шпа́ркі, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і хуткі (у 1–3 знач.). Шпаркая язда. □ Селянін без шапкі з ускудлачанымі валасамі віхрам імчаўся на шпаркім кані. Колас. Б’ецца, уецца шпаркі, лёгкі Сінякрылы матылёк. Багдановіч. Акінуўшы шпаркім поглядам усю карту Месяца, Дзянісаў працягваў: — Палёт на Месяц — гэта выдатна! Гамолка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ло́дачка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.

1. Памянш.-ласк. да лодка (у 1 знач.).

2. звычайна мн. (ло́дачкі, ‑чак). Род адкрытых жаночых туфляў без раменьчыкаў і шнуркоў. Не адпускаючы рукі Сяргея, .. [Ліна], як матылёк, пырхала каля яго ў чаканні новага танца, ад нецярплівасці прытупвала сваімі новенькімі лодачкамі. Хомчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

маты́ль, ‑я, м.

1. Тое, што і матылёк. У паветры насіліся матылі, звінелі дзікія пчолы, шапацела лісце. Самуйлёнак.

2. Лічынка камара, якая жыве ў глеі і служыць прыманкай пры лоўлі рыбы, а таксама кормам для акварыумных рыб.

•••

Матылі ў вачах — пра мігценне перад вачамі, калі становіцца млосна, дрэнна (ад слабасці, стомы).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Маты́ліца1, матылі́ца ’від начных матылькоў’ (ТСБМ, Шат.). Да матылёк (гл.). Абсуфіксегл. Сцяцко, Афікс. наз., 157–158. Сюды ж мотыліца ’рухавы, непаседлівы чалавек’ (Мат. Гом.), ’ветрагон, непастаянны чалавек’ (ТС).

Матыліца2, моты́ліца, матылі́цы ’фасцыялёз у жывёл, выкліканы лічынкамі стужачных глістоў’ (ТСБМ, Янк. БП і БФ, Шат., Сл. ПЗБ, ТС; лун., Шатал.; слуц., Нар. словатв.). Польск. motylica, н.-луж. mjatelica, чэш. motolice, славац. motolica, славен. metíljavica, серб.-харв. ме̏тиљ ’тс’. Народная этымалогія асацыіруе з матаць (гл.), таму што пры гэтай хваробе жывёла матае галавой.

Маты́ліца3, матылі́ца, мотыліца ’хвароба (пчол), васковая моль’ (Анох.; б.-каш., Мат. Гом.). Да матылёк (гл.). Ад назвы маты́ліцы — ’матылька, які аблытвае павуцінай пчаліныя соты і губіць пчол’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мя́тлуха, мятлу́ха, мятлушка, мятлу́шак ’матыль’ (Юрч., Гарэц., Грыг., Яруш., Бяльк.; б.-каш., чач., Мат. Гом.; лід., Сцяшк. Сл.), ’матыль, лічынка камара’ (касцюк., Мат. Маг.). Да прасл. теІelь > матыль (гл.). Аб суфіксе -иха, гл. Слаўскі, SP, 1, 75. Сюды ж: мятлюшка, мятлух, мАтлышкаматылёк’ (Мядзв., Касп.; в.-дзв., Шатал.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мітульга́1 ’мітусня, мільгаценне’ (ТСБМ, Касп.) ’непарадак’ (Касп.), ’шпаркасць’ (Бяльк.), міту́нь ’пра аднаразовае мільганне’ (мсцісл., Нар. лекс.). Да мі́тусь (гл.). Аб суфіксе ‑г‑а (< д‑а) гл. Слаўскі; SP, 1, 70.

