цю́бінг, ‑а, м.

Металічная ці жалезабетонная пліта ў выглядзе сегмента, якая з’яўляецца часткай воданепранікальнага цыліндрычнага мацавання шахт і тунеляў. З асобых чыгунных секцый-цюбінгаў мантажнікі пад зямлёй збіралі вялізныя металічныя кольцы. Чаркасаў. Ранішняя змена спускала ў ствол тахты цюбінгі. «ЛіМ».

[Англ. tubing.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

канфо́рка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.

1. Надстаўка на самаварнай трубе для чайніка. Паставіць чайнік на канфорку. Зняць канфорку.

2. Круглая адтуліна ў кухоннай пліце, а таксама чыгунны кружок, якім гэта адтуліна закрываецца. Пліта на дзве канфоркі. // Адтуліна з гарэлкай у газавай пліце.

[Ад гал. komfoor — прыстасаванне для раскладання агню.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

панэ́ль, -і, мн. -і, -ей і -яў, ж.

1. Дарожка для пешаходаў па баках вуліцы; тратуар.

2. Драўляная абшыўка або афарбоўка (першапачаткова — пад дрэва) ніжняй часткі сцен памяшкання (спец.).

Панэлі, размаляваныя пад дуб.

3. У зборным будаўніцтве: жалезабетонная або драўляная пліта, якая з’яўляецца гатовым элементам збудавання (спец.).

4. перан. У некаторых выразах: пра занятак прастытуцыяй.

Пайсці на п. (стаць прастытуткай).

|| прым. панэ́льны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ты́гель, ‑гля, м.

1. Пасудзіна з вогнетрывалага матэрыялу для плаўкі, варкі, нагрэву розных матэрыялаў. На падлозе, каля пячэй .. — тыглі, ліцейныя формачкі, не завершаныя апрацоўкай металічныя рэчы і шмат адходаў, галоўным чынам аплаўленая бронза і бронзавыя пласціны. «Помнікі».

2. Спец. Металічная пліта друкарскага станка або тыгельнай машыны для прыціскання паперы да пакрытай фарбай друкарскай формы.

[Ням. Tiegel.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нагрэ́цца, ‑грэюся, ‑грэешся, ‑грэецца; зак.

Стаць, зрабіцца цёплым ці гарачым. Ужо хутка паўдня, а зямля яшчэ зусім не нагрэлася. Ваданосаў. За дзень вада была нагрэлася, і Язэпу здалося, што ніколі ў жыцці ён не мыўся з такой асалодай, як цяпер. Асіпенка. // Дасягнуць высокай тэмпературы, напаліцца. Да чырвані нагрэлася пліта. Гроднеў. // Разм. Сагрэцца. Каб нагрэцца, [Папас] пачаў хадзіць па пакоі. Галавач.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гара́чы, -ая, -ае.

1. Які мае высокую тэмпературу, моцна нагрэты.

Гарачая пліта.

Гарачае лета.

Г. цэх (таксама перан.: увогуле шкодная вытворчасць). Падаць гарачае (наз.). Гарачая апрацоўка металаў.

2. перан. Поўны сілы, страсны, палкі.

Г. заступнік.

3. перан. Вельмі напружаны, які праходзіць у інтэнсіўным, напружаным рытме.

Гарачая работа.

Г. бой.

Гарачая пара жніва.

4. перан. Запальчывы, нястрыманы.

Гарачая галава — пра залішне паспешлівага, нястрыманага чалавека.

Па гарачых слядах — адразу.

Пад гарачую руку (разм.) — у момант злосці, раздражнення.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Табле́тка ’плоскі шарык з лекавага парашку’ (ТСБМ), ’тс’ (навагр., Сл. ПЗБ). Укр., рус. табле́тка, польск. tabletka, чэш., славац. tableta, tabletka, славен. tablẹ̑ta, tablẹ̑tka, серб.-харв. таблѐта, макед. таблета, балг. табле́тка. Праз нямецкую з франц. tablette ’плітка, таблетка’ — памяншальнай формы ад table ’дошка, пліта, табліца’ < лац. tabula ’тс’. (Брукнер, 563; Голуб-Ліер, 475; Сной₁, 651; ЕСУМ, 5, 500).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

скрыжа́ль, ‑і, ж.

Кніжн.

1. Дошка, пліта з напісаным на ёй тэкстам (пераважна свяшчэнным, культавым).

2. звычайна мн. (скрыжа́лі, ‑ей); перан.; чаго або якія. Пра тое, што захоўвае, куды занесены памятныя падзеі, даты, імёны і пад. Скрыжалі навукі. Скрыжалі гісторыі. □ І славу тую, што ўпісалі мы ў гістарычныя скрыжалі, наш горад панясе ў вякі. Машара. Таемны вы, зямлі скрыжалі! Чаго ў сябе вы не ўпісалі! Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

до́шка, -і, ДМ -шцы, мн. -і, -шак, ж.

1. Плоскі з двух бакоў кавалак дрэва невялікай таўшчыні, які атрымліваецца шляхам падоўжнай распілоўкі бервяна.

Сасновыя дошкі.

2. Школьная прылада, на якой пішуць мелам.

Пісаць на дошцы.

3. Пласціна, пліта.

Мармуровая д.

Шахматная д.

Д. аб’яў.

Ад дошкі да дошкі (прачытаць, вывучыць; разм.) — ад пачатку да канца.

Ставіць на адну дошку каго з кім (разм.) — прыраўноўваць каго-н. да каго-н., прызнаваць роўным з кім-н.

|| памянш. до́шчачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Плаз ’плоскасць якой-небудзь доўгай рэчы’, ’паласа ад удару чым-небудзь доўгім’ (Нас., Яруш.), плаз ’плоскі бок якога-небудзь прадмета’ (беласт., Сл. ПЗБ). Ст.-бел. плазъ ’плоскі бок шаблі’ (1539 г.) са ст.-польск. płaz ’тс’ (Булыка, Лекс. запазыч., 70), якое Банькоўскі (622) узводзіць да plaza ’плоскі камень, каменная пліта’, а апошняе — да і.-е. *plōgʼā, прыметнік *plōgʼ‑o‑s (швед. flack, гал. vlak, ням. flack ’плоскі’, англ. flagstone ’каменная пліта для брукавання’). Брукнер (420) мяркуе, што польск. płaza — выключна польск. лексема, аднак параўн. стараж.-рус. плазивый ’гладкі’ (XII–XIII стст.). Бязлай (3, 51) славен. plȃz, pláza ’паласа, лінія, рыска, стужка’ параўноўвае з літ. plúoš(t)as ’лыка’, ’паласа’ і адносіць іх да і.-е. (s)p(h)el‑gʼ‑. Аднак, відаць, гэтыя славенскія лексемы генетычна не тоесныя з беларускімі. Сюды ж: плазава́ць ’біць, лупцаваць, сячы’ (Растарг.) < польск. plazować ’біць тупым канцом шаблі’ (з 1621 г.), а таксама плазава́ты ’які мае гладкую паверхню, гладкі, роўны’ (ТСБМ, Яруш.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)