Тарачу́шка ’сакатуха (курыца, самка)’ (бялын., Жыв. св.). Да таро́чыць2, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сёмісты ‘ў крапінку, рабы’: сёміста курыца (Скарбы), сі́мынисти ‘рабаціністы’ (пруж., Ск. нар. мовы). Магчыма, да се́мя ‘насенне льну’, г. зн. як бы ‘пасыпаная семем’, параўн. укр. дыял. сіме́ня ‘рабая курыца’, семена́стий ‘у крапінку, пярэсты’, што выводзіцца з сі́мʼя ‘насенне’ (ЕСУМ, 5, 254).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

гала́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

Разм.

1. Жывёла галандскай пароды (карова, курыца і інш.).

2. Тое, што і галандская печ (гл. печ). Ад круглай галанкі павявала прыемным цяплом. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чуб, -а, мн. -ы́, -о́ў, м.

1. Пасма валасоў, якая спадае на лоб або ўзнімаецца над ілбом (звычайна ў мужчын).

2. Пасма доўгіх валасоў, пакінутая на цемені брытай галавы; асяледзец (даўней у запарожцаў і ўкраінскіх казакоў).

3. Прыўзнятае пер’е на галаве некаторых птушак.

Курыца з чубам.

Брацца за чубы (разм., неадабр.) — біцца.

|| памянш. чубо́к, -бка́, мн. -бкі́, -бко́ў, м.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Пу́лька ’партыя гульні ў карты’ (ТСБМ). Запазычана з рус. пу́лька ’тс’, што з франц. poule ’агульная сума ставак, складаючых банк у азартнай гульні’, параўн. польск. pula ’тс’; першапачаткова франц. pouleкурыца’, дакладней ’курыца на яйках’, дзе кожнае яйка атаясамліваецца са стаўкай; параўн. Фасмер, 3, 405; Банькоўскі 2, 965.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лухчаві́на ’калдобіна’, ’ямка, якую курыца выграбае на градах’ (паст., Сл. ПЗБ). Да лог, лагчаі́на (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

засмяя́ць, ‑смяю, ‑смяеш, ‑смяе; ‑смяём, ‑смеяце; зак., каго-што.

Разм. Высмеяць, абсмяяць. — Людзі ўбачаць, заўтра засмяюць.. скажуць, аглядала тваю хату, — ціха засмяялася Волька, стоячы з Міхалам у сябе на парозе. Васілевіч.

•••

Куры засмяюць гл. курыца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нясу́шка, ‑і, ДМ ‑ншы; Р мн. ‑шак; ж.

Разм. Хатняя птушка (курыца, качка і пад.), якая нясе яйцы. Седалы і гнёзды для нясушак зрабіў Вацлаў Нехвядовіч, які аказаўся на дзіва кемлівым птушнікам. Б. Стральцоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Кво́чкакурыца, якая сядзіць на яйцах, квактуха’ (Мат. Гом.). Да квока (гл.). Квочка < і*квок‑ька.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

расквакта́цца, ‑квакчуся, ‑квокчашся, ‑квокчацца і расквахта́цца, ‑квахчуся, ‑квохчашся, ‑квохчацца; зак.

Пачаць моцна і доўга квактаць (квахтаць). [Стась:] Ну чаго вы так расквакталіся над ёй? У яе яшчэ ўсё жыццё наперадзе. Губарэвіч. Расквахталася, як курыца на дождж. Прымаўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)