круце́ль, ‑цяля́, м.
Разм. Хітрун, махляр. Такой лісліваю прымоўкай Сустрэў пан Богут бабыля, Каб акруціць сваёй вяроўкай, Дасціпным ходам круцяля. Колас. У гэтым Платон не зусім памыляўся: частка завознікаў пасля яго памолу шукала іншых млыноў, а праз людзей з гневам перадавалі, што Саковічы — мярзотнікі, басякі, жулікі і круцялі і што іх ай як добра было б на асіне павесіць! Ракітны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ры́тка ’выдумшчык, махляр’ (Сцяшк. Сл.). Магчыма, звязана з польск. rytka, retka ’дэталь ткацкага станка для навівання пражы на навой’, якое з ням. Retkamm. Наўрад ці можна збліжаць з серб.-харв. ри̏та ’лахман’, ’галадранец’, ’абарванец’, не гледзячы на фармальнае падабенства.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Манта́ч ’хлус, марнатравец’, манта́чыць ’марнатравіць’, ’падманваць’ (ТСБМ, Нас., КЭС, лаг.), манты́чыць ’транжырыць’ (Нар. Гом.). З польск. mantacz ’спрытнюга, махляр, круцель, хлус’, якое з matacz ’тс’. Устаўное ‑н‑ з’явілася пад уплывам пачатковага насавога м‑ або пры ад’ідэацыі франц. menteur ’хлус’ (Варш. сл., 2, 876).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Калты́га ’неахайны, брудны чалавек’, ’неахайная кабета’, калтыжніца ’нячыстая жанчына’ (гарад., Сл. паўн.-зах.). Насовіч адзначыў калтыга ў значэннях ’суцяга, скнара’, ’махляр, ашуканец, карцёжнік’, колтыжнік ’махляр’, колтыжничать ’выцягваць у другога грошы падманам’. Рус. пск., асташк., цвяр. колтыг ’жмінда і да т. п.’, колтыга ’тс’, колтыжничать ’скупіцца, быць хцівым’, адзначаны таксама ў перм. гаворках калтышник ’скупянда’, калтышничать, а іншыя па форме колтовня ’чалавек, які таргуецца за кожную капейку’ ў пск., асташк., цвяр. Відавочна, што толькі адзначаныя ў Насовіча словы можна суаднесці з рус. прыкладамі і кваліфікаваць іх як вынік лакальнай бел.-рус. інавацыі. Што датычыць калтыга ’неахайны, брудны’ і ’неахайная, брудная жанчына’, відавочна, што паводле семантычнага крытэрыю з іншымі рус. і бел. лексемамі іх суаднесці нельга. Адносна этымалогіі гл. калтаць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
пустабрэ́х, ‑а, м.
Разм.
1. Сабака, які брэша без патрэбы. Цяпер і.. [Слава] будзе ведаць, як выхоўваць свайго Тумана, каб не рос пустабрэхам. Шыловіч.
2. перан. Пра балбатлівага чалавека. А Света... З языка ўвесь дзень не спусціць. Света — пустабрэх. Пустабрэх і сакатуха. Пташнікаў. А хто і скажа, Маючы на ўвазе, Што ты — фігляр, махляр, Штукар ці блазен, ці пустабрэх, Якога свет не ведаў, — Як часта думаем мы: «Гэта пра суседа!». Лойка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Прашчалы́ка ’хлопчык ці дзяўчынка, якія любяць падглядваць’ (Нас.), прашчалы́га ’прайдзісвет, махляр, круцель’ (ашм., Стан.). Рус. прощелы́га ’прайдзісвет, жулік, ашуканец; насмешнік’. Рускае слова ўзводзяць да щель ’шчыліна’ (гл. шчэлка) і ўключаюць ў семантычны рад пройдоха, проныра, пролаза (гл. Гараеў, 283; Праабражэнскі 2, 137; Фасмер, 3, 387). Пранікненне з рускай мовы?
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
плут м. (мошенник) махля́р, -ра́ м.; круце́ль, род. круцяля́ м.; (обманщик) ашука́нец, -нца м.; шахра́й, -ра́я м.;
2. (хитрец) хітру́н, -на́ м.; шэ́льма, -мы м. и ж.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Сля́сіць экспр. ‘украсці’ (Сцяшк.). Рус. дыял. сля́сить ‘тс’, сля́мзить ‘тс’, сля́бзить, сля́пзить ‘тс’ і інш. Фасмер (3, 681) параўноўвае з рус. дыял. ля́мза ‘злодзей, зладзюжка’, ля́мзить ‘красці’. Апошняе не мае пэўнай этымалогіі (Фасмер, 2, 551). Сувязь з польск. łamzak ‘махляр’, чаш. lamzak ‘тс’ з ням. Lappsack Фасмер (там жа, са спасылкай на Карловіча) лічыць сумніўнай.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мазу́рык (разм.) ’злодзей, махляр, ашуканец’ (ТСБМ). Запазычана з рус. мовы мазурик, якое Сабалеўскі (РФВ, 66, 340) намагаецца вывесці з мазать, аддзяляючы яго ад польск. mazur ’мазур’. Брукнер (326) і ў KZ (46, 214) выводзіць рус. з польск. mazur. Праабражэнскі (1, 502) мяркуе, што слова запазычана з ням. Mauser ’злодзей’ ад mausen ’красці’. Гл. яшчэ Фасмер (2, 558).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Перашчалы́га (трошчанага) ’той, хто перадражнівае, перакручвае гутарку іншых асобаў’ (Варл.). Аддзеяслоўпы назоўнік, у якасці зыходнага можна прывесці шчалыкаць ’шчыпаць’ ці шчалугещь ’лушчыць’. Нельга выключыць уплыў рус. прощелыга ’круцель, махляр, прайдзісвет; насмешнік’, якое узводзіцца да рус. щель ’шчыліна’ і стаіць у адным шэрагу семантычна блізкіх слоў: пройдохаг проныра, пралаза (Фасмер, 3, 387), што ў святле прыведзеных фактаў не зусім пераконвае.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)