Трайдо́ліць ’гаварыць пустое’ (Сцяшк. Сл.). Параўн. польск. дыял. trajdolić się ’круціцца; трэсціся, едучы на возе’, drajdolić się ’тс’, trajda ’кабета без такту; растропа’. Звязана з трайда́ ’балбатуха, лапатуха’ (астрав., Сл. ПЗБ), якое выводзяць з літ. traidà ’тс’ (Грынавяцкене, там жа), што ў святле польскіх форм сумніўна. Хутчэй гукапераймальнага (імітатыўнага) паходжання з экспрэсіўным суф. ‑олі‑, параўн. тра‑ра‑ра, тра-ля-ля, польск. traj ’тс’ і пад. Параўн. трандоліць, трындоліць, трандзіць, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сту́чык ‘гаршнеп’ (Касп.). Рус. сту́чік, сту́чек ‘тс’, якое Даль (1, 80; 4, 349) падае з паметай “польск.”, верагодна, маючы на ўвазе “польскія”, г. зн. заходнія губерні, у польскіх крыніцах слова не знойдзена. У беларускай самастойнае ўтварэнне ад сту́каць, таму што крык гэтай птушкі ў перыяд такавання падобны на “стук копыт по плотно утрамбованной дороге” (Жизнь Животных, т. 5. М., 1970, с. 301), параўн. таксама рус. подкопытник ‘гаршнеп’; гл. Антропаў, Назв. птиц, 367–368.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прынале́жнасць, ‑і, ж.

1. Уваходжанне ў склад чаго‑н., дачыненне да чаго‑н. Нацыянальная прыналежнасць. □ Праўда, ад мундзіра застаўся толькі пакрой і матэрыя, усе ж адзнакі яго прыналежнасці да катэгорыі мундзіраў польскіх вайскоўцам — каўнер, гузікі з белымі арламі — дзед Талаш павыпорваў. Колас. [Надзя:] — І ўсіх [людзей] будзе аб’ядноўваць прыналежнасць да адной партыі, партыі камунізма. Лынькоў.

2. Неад’емная ўласцівасць, прыкмета чаго‑н. У п’есах Марцінкевіча важная роля адводзіцца куплету, які раней быў абавязковай прыналежнасцю вадэвіля. Ярош. Наяўныя ў ранніх беларускіх пісьмовых помніках царкоўнаславянізмы былі амаль выключна прыналежнасцю кніжнай пісьмовай мовы. Жураўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прыс ’шост для кіравання плытом, чаўном і пад. (доўгае вясло, багор, бусак)’ (ТСБМ, Сцяшк., Мат. Гродз.; віл., пух., Сл. ПЗБ; Скарбы), прыз ’бусак’ (Цых.), прыс ’вочап у студні з жураўлём’ (навагр., ДАБМ). Запазычанне з жаргону польскіх плытагонаў, дзе prysa азначае ’шост’. Апошняе з ням. Spriess ’тс’ (Брукнер, 440). Змяненне роду пад уплывам шост. Паводле Гутшміта (ZfSl, 19, 2, 268), з-за адрозненняў у родзе з польскім словам запазычана праз літ. prýsas ’тс’ з усходнепрускага prîse ’доўгі шост’ (Фрэнкель, 655).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

За́мак ’мацаваны палац’. Рус., укр. за́мок, польск. zamek, н.-луж. zamk, чэш. zámek, славац. zámok ’замок’, славен. zamȃk ’аддалены куточак зямлі’, балг. за́мък ’замак’ < рус., за̀мка ’месца ў цяні’, ’закрытае месца’, макед. замок ’замак’. Ст.-рус. замокъ ’замак’ (XVI ст. у польскіх справах). Запазычана ў ст.-бел. (1494 г., Марч. дыс., 44) з польск. (на што ўказвае націск) < чэш., дзе калька ням. Schloss ’замак’, ’замок’ (Мельнікаў, Slavia, 36, 1967, 101–102). Фасмер, 2, 77; Шанскі, 2, З, 47; БЕР, 1, 599.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

стадо́ла, ‑ы, ж.

1. Уст. Канюшня на заезным двары. Будынак пры гасцінцы — гэта была карчма, самая сапраўдная, з стадолаю і нацярушанаю перад ганкам саломаю. Чорны.

