прадаве́ц, -даўца́, мн. -даўцы́, -даўцо́ў, м.

1. Работнік магазіна, гандлёвага прадпрыемства, які прадае тавар пакупнікам.

П. марожанага.

2. Чалавек, які прадае што-н.

П. кветак.

|| ж. прадаўшчы́ца, -ы, мн. -ы, -чы́ц.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прадаве́ц

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. прадаве́ц прадаўцы́
Р. прадаўца́ прадаўцо́ў
Д. прадаўцу́ прадаўца́м
В. прадаўца́ прадаўцо́ў
Т. прадаўцо́м прадаўца́мі
М. прадаўцу́ прадаўца́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

прадаве́ц, -даўца́ м. продаве́ц

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прадаве́ц, ‑даўца, м.

Той, хто прадае што‑н. Кожны прадавец імкнуўся як мага вышэй падняць сваю клетку або жэрдачку, на якой сядзела птушка, каб спакусіць багатых пакупнікоў. Арабей. // Работнік магазіна, гандлёвага прадпрыемства, які прадае тавар пакупнікам. Там быў магазін, дзе загадчыкам і прадаўцом працавалі свае людзі. Новікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прадаве́ц-кансульта́нт

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. прадаве́ц-кансульта́нт прадаўцы́-кансульта́нты
Р. прадаўца́-кансульта́нта прадаўцо́ў-кансульта́нтаў
Д. прадаўцу́-кансульта́нту прадаўца́м-кансульта́нтам
В. прадаўца́-кансульта́нта прадаўцо́ў-кансульта́нтаў
Т. прадаўцо́м-кансульта́нтам прадаўца́мі-кансульта́нтамі
М. прадаўцу́-кансульта́нце прадаўца́х-кансульта́нтах

Крыніцы: krapivabr2012, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

прадаве́ц-кансульта́нт (род. прадаўца́-кансульта́нта) м. продаве́ц-консульта́нт

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прадаўшчы́ца гл. прадавец.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кероси́нщик разг. прадаве́ц га́зы;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

продаве́ц прадаве́ц, -даўца́ м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прадаўшчы́к, -ка́ м., см. прадаве́ц

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)