жаба; квакуха (разм.); люгашка (абл.) / палявая: рапуха

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

партупе́я, ‑і, ж.

Плечавы або паясны рэмень, да якога прышпільваецца халодная зброя, палявая сумка і пад. [Аня] азірнулася і ўбачыла высокага чалавека ў вайсковым адзенні з партупеяй цераз плячо, без шапкі. Мележ. Васілю асабліва добра запомніўся малады чарнявы лейтэнант з партупеяй на запыленай гімнасцёрцы. Няхай.

[Фр. porte-épée.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ральні́цтва ’паляводства, земляробства’ (Байк. і Некр.). Хутчэй за ўсё, запазычанне з польск. rolnictwo, што створана як кандэнсат з семантыкай ’палявая праца’, ’праца земляроба’ ад rolny ’сельскагаспадарчы ’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Сугалаўкі́, суголоўкі́ ’канец градак на полі’ (Выг.). Укр. су́голова, су́головок ’папярочныя барозны ў канцы ўчастка’, ’палявая сцяжынка ўздоўж поля, да якой упоперак прылягаюць іншыя ўчасткі’. Бел. (палес.) — укр. ізалекса; гл. Выгонная, Бел.- укр. ізал., 17. Да су- і галава, аформленае рознымі суфіксамі; адносна семантыкі параўн. рус. наўг. головни́кпалявая дарожка, што ідзе цаліной па мяжы’, у аснове якой, відаць, метафара ’канец (пачатак) чаго-небудзь’, ’галава’, параўн. макед. глава ’вытокі ракі’; інакш гл. ЕСУМ, 5, 466.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прае́зджы, ‑ая, ‑ае.

1. Які праязджае міма, падарожнічае. Кара на .. [старадрэвіне] ўнізе была здзёрта восямі праезджых вазоў. Чорны. / у знач. наз. прае́зджы, ‑ага, м.; прае́зджая, ‑ай, ж. Палонныя выйшлі на дарогу, аклікнулі праезджага. М. Ткачоў.

2. Прыгодны, прызначаны для язды. Палявая дарога сапраўды аказалася сухой і праезджаю. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ту́бачнік ‘крапінец чубаты, Polygala comosa Schkuhr’ (даўг., Сл. ПЗБ), tʼubačńikпалявая расліна’: sʼʼcʼʼabło і tam … jak trʼubačkʼi takʼija try cʼʼvʼatki (Брасл. сл.). Названы паводле формы кветкі, падобнай да тубы (цюбіка), гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Парушэ́нец ’расліна душыца палявая, Acinos Moench arvensis Dandy’, ’крынічнік даўгалісты, Veronica longifolia L.’ (Кіс.). Дэрыват ад пару́шыць (гл. рушыць), таму што гэтыя расліны ўжываюцца пры («парушэннях») жаночых хваробах (гл. БСЭ, 4, 253).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Праме́жак ’прастора паміж чым-небудзь’, ’час, які аддзяляе адно дзеянне, з’яву ад другога’ (ТСБМ), ’мяжа’ (Сл. ПЗБ). Рус. дыял. проме́жек ’прамежак’, укр. проме́жка ’прамежак’, проме́жокпалявая дарога па мяжы паміж палёў’. Дэрыват ад прамеж з суф. ‑ак.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мя́дзеліна ’канюшына палявая, Trifolium campestre Schreb.’, ’дзікая лясная канюшына Medicago sativa’, ’поле, дзе расла люцэрна’ (віц., Кіс.; маладз., Яшк.). З дзяцеліна пад уплывам літ. medelis ’лясок’. Сувязь з літ. словам дапускае Непакупны (Baltistica, 8 (1), 101–102).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

мыш, ‑ы; мн. мышы, ‑эй; ж.

Невялікі грызун, звычайна шэрага колеру, з вострай мордачкай і доўгім тонкім хвастом. Палявая мыш.

•••

Лятучая мыш — тое, што і кажан.

Гуляць у ката і мыш гл. гуляць.

Загінуў як рудая мыш гл. загінуць.

Надзьмуцца як мыш на крупы гл. надзьмуцца.

Сядзець як мыш пад венікам (пад мятлою) гл. сядзець.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)