Мітульга́2матылёк’ (Гарэц., Нас., Др.-Падб.). Пад уплывам мітульга́1 ад матыль (гл.) пры дапамозе адцягненага суфікса ‑г‑а.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пса́йка (psai̯ka) ’страказа’, бча́йка ’тс’. Дзендзялеўскі (Зб. Нахцігалу, 102) выводзіць з *pьs‑aj‑bk‑a, спасылаючыся на іншыя назвы насякомых з коранем *pьs‑ (гл. пёс): укр. песюха, песяча муха, песя муха ’Hippobosca equina L.’, славац. psota, psotka ’невялікі вячэрні ці начны матылёк’. Няпэўна, параўн. пчайка (гл.). Магчыма, памылкова прачытанае pšaika (пшайка).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

аднадзёнка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

1. Насякомае, якое жыве вельмі кароткі час (ад некалькіх гадзін да некалькіх дзён). Матылёк-аднадзёнка.

2. Пра што‑н. недаўгавечнае, што мае значэнне, вартасць нядоўгі час. Верш-аднадзёнка. // Газета, якая выйшла адзін раз. У гэты ж час [у 1932 г.] у Львове выходзіць беларуская аднадзёнка «На пераломе», у якой з’явіўся верш «Заштрайкавалі гіганты-каміны» ўпершыню за надпісам Максім Танк. С. Александровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

моль 1, ‑і, ж.

1. Вельмі малы матылёк атрада лускакрылых, вусень якога нішчыць шарсцяныя тканіны, збожжа і інш. Чалавек сеў насупраць. Шапкі не зняў. Расшпіліў паліто з добрага драпу, але моцна пабітае моллю — недзе доўга ляжала. Шамякін.

2. перан. Аб чым‑н. вельмі малым.

моль 2, ‑я, м.

Спец.

1. Лес, які сплаўляецца па рацэ ўрассыпную, асобнымі бярвеннямі, не звязанымі ў плыт.

2. у знач. прысл. мо́лем. Урассыпную. Сплаўляць лес молем.

моль 3, ‑я, м.

Спец. Колькасць грамаў хімічнага рэчыва, роўная малекулярнай масе.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Перапёлка ’палявая птушка сямейства фазанавых. Cotumux eoturnux’ (ТСБМ; в.-дзв., лудз., паст., Сл. ПЗБ), перапялща, пэ‑ рэпэліца, пэрэпэлиця ’тс’ (Дразд., Бес.), перэпеліца, перэпʼёпка ’тс’ (ТС). Укр. перепел, перепела, перепеліщя, рус. перепел, перепёлка, перепелу́шка, перепелица, польск. przepiórka, przepiorą, przepiorzyca, przepiehteha, чэш. krepelka, славац. prepelica, prepilka, славен. prepelíca, krepelíca, серб.-харв. prȅpelica, прѐпелица, prepelka, істр. prpełica, балг. дыял. преперица, препелица. У якасці зыходнага прымаецца *pelepelъ, паводле Бузука (Асн. пыт., 49), у выніку распадабнення зычных > *perepelъ; паводле Трубачова (Этимология–1968, 62) — *pelpelъka, *pelpelica, анаматапеічнае ўтварэнне паводле спеву птушкі альбо шуму пры ўзлёце (Шанскі-Баброва, 230): *per‑pelь (Махэк₂, 299–300), *per‑per‑a (Лось, РФВ, 23, 59; Міклашыч, 243; Банькоўскі, 2, 888), pel‑pelъ (Бранд., РФВ, 23, 296; Фасмер, 3, 238–239). Некаторыя слав. словы збліжаюцца са ст.-прус. penpalo ’перапёлка’, літ. píepala, pùtpelė, лат. paîpala ’тс’, ці з лац. pāpilioматылёк’, ст.-прус. pippalins ’птушкі’, ст.-в.-ням. wahtala > суч. ням. Wachtel, quatiula > ням. дыял. Quatiel ’перапёлка’. Сюды ж абрадавае перапёлка ’хлеб, які пакідалі пад звязаным пуком жыта ў канцы дажынак’ (в.-дзв., беласт., Сл. ПЗБ; кам., ЖНС), а таксама зах.-палес. пырыпілкаматылёк’ (ЛА, 1; Сл. Брэс.). Аналагічна польск. przepiórka ’пук жыта, сплецены ў тры касы і пакінуты па полі пасля жніва для перапёлкі’; ’заканчэнне жніва’. Гл. таксама перачніца.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)