надра́паць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак.

1. чаго. Нарабіць драпін на чым-н.

Н. на стале.

2. што. Неразборліва напісаць (разм.).

Н. ліст.

|| незак. надра́пваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нарабо́тать сов., разг.

1. нарабі́ць;

2. (заработать) зарабі́ць, напрацава́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

набуя́ніць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; зак.

Разм. Буянячы, нарабіць чаго‑н. дрэннага.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нарабля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.

Незак. да нарабіць (у 1, 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

насме́ціць, ‑смечу, ‑смеціш, ‑смеціць; зак.

Нарабіць смецця, набрудзіць. Насмеціць у пакоі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

напэ́цкаць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак. (разм.).

1. Нарабіць бруду, запэцкаць што-н.

Н. на стале.

2. перан. Зрабіць дрэнна, нядбайна.

Н. у сшытку.

|| незак. напэ́цкваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зрыць, зры́ю, зры́еш, зры́е; зры́ты; зак., што.

1. Скапаць, нарабіць ям, калдобін.

Свінні зрылі выган.

Поле, зрытае снарадамі.

2. Рыццём, капаннем знішчыць.

З. узгорак.

|| незак. зрыва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абшарпа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., што (разм.).

1. Падраць носячы, знасіць.

А. паліто.

2. Падрапаць, нарабіць драпін на паверхні чаго-н. пры неасцярожным працяглым карыстанні.

А. лакіраваны стол.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Абшчапі́ць ’абхапіць рукамі, нарабіць прышчэпак (сад.)’ (Янк. I), абшчэпкі ’абдымкі’ (Яўс.) да шчапіць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

награшы́ць, ‑грашу, ‑грашыш і ‑грэшыш, ‑грашыць і ‑грэшыць; зак.

Разм. Нарабіць грахоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)