цели́тельный гаю́чы; (полезный для здоровья) здаро́вы;

цели́тельный во́здух здаро́вае паве́тра.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

уду́шша, -а, н.

Стан, пры якім спіраецца дыханне ў грудзях, не хапае паветра для дыхання.

Мучае ў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прадзьму́хаць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што.

Прачысціць струменем паветра.

П. муштук.

|| незак. прадзьму́хваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кампрэ́сар, -а, мн. -ы, -аў, м.

Машына для сціскання паветра, пары, газаў.

Кіслародны к.

|| прым. кампрэ́сарны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паветрапла́ванне, -я, н.

Тэорыя і практыка руху ў паветры на апаратах, лягчэйшых за паветра.

|| прым. паветрапла́вальны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

спяко́та, -ы, ДМо́це, ж. (разм.).

Высокая тэмпература паветра, нагрэтага сонцам; спёка, гарачыня.

На дварэ стаіць с.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

чмы́хаць, -аю, -аеш, -ае; незак.

1. 3 шумам выпускаць паветра праз ноздры.

2. Смеючыся, плачучы, утвараць гук носам ці губамі.

3. Перарывіста, з шумам выпускаць паветра, пару, адпрацаваны газ.

4. перан. Выражаць незадаволенасць чым-н. (разм.).

|| аднакр. чмы́хнуць, -ну, -неш, -не; -ні.

|| наз. чмы́ханне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

выдзіма́нне, -я, н.

1. гл. выдзьмуць.

2. Выраб пустацелых прадметаў з расплаўленага шкла пры дапамозе моцнага струменя паветра (спец.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гра́дуснік, -а, мн. -і, -аў, м. (разм.).

Тэрмометр для вымярэння тэмпературы цела, а таксама вады, паветра.

Паставіць хвораму г.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

карбюра́цыя, -і, ж. (спец.).

Утварэнне гаручай сумесі з вадкага паліва і паветра ў рухавіках унутранага згарання.

|| прым. карбюрацы́йны, -ая, -ае.