шны́рыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; незак.

Разм.

1. Тое, што і шнарыць. У наступны момант.. [немец] пачаў шнырыць па патайных кішэнях і пад падшэўкай свае адзежы. Чорны.

2. Тое, што і шныпарыць (у 2 знач.). Сярод дарослых усюды шнырылі малыя. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

то́рбачнік 1, ‑а, м.

Разм. Бедны чалавек, які просіць міласціну. — Дзінь-дзілінь! Дзілінь-дзінь — гэта б’е ў малыя званы торбачнік Саўка. Лупсякоў.

то́рбачнік 2, ‑у, м.

Травяністая жоўта-зялёная з непрыемным пахам расліна сямейства крыжакветных, якая расце на палях, лугах, пустках.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ветраго́н, ‑а, м.

1. Разм. неадабр. Легкадумны, пусты чалавек. Былі .. [хлапчукі] малыя, неразумныя ветрагоны. Шынклер. — Не жонка, а ветрагон, — сказала маці. — Гатаваць абеды не збіраецца... Ды на тых харчах, што ў сталоўцы, ногі выцягнеш... Гаўрылкін.

2. Спец. Прыстасаванне для ўтварэння моцнага патоку паветра.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Мале́ча ’маленькія дзеці, жывыя істоты’, ’драбната, драбяза’, ’дзіцяня’ (ТСБМ, Янк. 1, Сцяшк., Нас., Бяльк., Растарг.), ’чалавек нізкага росту’ (Растарг.). Укр. мале́чамалыя дзеці’, рус. мале́ча: смал. ’дзіця’, славен. malȏča ’дробязь’, серб.-харв. мало̀ћа ’малая колькасць’. Трубачоў (Проспект, 59–61) дапускае праблематычнасць пры ўзвядзенні гэтых форм да прасл. malotja; магчыма, ‑otja > ‑etja (?). Да малы́ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мардва́ ’дзеці’ (клім., Растарг., Да характ.) ’гарэзы, свавольнікі’, ’назола’, ’непакойныя людзі’, ’шумная хеўра, зборышча’ (Нас.). Рус. смал. мордва́ ’розныя дробныя прадметы, дробязь’, смал., калуж.малыя дзеці’. Да мардава́ць ’мучыць, непакоіць’ (Фасмер, 2, 653–654). Утворана пры дапамозе суфікса ‑ва, як дзятва́, пацанва́, братва́ (Сцяцко, Афікс. наз., 202). Параўн. драг. жымырва́ ’дзеці — гарэзы і назолы’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Дро́б1 ’дроб’ (матэматычны тэрмін)’ (БРС). У гэтым значэнні запазычанне з рус. дробь ’тс’ (вядомага з XVIII ст.). Аб рус. слове гл. Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 192–193.

Дроб2 ’шрот’ (Бяльк.). Запазычанне з рус. дробь ’шрот’ (вядома з 1639 г.), якое звязана з дробь ’дробязь, малыя часткі чаго-н.’ Гл. Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 193.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

раздуры́цца, ‑дуруся, ‑дурышся, ‑дурыцца; зак.

Разм.

1. Стаць вельмі дураслівым, свавольным, непаслухмяным; распусціцца. Разы два іх бачылі каля кінатэатра. І тады Мікалай Пятровіч сказаў загадчыку гаспадаркі: — Вазьміце іх пад свой нагляд, а то раздурацца малыя... Нядзведскі.

2. Пачаць амаральна паводзіць сябе, даць поўную волю сабе; разбэсціцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паце́шны, ‑ая, ‑ае.

Смешны, забаўны. Уся .. [хлопчыкава] пацешная постаць цягнулася наперад, да гэтага капрызнага мяча. Лынькоў. Пацешны народ гэтыя малыя! Не было такога месяца, каб цудоўны сынок чым-небудзь не здзіўляў Васіля Цімафеевіча... Мележ. [Барсучаняты] былі такія мілыя, пацешныя, што хлопцам і ў думку не прыйшло іх забіваць. Маўр.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ры́мскі, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да Рыма, рымлян. Рымскі тэатр. Рымскае грамадства. // Уласцівы рымлянам, такі, як у рымлян. Рымскі нос. □ Палкія вочы, рымскі профіль, малыя поўныя губы, роўны, прыўзняты злёгку нос. Гартны.

2. Каталіцкі. Рымскі папа. Рымская царква.

•••

Рымскае права гл. права.

Рымскія лічбы гл. лічба.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

жме́нька, ‑і, ДМ ‑ньцы; Р мн. ‑нек; ж.

Памянш. да жменя; невялікая жменя. Аднойчы Ліпка нават не вытрымала: заўзята паплявала ў малыя жменькі, як гэта робяць хлопчыкі, разагналася і пабегла. Брыль. Тут жменька нас — салдат марской пяхоты. Ляжым. Не спіцца. Ноч. Імжыць імжа. Налева мора, ўперадзе мяжа. Зарыцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)