Лобік ’вушка кошыка’ (светлаг., Мат. Гом.) утварылася ў выніку пераносу паводле падабенства з лоб1 ці лоб2 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

подставля́ть несов., в разн. знач. падстаўля́ць;

подставля́ть ле́стницу падстаўля́ць драбі́ны;

подставля́ть ци́фры падстаўля́ць лі́чбы;

подставля́ть но́жку падстаўля́ць но́жку;

подставля́ть (свой) лоб падстаўля́ць (свой) лоб;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

кве́рху, прысл.

Уверх. Падняліся кверху бровы, зморшчыўся лоб. Гартны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нало́бны, ‑ая, ‑ае.

Які надзяваецца на лоб. Налобная павязка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

малі́цца несов., рел., перен. моли́ться;

заста́ў ду́рня бо́гу малі́цца, дык ён і лоб разаб’е́посл. заста́вь дурака́ бо́гу моли́ться — он и лоб расшибёт

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

борозди́ть несов. баразні́ць, баранава́ць; (пересекать) перасяка́ць; (изрезывать) зрэ́зваць, рэ́заць, баразні́ць;

кана́вы бороздя́т по́ле кана́вы перасяка́юць (зрэ́зваюць) по́ле;

морщи́ны борозди́ли его́ лоб маршчы́ны зрэ́звалі (баразні́лі) яго́ лоб;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Лэблоб’ (іўеў., Сцяшк.; шальч., швянч., трак., воран., шчуч., валож., Сл. ПЗБ) — польскі рэфлекс (‑e‑) к прасл. lъbъ (Арашонкава, Бел.-польск. ізал., 10). Бел.-польск. ізасема (параўн. польск. паўн.-усх. łebлоб’). Паводле Булыкі (Лекс. запазыч., 204), ранейшае ст.-бел. лъбъ, лобъ набыло ў XVI ст. польскую фанетычную абалонку. Да лоб (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лаба́ціна ’выпукласць ілба’ (КЭС, лаг., КСТ), лъба́ціна ’высокі, вялікі лоб’, ’лоб чалавека, жывёлы’ (ТСБМ, Сл. паўн.-зах.), утворана ад прым. лабаты і суф. ‑ін‑а (Сцяцко, Афікс. наз., 107).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

начаса́ць¹, -чашу́, -чэ́шаш, -чэ́ша; -чашы́; -часа́ны, зак.

1. чаго. Атрымаць часаннем¹ у якой-н. колькасці.

Н. ільну.

2. што. Зачасаць валасы на лоб, вушы, скроні, а таксама ўзбіць валасы для прычоскі.

|| незак. начэ́сваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гузава́ты, ‑ая, ‑ае.

Няроўны, з гузамі і пукатасцямі. Гузаваты лоб. Гузаватая бяроза.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)