сасо́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

Памянш.-ласк. да сасна; маладая сасна. Дзіўна, як уцалела гэтая адзінокая сасна і чаму за доўгія гады не вырасла паблізу хоць маленькай сасонкі? Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чва́каць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Разм. Тое, што і чаўкаць (у 2 знач.). Дзесьці паблізу нешта вохкае, чвакае і шыпіць, нібы дрыгва тужыцца ўстаць са сваёй пасцелі, каб заліць тванню пясчаныя палеткі. Новікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пасту́шайка ’пліска, Motacilla alba L.’ (воран., Сл. ПЗБ). Калька-пераклад з польск. pasterka, pastyrka, pastereczka ’тс’, pliszka pasterka ’Motacilla flava L.’ Параўн. таксама і pastuszek ’пліска белая’ (Струтыньскі, Nazwy, 26–27 і 109). Матывацыя: птушка гнездзіцца (жыве) на пашах паблізу скаціны. Параўн. таксама ўкр. гуц. пастирка, пастушка ’пліска жоўтая*

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

збо́ку, прысл.

1. З краю, не ў сярэдзіне, не ў цэнтры.

З. ад дарогі.

Стаць з.

2. З месца, аддаленага ад каго-, чаго-н.

Адысці ўбок і назіраць з.

Калі глядзець на гэта з., дык здаецца, што ўсё тут добра (перан.).

3. у знач. прыназ. з Р. Побач з кім-, чым-н., паблізу каго-, чаго-н.

З. дарогі.

Збоку прыпёка (разм.) — пра каго-, што-н. пабочнае, лішняе.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бро́ўка, ‑і, ДМ ‑ўцы; Р мн. бровак; ж.

Лінія перагіну, выступ на краі чаго‑н. (дарогі, кручы і пад.). Аляксей азірнуўся на Сонцава, які з санлівым выглядам сядзеў паблізу на броўцы дарогі. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыстрэ́лка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лак; ж.

1. Пробная стрэльба для вызначэння адлегласці да цэлі і ўстанаўлення правільнага прыцэлу. Вядзе прыстрэлку рубяжоў Паблізу нас гармата. Калачынскі.

2. Выверка агнястрэльнай зброі, выпрабаванне яе стральбой.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыпая́цца, ‑яецца; зак.

Прымацавацца, прырабіцца да чаго‑н. паяннем. Драціна добра прыпаялася. □ Чаму не выскакваюць з танка? Немцаў паблізу няма. Можа, яшчэ ўдасца выратавацца. Хіба толькі ўсе яны [танкісты] смяртэльна паранены? Ці ад гарачыні прыпаяліся люкі? Беразняк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыфрантавы́, ‑ая, ‑ое.

Які размяшчаецца паблізу фронту. Прыфрантавая паласа. □ Палкоўнік з дапамогаю гэтага свайго «дзеншчыка» праз вельмі малы час быў ужо ў шпіталі ў прыфрантавым гарадку. Чорны. Шаша неўзаметку перайшла ў звычайную разбітую прыфрантавую дарогу. С. Александровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

верабе́й, ‑б’я, м.

Невялікая птушка атрада вераб’іных з карычнева-шараватым апярэннем, якая жыве пераважна паблізу чалавека.

•••

Вераб’ю па калена — вельмі мелка.

Страляць (біць) з гарматы па вераб’ях гл. страляць.

Стрэляны (стары) верабей — пра вопытнага чалавека, якога цяжка ашукаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

галго́фа, ‑ы, ж.

1. Месца паблізу Іерусаліма, дзе, паводле біблейскіх паданняў, праводзілася пакаранне і дзе быў распяты Хрыстос.

2. перан. Месца нягод і пакуты, крыніца няшчасця. Вось яно маячыць ужо.. на спадах блізкай гары, славутае Каджорскае шасэ, галгофа многіх. Самуйлёнак.

[З арамейскай.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)