прасло́йка, -і, ДМ -йцы, ж.
1. гл. праслаіць.
2. мн. -і, -ло́ек. Тонкі слой, палоска паміж слаямі чаго-н.
Праслойкі іншага колеру ў белым мармуры.
3. мн. -і, -ло́ек, перан. Грамадская група, частка грамадства, арганізацыі, якая вызначаецца якімі-н. асаблівасцямі.
Сацыяльная п.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
пла́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.
Невялікая падоўжная дошчачка, палоска з дрэва, металу або тканіны. [Брызент] прыціскалі загадзя падрыхтаванымі планкамі, прыбівалі цвікамі. Лупсякоў. Дзед старой рукою настругаў яловых планак. Дубоўка. Набіраем на пруткі 80 пецель, з іх 10 — на планку для гузікаў. «Беларусь».
•••
Ордэнская планка — металічная або іншая палоска, абцягнутая ордэнскай стужкай.
Прыцэльная планка — прыцэльнае прыстасаванне ў некаторых відах зброі.
[Лац. planka.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
свіль, ‑і, ж.
Спец.
1. Пакручастае, хвалепадобнае размяшчэнне валокнаў у драўніне. // Месца на дрэве з такім размяшчэннем валокнаў.
2. Хвалістая праслойка, палоска ў шкле, кераміцы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
перамы́чка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.
1. Злучальнае прыстасаванне паміж чым-н.
Каменная п.
2. Воданепранікальная загародка на земляных і будаўнічых работах, якая не дапускае прытоку вады куды-н.
Насыпная п.
3. Вузкая палоска, якая злучае што-н.
П. паміж канавамі.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
акаймо́ўка, ‑і, ДМ ‑ўцы, ж.
Палоска, якая акружае край чаго‑н. Пыл густым пластам укрываў.. твар [Собаля], чорнай акаймоўкай засох у кутках пухлявых пругкіх вуснаў. Паслядовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
хля́сцік, ‑а, м.
Вузкая палоска тканіны, прышытая або прышпіленая ззаду верхняга адзення, якая сцягвае яго па таліі. [Лейтэнант] убачыў нахіленую спіну чалавека, хлясцік з алавяным гузікам. Быкаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
фальбо́на, ‑ы, ж.
Палоска матэрыялу, прышытая зборкамі да спадніцы, фартуха і пад. Увайшла бабуля ў старамоднай, з мноствам фальбон, шырачэзнай спадніцы і гэткай жа старамоднай кофце. Васілёнак.
[Польск. falbana.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
касні́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.
1. Вузкая палоска тканіны; істужка, якую ўплятаюць у касу¹.
Завязаць каснікі бантам.
2. перан. Тое, што нагадвае сабой істужку, мае форму вузкай палоскі.
|| памянш. каснічо́к, -чка́, мн. -чкі́, -чко́ў, м. (да 1 знач.).
|| прым. касні́чны, -ая, -ае (да 1 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
закле́йка, ‑і, ДМ ‑клейцы, ж.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. заклейваць — заклеіць.
2. Р мн. ‑клеек. Палоска паперы, гумы і пад., якімі заклейваюць што‑н. Заклейка адарвалася.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Рамузі́ніна (ръмузініна) ’вузкая палоска матэрыі’ (міёр., Нар. словатв.). Разам з рус. ремузи́на, рему́зье ’лахманы’ звязаны з рэ́мень, раме́нь (гл.) на базе развіцця значэння ’вузкая палоска’ — ’разадраная тканіна’ (Куркіна, Этимология–1997–1999, 85).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)