Плант ’надзел, сядзіба, участак’ (ветк., Мат. Гом.), ’план сядзібы’ (Бяльк.), рус. плант ’чарцёж, план чаго-небудзь’, ’агарод’, ’участак селяніна’. Відаць, з польск. plant(a) ’план, праект’, якое ў XVIII ст. (у выніку кантамінацыі) з франц. plan і італ. pianiaплан’ (Варш. сл., 4, 222) < лац. plama ’ступня, падэшва’. Фасмер (3, 273) мяркуе, што рус. плант, плинтовать ’абмяркоўваць, планаваць’ — гэта народная формы лексемы план.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ме́сячный ме́сячны;

ме́сячный окла́д ме́сячны акла́д;

ме́сячный свет ме́сячнае святло́;

ме́сячный план ме́сячны план.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пяцігадо́вы, -ая, -ае.

1. гл. пяцігоддзе.

2. Які праіснаваў, пражыў 5 гадоў.

П. план.

Пяцігадовае дзіця.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дыспазі́цыя, -і, мн. -і, -цый, ж.

План размяшчэння войск, караблёў і пад.

|| прым. дыспазіцы́йны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

наме́тка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так, ж.

Тое, што папярэдне намечана, папярэдні план.

Падрыхтаваць наметкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

я́частва, -а, н. (разм., іран.).

Бесцырымоннае высоўванне на першы план самога сябе, свайго «я» як праяўленне эгаізму.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мерапрые́мства, -а, мн. -ы, -аў, н.

Арганізаванае дзеянне або сукупнасць дзеянняў аб’яднаных адной задачай.

План культурных мерапрыемстваў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ухвалі́ць сов.

1. одо́брить;

у. пачы́н — одо́брить почи́н;

2. (санкционировать) утверди́ть;

у. план — утверди́ть план

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

генера́льны, -ая, -ае.

1. Галоўны, асноўны, вядучы.

Генеральная лінія развіцця.

2. Усеагульны, грунтоўны, карэнны.

Г. план перабудовы горада.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нерэа́льны, -ая, -ае.

1. Які не існуе ў рэчаіснасці; фантастычны.

2. Неажыццявімы.

Н. план.

|| наз. нерэа́льнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)