зато́чка, ‑і, ДМ ‑чцы, ж.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. заточваць — затачыць.

2. Заточанае, сточанае месца. Ніжняя заточка лемяша.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паддзю́бак, ‑бка, м.

Спец. Ніжняя частка дзюбы. Дзюба складаецца з дзвюх частак — верхняй сківіцы, або наддзюбка, і ніжняй сківіцы, паддзюбка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падэ́шва, ‑ы, ж.

1. Ніжняя частка абутку, якая мае форму ступні. З хаты выйшлі людзі.. Нібы на конскіх капытах, паблісквалі цвікі на падэшвах іх ботаў. Лынькоў. Афіцэры шаркалі падэшвамі і прыстуквалі абцасамі. Навуменка. // Ніжняя частка ступні. Нагрэты за дзень моцным яшчэ сонцам камень грэе ў падэшву твае босыя ногі. Чорны. Зямля напалілася і, як гарачы прысак, пячэ ў падэшвы ног. Мележ.

2. Ніжняя частка, аснова чаго‑н. Волкаў застагнаў: ён першы ўбачыў і зразумеў, што запрэжка пройдзе міма далёка ад нас, каля падэшвы сопкі. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ствол / ніжняя частка: камель

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

ю́бка, ‑і, ДМ юбцы; Р мн. юбак; ж.

Спец. Бакавыя сценкі (ці ніжняя частка іх) якога‑н. цыліндрычнага вырабу. Юбка поршня.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

спод, -у, М -дзе, м.

1. Ніз, ніжняя частка чаго-н., таксама бок прадмета, процілеглы яго верху.

2. Дно чаго-н.

С. машыны.

3. Унутраны бок вопраткі, тканіны.

Пярыны і коўдры з чырвоным сподам.

|| прым. спо́дні, -яя, -яе (да 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

цо́каль, -я, мн. -і, -яў, м.

1. Ніжняя патоўшчаная частка сцяны, збудавання, калоны, помніка, якая абапіраецца на фундамент.

Ц. калоны.

Ц. шматпавярховага дома.

2. Металічная частка элекгрычнай лямпачкі, якая служыць для ўмацавання яе ў патроне (спец.).

|| прым. цо́кальны, -ая, -ае.

Ц. паверх.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

но́жка, -і, ДМ -жцы, мн. -і, -жак, ж.

1. гл. нага.

2. Апора, стойка (стала, крэсла і пад.).

Н. крэсла.

3. Ніжняя частка грыба або сцябло расліны.

4. Рассоўная частка некаторых інструментаў (спец.).

Н. цыркуля.

Казіная ножка — самаробная папяроса ў выглядзе люлькі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

по́хва, -ы, мн. -ы, -аў, ж.

1. Канцавы аддзел палавых праводных шляхоў у жанчыны.

2. Ніжняя частка ліста, якая ў выглядзе трубкі ахоплівае сцябло ў некаторых раслін.

3. Тое, што і ножны¹.

Выняць кінжал з похвы.

|| прым. по́хвенны, -ая, -ае (да 1 і 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гузы́р, ‑а, м.

Абл. Ніжняя частка (снапа, ствала і пад.); камель. На гузыры той сухастоіны Наросты чорныя адны. Вітка. Кабеты пазатыкалі сярпы ў гузыры снапоў. Сачанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)