Каву́р ’від качкі Lophaetyria cristata L., Podiceps cristatus L.’; ’нырэц’ (Касп.; ушац., Нар. сл.). Рус. гдоўск. кавра, каура ’качка Podiceps cristatus L.’ Адносна рус. слоў мяркуюць аб запазычанні з эст. kauŕ ’паўночны нырэц, Columbus arcticus’, гл. Фасмер, 2, 154. Бел. кавур з паўн.-рус. гаворак.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
пта́ства, ‑а, н., зб.
Птушкі. Птаства тут [у лесе] было многа: былі тут вераб’і, ластавачкі, плісачкі, галубы, качкі і іншыя. Колас. Ля буславага гнязда не змаўкаў вясёлы птушыны шчэбет: у шчылінах буславага гнязда заўсёды знаходзіла прытулак дробнае птаства. Лынькоў. Дзяўчына таропка гнала да рэчкі сваё крыклівае белае птаства. М. Ткачоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сво́йскі
1. (прирученный, не дикий) дома́шний;
~кія ка́чкі — дома́шние у́тки;
2. ручно́й; сми́рный;
~кае жарабя́ — ручно́й (сми́рный) жеребёнок;
3. (о человеке) сво́йский, общи́тельный;
с. сусе́д — сво́йский (общи́тельный) сосе́д
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Ву́тва ’качка’ (Дразд.), ву́тва зборн. ’качкі’ (парыц., Янк. Мат.), ву́тва, вутва́ ’тс’ (КСТ), укр. утва́, рус. утва́ зборн., славен. ôtva, серб.-харв. у̏тва ’дзікая качка’. Прасл. *ǫty, род. скл. ǫtъve, роднаснае літ. ántis ’качка’, ст.-прус. antis, ст.-інд. ātíṣ ’вадзяная птушка’, лац. anas, anatis (Фасмер, 4, 174, з літ-рай). Гл. вутка, вуціца, вуця.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ны́каць 1 ’схіляць часта галаву, як гэта робяць качкі; заглядваць у розныя месцы, як бы шукаючы нешта; ухіляцца ад працы пры дапамозе розных хітрыкаў’ (Нас.), ’заглядваць ва ўсе куткі, шукаючы што-небудзь ці каго-небудзь’ (чавус., Нар. сл.), ’хадзіць, швэндаць’ (Яўс.). Гл. ні́каць.
Ны́каць 2 ’плакаць, ныць’. (Мат. Маг.). Ад хны́каць ’тс’, відаць, пад уплывам ныць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
прыслу́жваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
1. Выконваць абавязкі слугі, служанкі. Прыслужвае маўклівая, з маршчыністым тварам кабеціна. Навуменка. — Прыслужвала за сталом твая прабабка. Бегала ад печы да поку[ці], насіла смажаныя качкі, падавала ручнікі. Асіпенка.
2. Разм. Рабіць паслугі, дагаджаць каму‑н. Прыслужваць даме. □ Мальвіна прыслужвала Ціхану ўвесь вечар, клала кампрэсы, прыносіла есці, раскурвала яму папяросу. Дуброўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
самаахвя́рны, ‑ая, ‑ае.
1. Гатовы ахвяраваць сабой дзеля агульнай справы, дзеля шчасця іншых. Сымоніха здольна на вялікую самаахвярную прывязанасць, на чалавеча клопаты. Каваленка. Яркую праяву самай вернай адданасці качкі сваім дзецям давялося мне наглядаць на Свіслачы. В. Вольскі.
2. Поўны самаахвяравання, гераічны (пра дзеянні чалавека). Самаахвярны подзвіг. □ Талент.. гэта ёсць вынік цэлага жыцця з я штодзённай самаахвярнай працай. Лужанін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ны́рка 1, часцей ны́ркі мн., рус. ’почки’ (Нас., Касп., Пятк. 2, Сл. ПЗБ, Дразд., ТС), ст.-бел. нырка ’тс’ (пач. XVII ст.). Запазычана з польск. nerka, nyrka ’тс’ (пач. XVI ст.) < ст.-в.-ням. niero, ням. Niere ’тс’ (Кюнэ, Poln. 81; Булыка, Лекс. запазыч., 128); новае запазычанне нэ́ркі (Сл. ПЗБ).
Ны́рка 2 ’нырэц, від качкі’ (Нас., Янк. 3.). Гл. нырэц.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ліня́ць, ‑яе; незак.
1. Траціць сваю першапачатковую афарбоўку; выцвітаць. Гэта тканіна вельмі ліняе. // перан. Разм. Страчваць сілу, выразнасць, яркасць; блякнуць. Пачынаю чытаць [свой рукапіс] і тут жа кляну сябе за няўмельства. Усё, што выглядала прыстойна, нават здавалася добрым, перад .. [Коласам] ліняе, робіцца бездапаможным. Лужанін.
2. Скідваць ці мяняць у пэўныя перыяды сваё верхняе покрыва (пра жывёл, птушак). Каля берага плавае пер’е і пух. — Качкі ліняюць, — гаворыць егер. В. Вольскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Вута́к ’самец качкі, селязень’ (Мат. Гом.); параўн. на беларуска-літоўскім паграніччы вута́к ’качаня’ (Балто-слав. сб. 382), укр. палес. вута́к ’селязень’. Другаснае ўтварэнне ад ву́тва ’качка’, (< *ǫty, ǫtъve), узнікшае ў сувязі з пераасэнсаваннем формы зыходнага слова ў якасці зборнага назоўніка, параўн. дзятва́ ’дзеці’, і вычляненнем асновы вут‑, суфіксацыя, як у гуса́к (З жыцця); форма са значэннем ’качаня’ ўтворана з суф. ‑ак, які на паўночным захадзе і ў цэнтры Беларусі выступае ў назвах маладых істот тыпу цяля́к, хлапча́к і да т. п.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)