бальза́м, ‑у, м.
1. Густаватае духмянае рэчыва (кедравая жывіца і інш.), якое мае ў сваім саставе смолы, эфірны алей і інш. кампаненты і выкарыстоўваецца ў тэхніцы, медыцыне і парфюмерыі. // Пахучая настойка на лекавых травах.
2. перан. Тое, што суцяшае, палягчае перажыванні, прыносіць заспакаенне. Такая рэпліка сакратара была як бальзам на душу Малашкіна. Пестрак.
[Грэч. balsamon.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рабі́навы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да рабіны. Рабінавы гай. Рабінавы кій. □ Дадому вярталіся Ганька з цёткай Фядорай ужо на захадзе сонца. Пані Юля і дзеці правялі іх да канца рабінавай алеі. Васілевіч. // Прыгатаваны з рабін, з рабінамі. Рабінавы сок. Рабінавая настойка.
2. Які нагадвае сабой колер ягад рабіны; аранжава-чырвоны. Рабінавы колер.
•••
Рабінавая ноч гл. ноч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
травяны́, ‑ая, ‑ое.
1. Які мае адносіны да травы; з’яўляецца травою. Травяное покрыва. Травяны пах. // Прыгатаваны з траў, па травах. Травяная мука. Травяная настойка. // Які жыве ў траве, на траве. Травяная жаба.
2. Які зарос травою, пакрыўся травою. На змярканні [хлопцы] прыйшлі да ракі. І паселі на травяным абрывістым беразе. Брыль.
3. Уласцівы траве, зялёны (пра колер). Сукенка травянога колеру.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дакана́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
Давесці да знясілення, пагібелі; загубіць. Як ні мацаваўся Сулкоўскі, але настойка яго даканала. Чарнышэвіч. І памёр Тарас. Няволя З горам даканалі. Зашумелі сумна-сумна Дняпровыя хвалі. Купала. // Дакончыць што‑н., скончыць з чым‑н. — Сена ў стагах, лён у павецях, — пануе над іншымі тонкі, трошкі зрывісты голас, — засталася бульба. Даканаем яе — і баста. Ракітны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
палыно́вы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да палыну. Палыновы пах. □ Вецер варушыў палын на схілах замчышча. Лісце паварочвалася то адным, то другім бокам, і ад гэтага палыновыя купінкі хутка мянялі колер. Савіцкі. // Які зарос палыном. Палыновы стэп. // перан. Горкі, як палын. Гэта праўнукі тых, што хадзілі сюды басанож, з палыновай горыччу ў сэрцы. Брыль.
2. Зроблены з палыну. Палыновым венікам.. [Акуліна] змяла з падлогі склычаныя недакуркі. Вітка. // Настоены на палыне. Палыновая настойка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Трая́нка 1 ‘касцяніцы камяністыя, Rubus saxatilis L.’ (Сцяшк. Сл.). Утворана на базе прасл. *troj‑ěn‑ъ і суф. ‑ъk‑a, параўн. трайнік, гл. Матывацыя: лісты расліны трайчастыя, растуць па тры. Аналагічна з укр. троя́н ‘каляндра, Coriandrum sativum L.’ (ЕСУМ, 5, 653).
Трая́нка 2 ‘прадмет, які складаецца з трох аднолькавых частак (напр., траянка арэхаў)’, ‘мука з сумесі грэчкі, пшаніцы і ячменю’, ‘страва з пшанічнай мукі, яек і салодкага малака, у якую мачаюць бліны’ (ТСБМ), трая́нка ці прыварковая ‘страва з пшанічнай мукі ў выглядзе соуса’ (навагр., ст.-дар., ЛА, 2), трая́нка ‘нагрэтае віно з дадаткам чырвонай гліны і каровінага масла, якое даюць парадзіхам пасля боляў перад родамі’ (Нас.), ‘лекавая настойка на зёлках’ (Нас.), ‘з трох студняў ці з трох крыніц вада, якая лічылася лекамі ад розных хвароб’ (Варл.), троя́нка ‘мука для свінняў з жыта, ячменю і аўсу’ (пін., ЛА, 4), ‘лекавы збор з запараных чабрацу, мяты і рамонку як сродак ад крываўкі’ (Арх. Вяр.). Да траян 1, гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)