Праці́ўны ’супрацьлеглы’, ’непрыемны’ (Нас., Ян.), ’хітры, брыдкі’ (віл., Сл. ПЗБ), проці́ўны ’ўпарты’ (ТС), проціўно́та ’ўпіра’ (ТС). Рус. проти́вный ’супрацьлеглы; непрыемны; брыдкі; упарты’, укр. проти́вний ’тс’, польск. przeciwny ’супрацьлеглы; той, хто працівіцца’, чэш. protivný, славац. protivný ’супрацьлеглы’, серб.-харв. про̏тиван ’супрацьлеглы; той, хто працівіцца’, славен. protíven ’тс’, балг. проти́вен ’тс’, макед. противен ’супрацьлеглы; непрыемны’. Прасл. *protivъnъ, дэрыват з суф. ‑ъnъ ад прасл. *protivъ (гл. проці).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

серавадаро́д, ‑у, М ‑дзе, м.

Злучэнне серы з вадародам — газ, які ўтвараецца пры гніенні бялковых рэчываў і мае рэзкі непрыемны пах тухлых яец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нядо́бры, -ая, -ае.

1. Які непрыязна настроены да людзей, злосны.

Н. чалавек.

Нядобрая ўсмешка.

2. Непрыемны, кепскі.

Нядобрыя весці.

Пачуць сэрцам нядобрае (наз.).

3. Дрэнны, заганны ў маральным плане.

Нядобрая рыса характару.

4. Варты дрэннай ацэнкі; не такі, якім павінен быць.

Н. тавар.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

праго́рклы, ‑ая, ‑ае.

Які прагорк, стаў горкім на смак і набыў непрыемны пах. Прагорклы тлушч. □ Запахла даўнім, прагорклым дымам, нібы гарэла дзе старая зляжалая салома. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цяжа́р, -у, м.

1. Вага чаго-н., звычайна цяжкага.

Ц. ношы.

2. Груз вялікай вагі.

3. перан. Абавязкі, павіннасці, цяжкасці, звязаныя з чым-н. адказным, непрыемным і пад.

4. Адчуванне чаго-н. цяжкага, непрыемнага (у целе, галаве і пад.).

Непрыемны ц. адчуваўся ва ўсім целе.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Начвэ́ндзіць экспр. ’надыміць, накурыць’ (шчуч., З нар. сл.). Да чвэнд (чвэнт) ’непрыемны пах’, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ваню́х ’лясны клоп’ (Шатал.). Да ванець (гл.). Назва дадзена за непрыемны пах. Параўн. ванючка (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

аса́дак, -дку, м.

1. Дробныя цвёрдыя часцінкі, якія знаходзяцца ў вадкасці і пасля адстойвання асядаюць на дно і сценкі пасудзіны.

А. у растворы.

2. перан. Цяжкае пачуццё, якое застаецца пасля непрыемнай размовы, падзеі і г.д.

Непрыемны а. на душы.

|| прым. аса́дкавы, -ая, -ае (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Смо́рад ‘смурод, непрыемны пах’ (Байк. і Некр., Ласт., Гарэц., Растарг.), смо́род ‘тс’ (ТС, Рам. 6). Гл. смурод.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

няло́ўкі, ‑ая, ‑ае.

1. Няспрытны, непаваротлівы. Нялоўкі ў гульнях. Нялоўкі ў рабоце.

2. перан. Непрыемны, цяжкі; няёмкі. Наступіла нялоўкае маўчанне і сярод слухачоў. Вірня. Хвіліну цягнулася нялоўкая цішыня. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)