адмалаці́ць, -лачу́, -ло́ціш, -ло́ціць; -ло́чаны; зак., каго-што.

1. Змалаціць, скончыць малаціць (разм.).

2. Адпрацаваць на малацьбе за доўг.

3. перан. Моцна набіць каго-н., адлупцаваць (разм.).

Адмалацілі так, што больш красці не будзе.

4. перан., што і без дап. У хуткім тэмпе, абы-як прачытаць, сказаць; адбарабаніць (разм.).

Адмалаціў даклад і з трыбуны далоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

наадваро́т, прысл.

1. У адваротным напрамку.

Прачытаць слова н.

2. Зусім інакш, не так, як трэба.

Зрабіць усё н.

3. у знач. пабочн. сл. У процілегласць таму, што сказана.

Аб’ём будаўніцтва не стаў меншым, а, н., узрос.

4. у знач. супраціўнай часц. Зусім не.

Я вам не перашкоджу? — Н., я вельмі рады бачыць вас.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

расслібізава́ць, ‑зую, ‑зуеш, ‑зуе; зак., што.

Разм. Прачытаць што‑н. з цяжкасцю, па складах. Якуб разгортвае .. [газеты] і кажа з жалем: — Вось толькі я чытаю не шыбка. Яшчэ сам сабе як-небудзь расслібізую... Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адбараба́ніць, -ню, -ніш, -ніць; зак.

1. Кончыць барабаніць.

2. што і без дап. Паспешліва, невыразна прачытаць, выступіць і пад. (разм.).

А. адказ.

3. Адслужыць, адпрацаваць доўгі час на якой-н. цяжкай або малацікавай службе, рабоце (разм.).

А. дзесяць гадоў на будаўніцтве.

4. каго і без дап. Хутка прайсці, праехаць; завезці.

А. пехатою пяць кіламетраў.

А. на машыне.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

код, ‑а, М ‑дзе, м.

Сістэма ўмоўных знакаў, сігналаў, якая выкарыстоўваецца для запісу або шыфраванай перадачы сакрэтных звестак. Тэлеграфны код. Сігнальны код. □ [Радыстка] заявіла, што надпісы зроблены асобым кодам і каб іх прачытаць, трэба мець «ключ». Карпюк.

[Фр. code.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зачыта́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

1. Прачытаць уголас, апавясціць сходу, пасяджэнню і пад. Зачытаць пісьмо. Зачытаць пастанову.

2. Разм. Прывесці ў неахайны выгляд працяглым або нядбайным карыстаннем (пра кнігу, газету і г. д.). Зачытаць кнігу.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дачыта́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Скончыць чытаць што‑н.; прачытаць да якога‑н. месца, якой‑н. часткі. — Там жа, проста ў тым самым месцы сказана і другое, Міхась Пятровіч, можа вы не ўспелі дачытаць? Скрыган.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адчыта́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае, зак.

Разм.

1. што. Прачытаць што‑н.; кончыць чытаць. Адчытаць лекцыі ў інстытуце.

2. каго. Зрабіць каму‑н. строгую заўвагу, вымову; прабраць. [Ярмоленка:] — А ты яго здорава адчытаў. Цяпер Післяка і на парог канцылярыі не зацягнеш! Сіўцоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пачыта́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што і без дап.

1. Чытаць некаторы час. Кружалін вярнуўся з горада, запаліў лямпу і нарыхтаваўся пачытаць Гейнэ. Лужанін.

2. Разм. Чытаючы, пазнаёміцца са зместам, прачытаць. — А дзе ліст? Дайце мы пачытаем, — сказаў старшы. Крапіва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перагарну́ць, ‑гарну, ‑горнеш, ‑горне; зак., што.

1. Перавярнуць старонку ці ліст чаго‑н. Маёр моўчкі перагарнуў некалькі старонак справы і сказаў: — Заўтра я сам буду дапытваць. Асіпенка. // Гартаючы што‑н., прапусціць патрэбную старонку, ліст. // перан. Разм. Прачытаць што‑н. бегла, збольшага.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)