папо́ўскі, ‑ая, ‑ае.

Разм. Які мае адносіны да папа, належыць папу. Вопратка на .. [Гарасіме] была не то папоўская, не то дзякоўская. Чарнышэвіч. Напроці школы і папоўскі дом быў — акно ў акно. Калюга.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пападдзя́ ’жонка папа’ (ТСБМ, Нас., Шат.). Рус. попадья́, укр. попадя́, ст.-рус. попадіꙗ, попадья. З грэч. παπαδια ’тс’ < παπᾶς ’свяшчэннік’ (Фасмер, 3, 327; там жа і інш. літ-ра). Ад пападдзя ўтворана пападзю́к ’паповіч, сын свяшчэнніка’ (Мал.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Каршэ́нь ’каршэнь, карак’, ’удар у патыліцу’ (Нас., Касп., Шат., Бяльк., Гарэц., Янк. БП, Мат. АС), «мужык … выпіхнуў папа ў каршэнь за дзверы» (Шн.), ’шыя, карак’ (Янк. III, Нар. сл., Шатал., Нас.). Утворана, як і каршэль, ад карх (гл.) ’карак’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сена́тар, ‑а, м.

Член сената; званне члена сената. Бурсэвіч тут жа пазваніў сенатару Багдановічу, якога добра ведаў, і папрасіў яго ўладзіць справу шлюбу нібыта аднаго знаёмага беспрацоўнага настаўніка, які вымушаны звярнуцца да уніяцкага папа. Машара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

попI разг. поп, род. папа́ м.;

како́в поп, тако́в и прихо́д погов., уст. яка́я ра́да, така́я і грама́да.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Мату́ся (ласк.) ’маці’ (Грыг., Бяльк.; паўд.-усх., КЭС), ’матушка, жонка папа’, ’манахіня’, мату́сечка ’тс’ (Нас.); мату́ся, мату́ська ’хрышчоная маці’ (Касп., Бяльк.; кругл., Мат. Маг.). Укр. мату́ся, мату́сенька ’тс’, рус. пск., смал., варон. мату́ся ’мамачка’, польск. matusia ’тс’. Прасл. паўн. matusьja (з экспрэсіўнай палатальнасцю). Да ма́ці (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Папежы́нец ’прыхільнік папы’ (Нас.). Крыніцай слова з’яўляецца польск. papieżпапа’ (гл. Кюнэ, Poln., 85) (Параўн. рус. па́пеж < польск. papieżФасмер, 3, 200). Цяжэй вытлумачыць словаўтварэнне; магчыма, тут, як і ў ст.-чэш. papeženec, быў першапачаткова суф. ‑enec, як у імён маладых істот і патомкаў (гл. Махэк₂, 433).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ба́ця, ‑і, м.

Разм.

1. Бацька. — Ведаю, баця, вайсковую службу, — усміхаючыся, адказаў Іван, — варон страляць не буду. Колас.

2. Фам. Бацюшка, поп. У папа ды быў сабака, Поп яго любіў. Ён не краў у баці сала, — Поп яго не біў. Крапіва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кум, ‑а, м.

Хросны бацька ў адносінах да бацькоў хросніка і да хроснай маці. Кумы панеслі да папа хрысціць. Чакаючы, пакуль прынясуць чалавека з новым імем, сталі людзі гаварыць аб усім свеце. Каваль.

•••

Кум каралю (іран.) — пра вольнага, ні ад каго не залежнага чалавека.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ры́мскі, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да Рыма, рымлян. Рымскі тэатр. Рымскае грамадства. // Уласцівы рымлянам, такі, як у рымлян. Рымскі нос. □ Палкія вочы, рымскі профіль, малыя поўныя губы, роўны, прыўзняты злёгку нос. Гартны.

2. Каталіцкі. Рымскі папа. Рымская царква.

•••

Рымскае права гл. права.

Рымскія лічбы гл. лічба.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)