набліжэнне, надыход, падыход
Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)
казёншчына, ‑ы, ж.
Разм. Бюракратычны падыход да чаго‑н.; фармалізм, бяздушнасць. Шамякін з усёй рашучасцю сцвярджае, што бяздушны фармалізм, казёншчына вытручваюць з чалавека ўсё жывое. Кучар.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дыферэнцы́раваны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад дыферэнцыраваць.
2. у знач. прым. Асобны ў адносінах да кожнага, індывідуальны, раздзельны. Дыферэнцыраваны падыход. Дыферэнцыраваныя паказчыкі. Дыферэнцыраваныя цэны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сістэ́мны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да сістэмы, з’яўляецца сістэмай. Сістэмны падыход. Сістэмны характар мовы. □ Марфалагічныя запазычанні менш сістэмныя і сустракаюцца радзей, чым фанетычныя. Гіст. бел. літ. мовы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
эстэ́цкі, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да эстэта. Эстэцкія манеры.
2. Уласцівы эстэтам, прасякнуты эстэтызмам (у 1 знач.). У ёй [польскай радыкальнай крытыцы] панаваў эстэцкі падыход да твораў. У. Калеснік.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
аб’ектыві́сцкі, ‑ая, ‑ае.
Звязаны з аб’ектывізмам (у 2 знач.). Аб’ектывісцкі погляд на гісторыю, а Максім Багдановіч дасканала разумеў згубны для мастацтва халодна-абыякавый, аб’ектывісцкі падыход да жыццёвых з’яў. Майхровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шку́рніцкі, ‑ая, ‑ае.
Разм. Уласцівы шкурніку (у 2 знач.). Шкурніцкі падыход да жыцця. □ А можа справа ў далёкім шкурніцкім разліку дзеля свайго паратунку, ад якога заўжды патыхае здрадай? Быкаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дыпламаты́чны
1. дипломати́ческий;
д. ко́рпус — дипломати́ческий ко́рпус;
2. перен. (ловкий, умелый) дипломати́ческий, дипломати́чный;
д. падыхо́д — дипломати́ческий (дипломати́чный) подхо́д
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
сацыялагі́чны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да сацыялогіі. Сацыялагічны падыход. Сацыялагічнае даследаванне. □ У трактоўцы мастацтва, яго прыроды і функцый, у разуменне задач, якія стаялі перад даследчыкам літаратуры,.. [М. Гарэцкі] выходзіў з прынцыпаў сацыялагічнага метаду. Мушынскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
гаспада́рчы, -ая, -ае.
1. Які мае адносіны да вядзення гаспадаркі, да эканамічнага, вытворчага боку справы.
Гаспадарчыя арганізацыі.
Гаспадарчыя поспехі.
2. Які мае адносіны да вядзення гаспадаркі, патрэбны для яе вядзення.
Гаспадарчыя турботы.
Г. інвентар.
Гаспадарчыя тавары.
3. Даходны, рацыянальны.
Г. падыход да выкарыстання прыродных багаццяў.
4. Уласцівы гаспадару (у 2 знач.).
Гаспадарчае вока.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)