уссадзі́ць, ‑саджу, ‑садзіш, ‑садзіць; зак.
1. каго. Падняўшы, пасадзіць, паставіць на што‑н. [Боганчык:] — Я вам не Янук. Янука ўссадзілі на калёсы, дык яму... усё роўна, ці ў камендатуру, ці на могілкі пад Сушкава... Пташнікаў. // Дапамагчы каму‑н. узабрацца на што‑н. высокае. Уссадзіць на стог сена.
2. што. Шчыльна пасадзіць, надзець на што‑н. Уссадзіць сякеру па тапарышча. // Разм. З цяжкасцю адзець што‑н. цеснае, вузкае. Наперадзе.. смешна скакала на адной назе маленькая дзяўчынка — ніяк не магла ўссадзіць скінуты чаравік. Хадановіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
куту́зка, ‑і, ДМ ‑зцы; Р мн. ‑зак; ж.
Уст. Турма, арыштанцкая камера. — Толькі пра гэта цяпер няможна гаварыць, бо як пачуе паліцыя, то як таго дзядзьку Данілу адразу арыштуе і ў кутузку пасадзіць. Каліна.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
умалёгаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго.
Разм. Уламаць, угаварыць, умаліць. Паволі, паволі ўмалёгалі .. [Домну]. Івану нават удалося за стол пасадзіць. Лобан. Цяжэй было ўмалёгаць Яўгена. Ён хоць і свабодны мастак, але часу вольнага не меў. Кавалёў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
заканапа́ціць, ‑пачу, ‑паціш, ‑паціць; зак., што.
1. Шчыльна заткнуць чым‑н. дзіркі, шчыліны. Заканапаціць сцены. □ Стары Банэдык згадзіўся даць .. човен, нават заканапаціў яго і пасмаліў. Чарнышэвіч.
2. перан. Разм. Пасадзіць у турму, саслаць, загнаць куды‑н.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пазаса́джваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак.
1. што. Засадзіць чым-н. усё, многае.
П. клумбы кветкамі.
2. каго. Пасадзіць прымусова ўсіх, многіх куды-н. (разм.).
3. каго за што. Прымусіць займацца чым-н. усіх, многіх (разм.).
П. дзяцей за ўрокі.
4. што. Засунуць, уткнуць куды-н. усё, многае (разм.).
П. граблі пад вяроўку на возе.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
абсадзі́ць, -саджу́, -са́дзіш, -са́дзіць; -са́джаны; зак.
1. што і чым. Пасадзіць дрэвы, кусты вакол чаго-н.
А. сядзібу бярозамі.
2. каго. Перамагчы, паваліць каго-н. (разм.).
Ён і мядзведзя абсадзіць.
|| незак. абса́джваць, -аю, -аеш, -ае.
|| наз. абса́джванне, -я, н. і абса́дка, -і, ДМ -дцы, ж. (спец.).
|| прым. абса́дачны, -ая, -ае. (да 1 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
водвори́ть сов.
1. (на жительство) пасялі́ць; (поместить) змясці́ць; (поставить) паста́віць; (посадить) пасадзі́ць;
водвори́ть в дом пасялі́ць у дом;
водвори́ть в тюрьму́ пасадзі́ць у турму́;
водвори́ть на ме́сто паста́віць на ме́сца;
2. перен. (установить) устанаві́ць, наве́сці;
водвори́ть поря́док устанаві́ць (наве́сці) пара́дак;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
участава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак., каго.
1. Пачаставаць ядой, напіткамі; напаіць, накарміць, праяўляючы ўвагу, гасціннасць. Участаваць абедам. Участаваць мёдам. Участаваць гарэлкай. □ [Міхась] не ведаў, куды пасадзіць госцю, чым яе ўчаставаць. Сабаленка.
2. перан. Разм. Пабіць, збіць каго‑н.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цыбу́ля, -і, ж.
1. Агароднінная расліна сямейства лілейных з цыбулінай у падземнай частцы і трубчастымі лістамі зверху.
Пасадзіць цыбулю.
2. зб. Ядомыя трубчастыя лісты або падземныя галоўкі гэтай расліны.
Зялёная ц.
Рэпчатая ц.
3. Назва некаторых травяністых цыбульных раслін сямейства лілейных.
Ц. мядзведжая.
|| памянш.-ласк. цыбу́лька, -і, ДМ -льцы, ж.
|| прым. цыбу́льны, -ая, -ае.
Сямейства цыбульных (наз.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
апаро́ць, апару, апораш, апора; зак.
Разм. Знайсці ў выніку пільных пошукаў. [Цімох Сымонавіч:] — А тым часам я не пабаяўся з дачкой і з сынам — вы іх хутка пабачыце, яны баравікоў апаролі добрых — набраць арэхаў і пасадзіць іх у старыцы, дзе іх ніколі не было. Дубоўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)