пуцяво́дны, -ая, -ае.

У выразах:

1) пуцяводная зорка

а) зорка, якая ўказвае напрамак дарогі;

б) перан. пра таго, хто вызначае чый-н. жыццёвы шлях, развіццё дзейнасці (кніжн.).

Ён быў не толькі братам, а і пуцяводнай зоркай усё жыццё;

2) пуцяводная ніць (кніжн.) — тое, што дапамагае знайсці правільны шлях, рашэнне.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падыхо́д, -у, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.

1. гл. падысці.

2. Месца, па якім падыходзяць да чаго-н.

Зручны п. да ракі.

3. (перан.). Сукупнасць спосабаў, прыёмаў разгляду чаго-н., адносін да каго-, чаго-н.

Правільны п. да вырашэння нацыянальнага пытання.

Ён умее знайсці п. да кожнага чалавека.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Праве́дны ’які не парушае правіл рэлігійнай маралі; справядлівы, правільны’ (ТСБМ), ’справядлівы, сумленны’ (Шат., ТС). З ц.-слав. правьдьныи ’праўдзівы, верны, справядлівы’, якое ўтворана ад правьда з суф. ‑ьn‑.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пра́вільна,

1. Прысл. да правільны.

2. у знач. вык. Разм. Так і патрэбна (як пацверджанне чаго‑н.). [Дзядзька:] — Ідзі, садзіся вось сюды. Ну, правільна. Брыль. [Парамонаў:] — Усё гэта слушна, правільна, што вы кажаце. Дуброўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прафілява́ць, ‑люю, ‑люеш, ‑люе; зак. і незак., што.

Спец.

1. Надаць (надаваць) правільны папярочны профіль (дарозе, дарожнаму палатну).

2. Надаць (надаваць) адпаведную форму дэталі з паласавога металу шляхам апрацоўкі на спецыяльнай машыне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ро́хтачка ’адзнака’: у Тамарінага мальца дайжа рохтачкі ўсе твае (Юрч. СНЛ). Узыходзіць да ры́хт, ры́хты ’такі ж, падобны’, ры́хтык, ры́хцік ’якраз, дакладна’ < польск. rychtyk, rychtyg < ням. richtigправільны’, ’сапраўдны’, ’адпаведны’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

разгада́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак.

1. што. Знайсці правільны адказ на загаданае; адгадаць.

Р. рэбус.

Р. загадку.

2. каго-што. Зразумець сэнс чаго-н. незразумелага, уясніць характар каго-, чаго-н.

Р. чалавека.

Р. намеры праціўніка.

|| незак. разга́дваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. разга́дка, -і, ДМ -дцы, мн. -і, -дак, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шлях, -у, М на шляху́, мн. -і́, -о́ў, м.

1. Тое, што і дарога (у 1 знач.).

Шырокі ш.

Ш. у гарах.

Іх шляхі разышліся (перан.: яны рассталіся).

2. Месца, лінія ў прасторы, дзе адбываецца рух, перамяшчэнне.

Паветраны ш.

Чыгуначны ш.

Шляхі зносін.

3. Падарожжа, перамяшчэнне куды-н.

Небяспечны ш.

Ш. праз балота.

4. Напрамак, маршрут.

Збіцца са шляху.

Правільны ш. развіцця.

Кружным шляхам.

5. перан. Напрамак дзейнасці, развіцця чаго-н., спосаб дзеяння.

Накіраваць на правільны ш.

Мірным шляхам.

Дыхальныя шляхі — орган у выглядзе каналаў, якія забяспечваюць жыццядзейнасць арганізма.

Апошні шлях — пра пахаванне каго-н.

Быць на шляху да чаго-н. — набліжацца да чаго-н.

Жыццёвы шлях — жыццё.

Стаяць на шляху чыім або ў каго — служыць перашкодай каму-н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дадатко́вы, ‑ая, ‑ае.

Які з’яўляецца дадаткам, дабаўкай да чаго‑н. асноўнага. Дадатковая прадукцыя. Дадатковы рэйс. Дадатковыя заняткі. □ Не ведаючы, якую адзнаку паставіць за адказ — не чуў, ці правільны ён — Пётр Пятровіч задаў Міхасю дадатковае пытанне. Шахавец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыстраля́цца, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца; зак.

Пробнай стральбой вызначыць адлегласць да цэлі і ўстанавіць правільны прыцэл. — Прыстраляліся! — радасна паведаміў Мазураў. — Трэба ім перадаць, каб так і білі. Казлоў. Рускія артылерысты, прыстраляўшыся, пачалі біць па нямецкіх акопах. Гурскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)