‑н. Механіка рэвалюцыі. // Разм. Аб якім‑н. хітрым, замаскіраваным ўчынку.

•••

Квантавая механіка — тэорыя механічных працэсаў з удзелам мікрачасцінак.

Нябесная механіка — раздзел астрапоміі, які вывучае рух нябесных цел.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

наі́ўны, ‑ая, ‑ае.

Які не мае, не набыў жыццёвага вопыту, непасрэдны; прастадушны. Са спагадай гляджу на чалавека, наіўнага, няўмелага, неспрактыкаванага, і хочацца яму памагчы. Вярцінскі. На новае месца працы ў вёску Выганы Лабановіч прыехаў не наіўным летуценнікам, а сталым чалавекам. Пшыркоў. // Які выражае прастадушнасць. Наіўныя вочы. Наіўны выраз твару. □ — А вы будзеце мяне слухаць? — голас у Адама быў кволы, па-дзіцячаму наіўны. Паслядовіч. // Пазбаўлены жыццёвага вопыту. Наіўнае пытанне. Наіўныя ўяўленні аб жыцці. □ Праз тыдзень пісанне было закінута, бо самому аўтару яно здалося вельмі наіўным і смешным. Колас. // Непасрэдны, без хітрасцей. Гэта была дзіцячая песенька ​1 простая, наіўная. Лынькоў.

[Фр. naïv.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

про́сто нареч., част. про́ста;

зада́ча реша́ется про́сто зада́ча раша́ецца про́ста;

мне про́сто не удало́сь прие́хать мне про́ста не ўдало́ся прые́хаць;

про́сто-на́просто про́ста, про́ста-такі, ве́льмі про́ста;

про́сто так про́ста так;

а ла́рчик про́сто открыва́лся а разга́дка была́ про́стая.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

уці́шыць, ‑шу, ‑шыш, ‑шыць; зак., каго-што.

1. Уціхамірыць, утаймаваць. Не пераставаў надрывацца ад брэху сабака. — Ды ўціш ты [Пеця] яго, бо схаплю які кол... — узлаваўся Грыша. Місько.

2. Палегчыць або суняць (пра боль, хваробу). Адзін дзед, які і летам спаў на печы, доўга яшчэ круціўся .., не мог уцішыць павольны кашаль... Мележ. Далёка ты яшчэ, далёка, матуля родная мая, і ў горкай долі адзінокай не ўцішыш болю аніяк. Машара. // Суцішыць, супакоіць (пачуцці, перажыванні і пад.). Уцішыць хваляванні. □ І трэба, наогул, зазначыць, што ніхто, як простая сялянская душа, не патрапіць так знайсці тыя добрыя словы і выразы, што гаюча ідуць да другой душы, каб уцішыць і заспакоіць яе раны. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)