недохва́тка ж., прост. недахо́п, -пу м., няста́ча, -чы ж.; см. недоста́ча.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прыга́на, ‑ы, ж.

Абл. Які‑н. недахоп; загана. Абы прыгана — усё на Сцяпана. Прымаўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

радзі́мы, -ая, -ае (нар.-паэт.).

Родны.

Р. край.

Сустракай, радзімая (наз.), дарагіх гасцей.

Радзімая пляма — прыроджанае змяненне скуры.

Радзімая пляманедахоп, які з’яўляецца перажыткам чаго-н.

Радзімыя плямы мінулага.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

цэйтно́т, ‑у, М ‑ноце, м.

Спец. Недахоп часу на абдумванне чарговых хадоў (пры гульні ў шашкі, шахматы з гадзіннікам). Апынуцца ў цэйтноце. □ У такім жорсткім цэйтноце .. [шахматыст] нарабіў шмат памылак і прайграў. «Беларусь». // перан. Пра адчувальны недахоп часу ў якой‑н. справе.

[Ням. Zeitnot ад Zeit — час і Not — патрэба.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дальназо́ркасць, ‑і, ж.

Недахоп зроку, пры якім вочы дрэнна бачаць на блізкую адлегласць; проціл. блізарукасць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Мэркамэ́нты ’клопаты, турботы’ (Бяльк.). Відаць, скажонае польск. mankament ’брак, недахоп, памылка, загана, хіба’, якое з італ. mencamentoнедахоп, дэфект, парушэнне’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Недахва́т ’недастача’, недохва́т ’нястача, беднасць; недахоп, брак’ (ТС), недахва́тка ’тс’ (Растарг.), недахва́тнасцьнедахоп’ (Мат. Маг.). З неда- і хвата́ць ’хапаць; быць дастатковым’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Зага́нанедахоп’, ’выгавар’, дыял. маг. загу́на ’асуджэнне’ (Юрч.). Рус. смал. зага́нанедахоп’, ’пакаранне’. Бязафіксны аддзеяслоўны (ад *заганіць, параўн. укр. зага́нити ’асудзіць’) назоўнік. Гл. ганьба.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

убо́гі, -ая, -ае.

1. Надта бедны, жабрацкі.

Убогая хаціна.

Убогая душа (перан.).

2. Які мае калецтва, фізічны недахоп (разм.).

Пышная душа ва ўбогім целе (прыказка). Падышла ўбогая (наз.).

|| наз. убо́гасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

хваро́ба, -ы, мн. -ы, -ро́б, ж.

1. Парушэнне нармальнай дзейнасці арганізма, недамаганне.

2. перан. Дрэнная схільнасць да чаго-н.; недахоп.

Гультайства — гэта х.

|| прым. хваро́бны, -ая, -ае (да 1 знач.).

Хваробныя мікробы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)