парфуме́р, ‑а, м.

1. Работнік парфумернай вытворчасці. Спецыяльнасць парфумера.

2. Уст. Прадавец тавараў парфумернай вытворчасці.

[Фр. pfrfumeur.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Крама́рпрадавец, лавачны’ (Сл. паўн.-зах., Др.-Падб., Сержп. Ск., Сцяшк.). Гл. крама1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

цалава́льнік, -а, мн. -і, -аў, м. (гіст.).

1. У Расіі 15—18 стст.: службовая асоба, абавязкамі якой былі збор падаткаў і выкананне некаторых судовых і паліцэйскіх функцый.

2. Прадавец віна ў шынку ці карчме.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прадаўшчы́ца, ‑ы, ж.

Жанчына-прадавец. Прадаўшчыца пачынала ўжо звяртаць увагу: чаго гэты чалавек тут стаіць і нічога не купляе? Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Разні́к ’хто забівае жывёлу’ (шальч., Сл. ПЗБ), ’мяснік’ (Яруш.), укр. різни́к ’разнік’, ’прадавец мяса’, в.-луж. rěznik ’мяснік’. Ад рэ́заць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

антыква́р, ‑а, м.

1. Прадавец антыкварных прадметаў.

2. Уст. Аматар і збіральнік прадметаў старажытнага мастацтва, старых і рэдкіх кніг і пад.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кнігано́ша, -ы, ДМ -у, Т -ам, м.; ДМ -ы, Т -ай (-аю), ж., мн. -ы, -но́ш (гіст.).

1. Прадавец кніг або бібліятэчны работнік, якія разносілі кнігі па дамах.

2. Чалавек, які займаўся дастаўкай кніг праз мяжу нелегальным шляхам.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бакале́йшчык, ‑а, м.

Разм. Прадавец у бакалейным магазіне; уласнік бакалейнай крамы. [Маці] пачала.. зноў расказваць аб сабе і сваім бацьку — вядомым бакалейшчыку. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прика́зчик уст.

1. (в лавке) прыка́зчык, -ка м.; прадаве́ц, -даўца́ м.;

2. (в имении) акано́м, -ма м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

кнігано́ша, ‑ы, ДМ ‑у, Т ‑ам, м.; ДМ ‑ы, Т ‑ай, ж.

1. Прадавец кніг уразнос.

2. Бібліятэкар або грамадскі распаўсюджвальнік, які разносіць кнігі па дамах. Кніганоша стаў жаданым госцем у кожнай хаце. «Полымя».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)