2. Вялікі хлеў. Грышка, бегучы ў стадолу памагаць бацьку адвязваць каровы, убачыў, што каля ганка панскіх пакояў вялікая грамада польскіх жаўнераў. Чарот. // Хлеў, канюшня наогул. Пастанавілі адразу пачаць падрыхтоўку да калгаснага будаўніцтва, і на першую чаргу назначылі будоўлю вялікае стадолы на ўсю, якая мела быць абагулена, жывёлу. Зарэцкі. // Разм. Пра вялікае, няўтульнае, нядобраўпарадкаванае памяшканне, жыллё. Але ў хаце — адзін пакой, як стадола. Адгарадзіць бы які куток... Шамякін. [Сын:] — А дроў, дроў колькі трэба, каб нагрэць такую стадолу! Ракітны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Каша́ры (толькі ў мн. л.) ’казарма’ (ТСБМ, Шат. і інш.). Укр. дыял. коша́ра ’казарма’. Запазычанне з польск. koszary ’тс’. У польск. мове гэта слова з такім значэннем вядома з XVIII ст. Лічыцца, што ў польск. мове koszary ’казарма’ таго ж паходжання, што і польск. koszar, koszara ’загарадзь для авечак’. Значэнне ’казарма’, як думаюць, з’явілася пад уплывам іншага слова — kasarnia, запазычанага таксама ў XVIII ст. з ням. Kaserne (з ад’ідэацыяіі да польскіх слоў на ‑(ar)‑nia). Параўн. Бернекер. 587; Брукнер, 260. Няясным усё ж застаецца, аднак, пытанне, чаму гэта слова ўжывалася іменна ў мн. ліку.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кне́я ’лясны гушчар, нетры, пушча’ (Яшк.). Рус. кнея, польск. knieja ’тс’. Трэба адзначыць, што ў іншых славянскіх мовах захавалася толькі ў тапаніміцы (ст.-чэш. Kniejě, серб.-харв. Kneja, славен. Kneja). Традыцыйна лічыцца праславянскім словам: kъněja (Слаўскі, 2, 287) да kъnъ < *kъmn‑ ’пень’. Але, па-першае, словаўтварэнне kъněja (< kъn-ěja) вельмі ненадзейнае, па-другое, само слова kъnь трэба выводзіць з kъmn-; па-трэцяе, семантыка лексемы кнея далёкая ад той, якую бачаць у прасл. къnъ. Таму пытанне аб крыніцы рэальна існуючых беларускіх, рускіх і польскіх слоў патрабуе дадатковых фактаў і аргументаў.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жы́чыць ’жадаць, віншаваць’ (Нас., Сцяшк. МГ, Колас). Рус. дыял. варонеж. жи́чить ’пазычаць’, разан. ’наказваць’, укр. дыял. жи́чити ’жадаць, віншаваць’, польск. życzyć ’прагнуць, жадаць камусьці ці сабе; віншаваць’, в.-луж. žičić ’забяспечваць, даць, дазваляць’, н.-луж. žycyś ’даваць, дазваляць, віншаваць’, чэш. дыял. žičiti ’жадаць, віншаваць’, славац. žičiť ’тс’. Ст.-бел. жичити, зычити (1526 г.), ст.-рус. зычити (1567 г.) у польскіх справах. Паводле Брукнера, 669; Голуба–Копечнага, 305; Махэка₂, 498, *požitčiti (> pożyczyć) ад požitek ’польза, карыстанне’, адкуль (шляхам зваротнага словаўтварэння?) і życzyć. Бел., паводле Пальцава (Бел. лекс., 130), Булыкі (Запазыч., 114), з польск. яшчэ у XVI ст.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ла́зіва, ліізіво, лёзыво, лізыво, лезіво, льёзіво, лёзьводрабіны, лесвіца лазіць да коміна’ (стол., Нар. сл.; іўеў., трак., Сл. паўн.-зах.), ’вяроўка з дошчачкамі, пры дапамозе якой пчаляры лазілі на дрэва’ (З нар. сл., Сл. паўн.-зах., ЛАПП), зах.-укр. лазиво, лазило ’тс’, рус. лезево, польск. laziwо (> чэш. lezivо ’тс’). Дзендзялеўскі (Укр.-зах. парал., 169) адносіць гэту лексему да ўкраінскіх (усх.-слав.) — польскіх агульных лексічных утварэнняў. Слаўскі ж (5, 68) мяркуе, што польск. слова запазычана з бел. мовы. Аднак наяўнасць чэш. фіксацыі дае магчымасць аднесці лексему да прасл. lazivojlezivo (гл. Варбот, Слав. языкозн., VII, 1973, 95). Да лаз, лазіць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)