Тру́сты: трусты на калёсах ‘выдумкі’ (Мат. Маг. 2). Няясна; магчыма, пераробка выразу турусы на калёсах ‘тс’ пад уплывам дзеяслова трусціць ‘ламаць, крышыць, разбураць’, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

капу́ста, ‑ы, ДМ ‑сце, ж.

1. Агародная расліна, лісце якой звіваецца ў качаны, а таксама самі качаны, якія ідуць у ежу. Садзіць капусту. Шаткаваць капусту. □ Усе лета вазілі [калгаснікі] агуркі, памідоры, капусту на калгасны рынак. Шамякін. Тут жа на лабяку паўз дарогі жанчыны секлі лысыя качаны капусты. Дуброўскі.

2. Вараная страва з крышанага качана гэтай расліны. Шчаслівая цётка Палашка тым часам падае на стол міску гарачай капусты. Якімовіч.

•••

Зайцава капуста — тое, што і кісліца.

Марская капуста — марскія водарасці, якія ўжываюцца як ежа і як лячэбны сродак.

Цвятная капуста — асобы від капусты, суквецце якой ідзе ў ежу.

Крышыць на капусту гл. крышыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

накрышы́ць, ‑крышу, ‑крышыш, ‑крышыць; зак., чаго.

1. Наламаць, нарэзаць дробнымі кавалкамі (пераважна аб прадуктах харчавання). Накрышыць хлеба. Накрышыць вядро капусты. □ Маці прынесла з сенцаў сыр, масла, каўбасы, халадзец, вяндліну. Нарэзала свежых агуркоў, накрышыла цыбулі. Лупсякоў.

2. і без дап. Насмеціць крошкамі. Накрышыць на стале.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Трашы́ць ‘патрашыць (напр., рыбу)’ (Мат. Гом., Жд. 2, Янк. 1). Малаверагодна выводзіць з прасл. *trošiti ‘ўжываць, рабіць прыгодным для спажывання’, параўн. серб. тро̀шитикрышыць, раздрабняць’, ‘размінаць, таўчы’, балг. тро́шакрышыць, рэзаць на кавалкі’, макед. троши ‘тс’, ст.-слав. трошити ‘рассейваць, раздрабняць’, ‘траціць, распускаць’, што ўзыходзяць да *troxa (Сной₂, 785; Скок, 3, 507; Фасмер, 3, 346), гл. трохі. Зыходзячы з семантыкі ‘вымаць вантробы, чысціць’, больш верагодна з патрашыць шляхам адсячэння пачатковага складу, успрынятага як прыстаўка дзеяслова закончанага трывання, гл. патрахі, потрахі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Крышчы́ны1 ’адходы пасля апрацоўкі воску’ (Сцяшк. Сл., Сл. паўн.-зах.). Гл. крышчыны2.

Крышчы́ны2 ’гушча ад квасу’ (Шн., Малч.). Ад крышыць (гл.). Утворана з суфіксам ‑чына (Сцяцко, Афікс. наз., 75).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Гапашы́ць ’трапаць лён’ (Сцяшк. МГ). Няяснае слова. Магчыма, звязана з дзеясловам *pachati. Параўн. вельмі шырокі дыяпазон значэнняў, напр., у рус. паха́ть (гл. у Даля), уключаючы ’рэзаць, крышыць і да т. п.’ (пахать хлеб, мясо).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

перакрышы́ць, ‑крышу, ‑крышыш, ‑крышыць; зак., што.

1. Пакрышыць, раздзяліць, раздрабіць што‑н. поўнасцю або ўсё, многае. Трэба яшчэ горы перавярнуць, пакуль дойдзе чарга да пасадкі. Ачыстка, раўнаванне. А затым — узварушыць здзірванелы пласт дыскамі. Усе дзікія карэнні перакрышыць, павыцягваць... Тады трактар. Кулакоўскі.

2. Парэзаць, пасекчы што‑н. яшчэ раз, нанава. Перакрышыць тытунь драбней.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Крыха́ ’нязначная колькасць’ (ТСБМ, Сержп. Ск.). Укр. криха, рус. кроха, ст.-рус. кръха ’тс’. Параўн. літ. krušà ’град’, лат. krusa ’тс’, літ. krùštiкрышыць’. Іншыя індаеўрапейскія паралелі менш верагодныя (Бернекер, 1, 630; Траўтман, 143; Фрэнкель, 302).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пакрышы́ць, ‑крышу, ‑крышыш, ‑крышыць; зак., што.

1. і чаго. Раскрышыць нейкую колькасць чаго‑н. або ўсё, многае. Пакрышыць пячэнне. Пакрышыць птушкам хлеба. // Нарэзаць дробнымі кавалачкамі што‑н. Пакрышыць бульбу на скрылікі.

2. Паламаць на дробныя часткі што‑н. Хлопец адбіваўся, пакуль не пакрышыў прыклад нямецкага карабіна. Шахавец. Калі.. [слана] не затрымаць, ён пакрышыць усе клеткі. Маўр.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

крышы́цца несов.

1. кроши́ться; дроби́ться;

зу́бы кры́шацца — зу́бы кро́шатся;

ка́мень кры́шыцца ў шчэ́бень — ка́мень дроби́тся в ще́бень;

2. страд. кроши́ться; нареза́ться; дроби́ться; измельча́ться, размельча́ться; сокруша́ться; см. крышы́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)