ста́тус, -у, м. (афіц.).

Прававое становішча, а таксама наогул становішча, стан.

Прававы с. грамадзяніна.

Паселішчу прысвоены с. горада.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

правапара́дак, ‑дку, м.

Парадак грамадскіх адносін, замацаваны прававымі нормамі; прававы парадак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

апатрыды́зм, ‑у, м.

Спец. Прававы стан асобы, якая не мае ніякага грамадзянства.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

судзі́масць, ‑і, ж.

Судовы прыгавор за крымінальнае злачынства, а таксама прававы вынік асуджэння. Зняць судзімасць. Мець дзве судзімасці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

юрыды́чны, -ая, -ае.

1. Які мае адносіны да права¹ (у 1 знач.), прававы.

Ю. доказ.

Юрыдычная тэрміналогія.

Юрыдычная кансультацыя.

Юрыдычная асоба.

2. Які адносіцца да работы юрыста.

Юрыдычная практыка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

судзі́масць, -і, мн. -і, -ей, ж. (спец.).

Вынесены каму-н. судовы прыгавор за ўчыненае злачынства, а таксама прававы вынік, што дзейнічае пасля адбыцця пакарання.

Зняць с.

Злачынец з некалькімі судзімасцямі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паліты́чны, -ая, -ае.

1. гл. палітыка.

2. Дзяржаўна-прававы.

Палітычная арганізацыя грамадства.

П. лад.

3. Тактычны і лоўкі, умелы ў абыходжанні, дыпламатычны (разм.).

П. чалавек.

|| наз. паліты́чнасць, -і, ж. (да 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паліты́чны, ‑ая, ‑ае.

1. Які звязаны з палітыкай (у 1 знач.); заснаваны на палітыцы. Палітычная барацьба. Палітычная актыўнасць мае. Палітычная партыя. □ Замест абразоў на сценах вісела некалькі плакатаў і партрэтаў выдатных палітычных дзеячоў. Колас. Камісар пакінуў упраўленне палітычнай прапаганды фронту, каб прасачыць за пераправай. Лынькоў. // Дзяржаўны, грамадзянска-прававы. Палітычная ўлада. □ Прыгонныя сяляне ў галіне ўсякіх палітычных правоў былі выключаны абсалютна. Ленін.

2. Які мае адносіны да палітыкі (у 3 знач.). Палітычны зняволены. Палітычная ссылка. / у знач. наз. паліты́чны, ‑ага, м.; паліты́чная, ‑ай, ж.

3. Уст. Дыпламатычны, прадбачлівы. Васіль .. уголас не выказаў свае думкі, бо .. быў чалавек палітычны і спрытны. Колас. // Умела разлічаны (аб учынках, паводзінах і пад.). Палітычнае абыходжанне.

•••

Палітычная смерць гл. смерць.

Палітычная эканомія гл. эканомія.

Палітычны крызіс гл. крызіс.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)