цяплю́ткі, ‑ая, ‑ае.

Вельмі цёплы. Расстаюся з бацькам Енісеем, Добры ён, прывёў мяне сюды І ў душы цяплюткі жар пасеяў На бязмежжах вечнай мерзлаты. Калачынскі. Ну, як не ўспомніць Чэрвень загарэлы! Дакошвае лугі — знаходзіць гнёзды, Кладзе ў яе [шапку] цяплюткіх птушанят. Барадулін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абкасі́ць, ‑кашу, ‑косіш, ‑косіць; зак., што.

1. Скасіць траву вакол чаго‑н. Абкасіць куст.

2. Пакасіць, скасіць усё. Абкасіць лугі. □ У тым баку, дзе была вёска, курэлася балота: высахла, калі яго абкасілі, і цяпер занялося агнём. Пташнікаў.

3. Апярэдзіць, перамагчы ў касьбе. Хто каго абкосіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

балаця́ны, ‑ая, ‑ае.

Разм. Які мае адносіны да балота; уласцівы балоту. Цераз лугі, Балацяную твань Лёгка бяжыць, Выгінаючы спіну, Сцежкай знаёмай Люстраная Лань. Хведаровіч. Закругленне ішло па высокім насыпе, .. у канцы якога быў мост цераз лясную балацяную рачулку. Лынькоў. // Які ўзнікае над балотам. Балацяны туман.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аддале́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. аддаляць — аддаліць; дзеянне і стан паводле знач. дзеясл. аддаляцца — аддаліцца.

2. Месца, якое знаходзіцца на значнай адлегласці ад чаго‑н. Далей разлягаліся лугі з магутнымі дубамі, што, як вартавыя, стаялі ў аддаленні адзін ад аднаго. Хадкевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сухадо́льны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да сухадолу. Сухадольныя сенажаці. □ Роснай блакітнай раніцай .. на заліўныя і сухадольныя лугі выехалі калгасныя касілкі. Стаховіч. // Які расце на сухадолах. А [карова] Рэпка, пакуль .. [Сцяпан] займаўся ўспамінамі, зноў пабегла на сухадольную траву. Асіпенка. // Які звязаны з выкарыстаннем сухадолаў. Сухадольнае бахчаводства.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пла́ўні ’забалочаныя берагі рэк і астраўкі, парослыя водалюбівай расліннасцю, якія затапляюцца вясной у час паводкі’ (ТСБМ). Укр. пла́вня ’поплаў, чаротавыя зараснікі, якія заліваюцца вадой’, рус. пск. пла́вня ’зыбучае балоцістае месца, дрыгва’, арханг. пла́вни ’нізкія, заліўныя лугі’, польск. дыял. plawnia ’тс’. Да плаў (гл.) і суф. ‑н‑я ’месца, дзе быў плаў’, але, магчыма, да плаўі, у якім ‑j‑ > н’ (пад уплывам рус. пла́вни ’плаўні’). Параўн. таксама Бэрталь, ScSl, 15, 294.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пазамуро́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

1. Замураваць, закласці муроўкай усё, многае. Пазамуроўваць праёмы ў сценах.

2. Змясціць усё, многае або ўсіх, многіх у памяшканні, тайніку, наглуха закладзеным муроўкай.

3. перан. Разм. Пакрыць снегам, лёдам усё, многае. Мароз пазамуроўваў лугі і балоты, гаці і палі. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

страка́тасць, ‑і, ж.

1. Рознакаляровасць, пярэстасць. Прывольныя лугі вабяць сваім раздоллем, прыгожасцю, цудоўнай стракатасцю колераў і размаітасцю пахаў. Асіпенка.

2. перан. Разнароднасць. Назвы пасад воінскіх начальнікаў адлюстроўваюць тую лексічную стракатасць, якая з’явілася вынікам сутыкнення славянскай і заходнееўрапейскай сістэм у арганізацыі вайсковай справы. Гіст. лекс. бел. мовы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шапта́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. шаптаць, а таксама гукі гэтага дзеяння. [Яраш:] — Хвіліначку, сябры. Сумнавата робіцца за нашым сталом. Сепаратныя размовы, шаптанне... Давайце паспрабуем пагаварыць калектыўна. Шамякін. Я люблю ўсходы нашых палеткаў І спавітыя ў зелень лугі, І шум бору пануры, глухі, І шаптанне крынічнае ўлетку. Купала.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

маладу́ха, ‑і, ДМ ‑дусе, ж.

Разм.

1. Тое, што і маладзіца. Маладуха так захапілася расказам пра сваю ўяўную смеласць, што .. [Саша і Аксана] не пачулі, як прыйшоў Данік. Шамякін. Пазней прыходзілі на лугі дзяўчаты і маладухі, разбівалі сена ў пракосах. Асіпенка.

2. Маладая, нявеста. — Цяпер самі сабе маладух шукаюць, — працягваў Басько .. басам. Ермаловіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)