надхма́рны, ‑ая, ‑ае.

Які знаходзіцца над хмарамі. Надхмарная прастора.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

міжзо́ркавы, ‑ая, ‑ае.

Які знаходзіцца, размешчаны паміж зоркамі. Міжзоркавая прастора.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

міжзо́рны, ‑ая, ‑ае.

Які знаходзіцца, размешчаны паміж зоркамі. Міжзорная прастора.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

міжра́ддзе, ‑я, н.

Прастора паміж радамі пасаджаных або пасеяных раслін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

уну́транасць, ‑і, ж.

Прастора ў сярэдзіне чаго‑н. Унутранасць вагона.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абся́г, -у, м.

1. Прастора, абшар, далягляд.

Любавацца абсягам палёў.

2. перан. Сфера, галіна дзейнасці каго-, чаго-н.

А. інтарэсаў.

|| прым. абся́жны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пралі́ў, -ліва, мн. -лівы, -ліваў, м.

Вузкая водная прастора паміж двума морамі, паміж востравам і мацерыком і пад.

Керчанскі п.

|| прым. пралі́ўны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

разло́г, -у, мн. -і, -аў, м. і разло́га, -і, ДМо́зе, мн. -і, -ло́г, ж.

Абшар, адкрытая прастора.

Паўз Прыпяць цягнуліся пясчаныя разлогі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пячо́ра, -ы, мн. -ы, -чо́р, ж.

Пустая прастора пад зямлёй або ў горным масіве, якая мае выхад на паверхню.

Сталактытавыя пячоры.

|| прым. пячо́рны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

да́леч, -ы, мн. да́лечы, -аў, ж. (разм.).

1. Далёкае месца, аддаленая мясцовасць.

Не паеду ў такую д.

2. Вялікая прастора, прасцяг.

Блакітная д. над галавой.